Валка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Валка
лат.: Valka
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Статус
краявы горад
Рэгіён
Край
Каардынаты
Заснаваны
1584
Плошча
14.36 км²
Вышыня цэнтра
50 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
5489 [1] чалавек (2016)
Шчыльнасць
382.2 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+371) 647
Паштовы індэкс
LV-4701[2]
Код ATVK
0940201[3]
Афіцыйны сайт
Валка на карце Латвіі
Валка (Латвія)
Валка

Валка (лат.: Valka) — горад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Валкаўскага края. Плошча 14,36 км². Насельніцтва 5891 чал. (2012).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны на мяжы з Эстоніяй (горад Валга). Плошча горада — 14,2 км².

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад Валк (па-нямецку) упершыню згадваецца ў 1286 годзе, у 1419 годзе быў рэзідэнцыяй ландтага Лівонскай канфедэрацыі. Гарадскія правы былі дадзены польскім каралём Стэфанам Баторыем у 1584 годзе.

У 19 стагоддзі з’явілася чыгунка. 15 лістапада 1917 г. у Валцы было прынята Рашэнне аб абвяшчэнні незалежнай Латвійскай Рэспублікі. Сцяг Латвіі быў узняты першы раз менавіта ў гэтым горадзе. З 1 ліпеня 1920 года горад быў падзелены паміж Латвіяй і Эстоніяй.

Культура, славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Краязнаўчы музей. Помнікі архітэктуры — былы дом барона фон Урангеля (1645), евангелісцкая лютэранская царква Святой Катрыны (упершыню згадваецца ў 1477, разбурана ў 1702 і 1752 гадах, пазней аднаўлялася).

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]