Перайсці да зместу

Альсевічы (Баранавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Альсевічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 54 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204830046
Альсевічы на карце Беларусі ±
Альсевічы (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Альсевічы (Баранавіцкі раён)
Альсевічы (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Альсевічы (Баранавіцкі раён)

Альсе́вічы[1] (трансліт.: Aĺsievičy, руск.: Ольсевичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 13 км на паўночны ўсход ад Баранавіч. 122 жыхары, 56 гаспадарак (2005).

Вядома прынамсі з 1568 года, у «Прадажным лісце Асана Махмецевіча Улана Астафію Валовічу на дварэц Стайкі ад 03.01.1568» і «Прадажным лісце жонкі Асана Малікбашыча і яе сына Малікбашы Асанавіча на частку маёнтка Крошын ад 03.03.1570» згадваецца як служба цяглых сялян Алісеевічаў, то-бок нашчадкаў бліжэй не вядомага Алісея. Сучасная назва з’явілася ў ХІХ ст. і канчаткова замацавалася толькі ў ХХ ст.[2]

Вёска Альсевічы (Olisiewicze) ёсць у спісе вёсак прыходу ўніяцкай царквы Адахаўшчына за 1680 год.[3]

У сярэдзіне XIX стагоддзя вёска Альсевічы адносілася да прыходу праваслаўнай Свята-Ільінская царква (Адахаўшчына).[4]

У 1880-я гады вёска Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. У 1897 годзе ў вёсцы існавала карчма.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай вобласці, з 8 студзеня 1954 — Брэсцкай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

  • 1880-я гады — 68 двароў, 546 жыхароў.
  • 1897 год — 296 двароў, 683 жыхары.
  • пачатак XX ст. — 140 двароў, 750 жыхароў.
  • 1939 год — 450 жыхароў.
  • 1959 год — 446 жыхароў.
  • 1970 год — 332 жыхары.
  • 1998 год — 74 двары, 138 жыхароў.
  • 2005 год — 122 жыхары, 56 гаспадарак

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Дубейка В. М. Багрымаў Крашын / В. М. Дубейка. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2019. — 212 с.: іл. ISBN 978-985-581-256-3. — С. 8-9.
  3. «Візіты ўніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг.» / Укладальнік Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 270 с.
  4. Описание церквей и приходов Минской епархии, составленное по официально затребованным от причтов сведениям. Новогрудский уезд. 1879. — С. 134.