Перайсці да зместу

Армянская Вікіпедыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Favicon Вікіпедыі Армянская Вікіпедыя
арм.: Հայերեն Վիքիպեդիա
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL hy.wikipedia.org
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова Eastern Armenian[d]
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы люты 2005
Колькасць артыкулаў 311 999
Колькасць выяў 12 157
Колькасць старонак 1 149 413
Колькасць правак 10 044 223
Зарэгістраваных удзельнікаў 145 835
Актыўных удзельнікаў 459
Адміністратараў 10
Глыбіня 63
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Армянская Вікіпедыя (арм.: Հայերեն Վիքիպեդիա) — раздзел Вікіпедыі на армянскай мове.

Армянская Вікіпедыя адкрылася ў маі 2004 года[1][2]. У 2011 годзе займала 90-ае месца сярод раздзелаў Вікіпедыі[3], а цяпер — на 24 ліпеня 2024 года — у Армянскай Вікіпедыі налічваецца 311 999 артыкулаў. Па гэтым паказчыку раздзел знаходзіцца на 38 месцы сярод усіх раздзелаў Вікіпедыі.

Паводле колькасці артыкулаў сярод моў пятнаццаці постсавецкіх рэспублік яна займае трэцяе месца (пасля рускай і ўкраінскай Вікіпедый). Таксама займае чацвёртае месца сярод моў Блізкага Усходу (саступае персідскай, арабскай і турэцкай.

Храналогія развіцця

[правіць | правіць зыходнік]

Перайменаванне

[правіць | правіць зыходнік]

5 красавіка 2012 завяршылася двухэтапнае (першы, другі) абмеркаванне-галасаванне па пытанні перайменаванне Армянскай Вікіпедыі, у выніку якога пераважная большасць армянскай вікі-супольнасці прыняла рашэнне адмовіцца ад старога варыянту назвы энцыклапедыі «Հայերեն Վիքիփեդիա» [Hayeren Vikip'edia] і перайсці на новы, больш зручны і адпаведны правілам сучаснай армянскай мовы варыянт — «Հայերեն Վիքիպեդիա» [Hayeren Vikipedia], гэта значыць з дапамогай замены ў слове Wikipedia літары (փ) на (պ).

Паказчык якасці — «глыбіня» — для армянскага раздзела роўны 63, што з’яўляецца адным з найлепшых вынікаў у групе раздзелаў Вікіпедыі з лікам артыкулаў 10-50 тыс.

Зноскі