Шабаны (жылы раён): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шмат памылак
Тэг: Адмена
Радок 22: Радок 22:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Назоў раёна паходзіць ад назвы вёскі, якая змяшчалася за 3 кіламетры, на месцы вёскі цяпер пабудаваная станцыя аэрацыі. Падчас [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] на месцы мікрараёна размяшчаўся адзін з найбуйнейшых канцэнтрацыйных лагераў — [[Канцэнтрацыйны лагер Малы Трасцянец|Малы Трасцянец]].
Назоў раёна паходзіць ад назвы вёскі, якая змяшчалася за 3 кіламетры, на месцы вёскі цяпер пабудаваная станцыя аэрацыі. Падчас [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] на месцы мікрараёна размяшчаўся адзін з найбуйнейшых канцэнтрацыйных лагераў — [[Трасцянец|Малы Трасцянец]].


== Насельніцтва ==
== Насельніцтва ==

Версія ад 10:41, 30 жніўня 2021

Шабаны ўвечары

Шабаны — мікрараён у складзе Заводскага раёна горада Мінска. Размешчаны на паўднёвым усходзе горада, за МКАД, паўднёвей за Магілёўскую шашу.

Характарыстыка

Забудова раёна

Раён напалову прамысловы, на прылеглай тэрыторыі размешчаныя шматлікія прадпрыемствы і склады, станцыя аэрацыі (адкрытая ў 1965 годзе), смеццеперапрацоўчыя прадпрыемства «ЭКОРЭС», Свабодная эканамічная зона «Мінск». У 2006 годзе ў мікрараёне быў адкрыты завод па вытворчасці бытавой тэхнікі кампаніі «Атлант». У супрацоўніцтве з паўднёвакарэйскай кампаніяй MECEN IPC у мікрараёне плануецца пабудаваць новы смеццеперапрацоўчы завод коштам 100 млн долараў. Таксама ў мікрараёне плануецца пабудаваць новы завод індустрыяльнага домабудавання. Чакаецца, што завод размесціцца на тэрыторыі 27 гектараў, будзе пабудаваны на працягу трох гадоў і здолее вырабляць матэрыялы для будаўніцтва 400 тысяч квадратных метраў жылля ў год. Да 2030 года ў мікрараёне плануецца пабудаваць вакзал для высокахуткаснай чыгуначнай лініі Мінск — Масква і пабудаваць станцыю метро Аўтазаводскай лініі.

Вуліца Алеся Бачылы
Вуліца Сяліцкага

Жылыя дамы размяшчаюцца на усход ад аб’язной чыгуначнай галінкі Калодзішчы — Міханавічы (усходні абыход Мінска) і аб’ядноўваюцца ў дзве групы: Шабаны-1, або Старыя Шабаны, і Шабаны-2, або Новыя Шабаны. Асноўныя вуліцы:

Могілкі пад’ёмных кранаў на вуліцы Сяліцкага

Тып забудовы: пераважна 9, 10, 12 паверхаў, маюцца таксама 5-павярховыя дамы хрушчоўскай пабудовы (вугал вуліц Шабаны і Ротмістрава).

Раён лічыцца неспрыяльным у крымінальным дачыненні; жыхары мікрараёна выказваюць найбольшую трывогу за сваю бяспеку ў вячэрні і начны час у Мінску. Шабаны таксама з’яўляюцца адным з няўдалых мікрараёнаў па ўзроўні згону аўтамабіляў. Мікрараён знаходзіцца ў ліку няспрыяльных і ў экалагічным дачыненні.

Сярэдні кошт зямельных участкаў у Шабанах у 2006 годзе складаў $ 17 за квадратны метр супраць $ 250 у цэнтры гораду. Кошт квадратнага метра на другасным рынку жылля ў Шабанах па стане на сакавік 2010 года складаў $ 1250 (другое месца па таннасці ў Мінску) супраць $ 2000 і больш у цэнтры горада.

Гісторыя

Назоў раёна паходзіць ад назвы вёскі, якая змяшчалася за 3 кіламетры, на месцы вёскі цяпер пабудаваная станцыя аэрацыі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на месцы мікрараёна размяшчаўся адзін з найбуйнейшых канцэнтрацыйных лагераў — Малы Трасцянец.

Насельніцтва

Насельніцтва мікрараёну складае каля 27 тысяч чалавек. У мікрараёне пражывае вялікая колькасць перасяленцаў з зон, якія пераняслі эвакуацыю ў сувязі з Чарнобыльскай аварыяй.

Цікавыя і незвычайныя мясціны

Раён знакаміты г. зв. «Могілкамі пад'ёмных кранаў» — у гэта месца калісьці звазілі старыя пад’ёмныя краны, якія адпрацавалі працоўны рэсурс. У народзе мікрараён падзяляецца на «Новыя Шабаны» і «Старыя» — першыя на поўначы, другія — на поўдні. Таксама сярод мясцовае моладзі ўлюбёным месцам з'яўляецца г. зв. «Промка» (то бок, свабодная эканамічная зона «Мінск»), якая папулярная сярод яе як месца для нелегальнага распою спіртных напояў і збору моладзі-графіцістаў, якія вельмі часта пакідаюць свае малюнкі-графіці на сценах прамзоны.

Транспартная сістэма

Навакольныя населеныя пункты

Аб'екты сацыяльнага прызначэння і славутасці

  • Бібліятэка
  • Гіпермаркет «Green»
  • «Дарога смерці» (частка мемарыяла Малы Трасцянец) — дарога, па якой зняволеных з лагеру вялі на расстрэл. Захоўваецца дзякуючы таму, што была абсаджана таполямі. Вуліца Сяліцкага часткова перасякае дарогу, пабудавана некалькі дамоў.
  • Свабодная эканамічная зона «Мінск»
  • Моладзевы клуб і цэнтр дасугу «Арыён»
  • Гарбарны завод
  • Гарадская звалка
  • Чыгуначная станцыя «Шабаны»

Шабаны ў літаратуры і мастацтве

Спасылкі