Перайсці да зместу

Бенджамін Вальямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бенджамін Вальямі
англ.: Benjamin Vulliamy
Род дзейнасці гадзіншчык, бізнесмен
Дата нараджэння 1747[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1811[1][2]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Justin Vulliamy[d]
Жонка Мэры Грэй Вальямі
Дзеці Benjamin Lewis Vulliamy[d], Justin Theodore Vulliamy[d] і Lewis Vulliamy[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бенджамін Вальямі (англ.: Benjamin Vulliamy; 17471811) — гадзіншчык, адказны за канструяванне механічнага гадзінніка, згодна з якім у 17801884 гадах афіцыйна звяраўся час у Лондане[3].

Бенджамін быў сынам Джасціна Вальямі, гадзіншчыка швейцарскага паходжання, які пераехаў у Лондан каля 1730 года. Джасцін стаў партнэрам Бенджаміна Грэя, вядомага гадзіншчыка з вуліцы Пэл-Мел, з дачкой якога ён неўзабаве ажаніўся і меў ад яе сына Бенджаміна[3]. Джасцін атрымаў у спадчыну бізнес свайго цесця і з 1780 ягоны сын Бенджамін увайшоў у аб'яднанне «Vulliamy & Son». Бацька і сын працавалі поруч да самой смерці Джасціна 1 снежня 1797 года[4].

Фарфоравы гадзіннік зроблены Б. Вальямі, Музей і мастацкая галерэя Дэрбі

З ранняга ўзросту Вальямі выказваў інтарэс да развіцця бацькоўскай справы. Яшчэ падлеткам, ён пачаў рабіць рэпутацыю стваральніка дэкаратыўных і камінных гадзіннікаў, якія ўпрыгожвалі маёнткі прадстаўнікоў вышэйшага кола грамадства (некаторыя з іх цяпер можна ўбачыць у Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі)[5]. Ягоны талент дазволіў яму атрымаць прызначэнне на пасаду каралеўскага гадзіншчыка Георга III, на якой ён атрымаліваў штогадовую выплату ў 150 фунтаў. Кароль, будучы аматарам гадзіннікавых і іншых механічных устройстваў, быў патронам Джасціна Вальямі, але толькі Бенджамін удастоўіся такога ганаровага звання[6].

Каля 1780 года Вальямі было даручана сканструяваць асноўны механічны гадзіннік для Каралеўскай абсерваторыю ў К'ю, які служыў нулявым мерыдыянам і быў адказны за афіцыйны лонданскі час да 1884 года, пасля чаго Грынвіч узяў на сябе абедзве гэтыя функцыі[3].

У 1780 годзе нарадзіўся Бенджамін Льюіс Вальямі; ён быў апошні з Вальямі, хто прысвяціў сваё жыццё гадзіннікаваму сямейнаму бізнесу. Ніхто з нашчадкаў Бенджаміна не працаваў на гэтай ніве, хоць ягоны ўнук, Льюіс Вальямі, быў выдатным архітэктарам.

Гадзіннікі Вальямі

[правіць | правіць зыходнік]

Гадзіннікі Вальямі мелі надзвычайную каштоўнасць і прадстаўлялі вяршыню тагачасных тэхналогій. Гэтыя гадзіннікі прадстаўляліся кітайскаму імператару падчас дыпламатычнай місіі 1793 года Джорджа Макартні ў Пекін[7]. Выраб хранометраў Б. Вальямі спалучаўся з аздабленнем фарфоравымі фігурамі, што сімвалізавала адзінства навукі і мастацтва. Агульны дызайн заўсёды ствараўся Вальямі, але таксама ён запрашаў вядомыз скульптараў, якія непасрэдна стваралі належныя фігуры не без уплыву тагачасных французскіх канонаў у гэтай галіне мастацтва. Сям'я Вальямі карысталася паслугамі Royal Crown Derby для вырабу фарфоравых фігур.

Зноскі

  1. а б Benjamin Vulliamy // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Benjamin Vulliamy // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Kew Time(недаступная спасылка). Arcadian Times (21 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2012. Праверана 9 чэрвеня 2011.
  4. Vulliamy, London. No. 220. Montpellier Clocks (21 мая 2011).
  5. The astronomy clock by Benjamin Vullliamy. Antique-Marks (21 мая 2011).
  6. Vulliamy Mantle Clock(недаступная спасылка). Derby City Council (21 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2009. Праверана 9 чэрвеня 2011.
  7. William Proudfoot, Biographical Memoir of James Dinwiddie: Embracing Some Account of His Travels in China and Residence in India (Liverpool: Edward Howell, 1868), 45.