Выпадковая падзея

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Выпадковая падзея — вынік пэўнага выпрабавання (назірання эксперыменту), які можа як адбыцца, так і не адбыцца. Паняцце выпадковай падзеі з’яўляецца адным з асноўных паняццяў тэорыі імавернасцей[1]:7.

Прыклады[правіць | правіць зыходнік]

Прастора элементарных падзей для шасціграннага гульнявога кубіка

Калі выпрабаванне гэта кіданне сіметрычнай манеты на гарызантальную паверхню, то магчымымі падзеямі будуць выпадзенне рэшкі і выпадзенне арла (пазначаюцца як Р і А, у англамоўнай літаратуры і ад heads and tails).

Пры падкіданні шасціграннага кубіка магчымымі падзеямі будуць выпадзенне 1, 2, 3, 4, 5 або 6 ачкоў. Такія падзеі называюцца элементарнымі. У гэтым выпрабаванні акрамя элементарных магчымы і больш складаныя падзеі, напрыклад выпадзенне цотнай[en] колькасці ачкоў, выпадзенне няцотнай колькасці ачкоў, выпадзенне колькасці ачкоў, большай за 4. Такія падзеі можна запісаць як падмноствы , , мноства ўсіх магчымых зыходаў .

Прастора элементарных падзей[правіць | правіць зыходнік]

Прасторай элементарных падзей называецца мноства ўсіх магчымых зыходаў некаторага выпрабавання. Падмноствы называюцца падзеямі. Аднаэлементныя падмноствы называюцца элементарнымі падзеямі (дзеля спрашчэння элементарныя падзеі атаясамліваюцца з элементамі ).

Пустое падмноства называецца немагчымай падзеяй. Падмноства, роўнае самому , называецца верагоднай падзеяй[1]:8.

У выпадку калі прастора элементарных падзей  — канечнае мноства[en], падзеямі з’яўляюцца ўсе ягоныя падмноствы. У агульным выпадку прастора элементарных падзей можа быць бясконцым мноствам[en], тады падзеямі з’яўляюцца неабавязкова ўсе ягоныя падмноствы, а толькі тыя, што ўваходзяць у некаторую алгебру або σ-алгебру мностваў[1]:9.

Аперацыі над падзеямі і сувязь з тэорыяй мностваў[правіць | правіць зыходнік]

Дыяграма Эйлера[en] для падзей і . Падзея можа адбыцца толькі тады, калі адбылася падзея ( — вынік ).

Існуе шэраг матэматычных аперацый[en] над падзеямі, якія адпавядаюць аперацыям над мноствамі, прынятымі ў тэорыі мностваў. Пры гэтым тэрміналогія тэорыі імавернасцей і тэорыі мностваў адрозніваецца[1]:9-10:

Пазначэнне Тэрмін у тэорыі мностваў Тэрмін у тэорыі імавернасцей
Асноўнае ці ўніверсальнае мноства Прастора элементарных падзей; верагодная падзея
 — падмноства мноства  — падзея
 — элемент мноства  — элементарная падзея
 — аднаэлементнае падмноства ў  — элементарная падзея
Аб’яднанне мностваў і Аб’яднанне падзей і
Дыз’юнктнае аб’яднанне мностваў і Сума (несумесных) падзей і
Перасек мностваў і Здабытак падзей і
Рознасць мностваў і Рознасць падзей і
Пустое мноства Немагчымая падзея
Дадатак мноства Падзея, процілеглая да
Мноствы і не перасякаюцца Падзеі і  — несумесныя
 — падмноства мноства Падзея ёсць вынік падзеі
Мноствы і супадаюць Падзеі і раўназначныя

Зноскі

  1. а б в г Звяровіч Э. І., Радына А. Я. Элементы тэорыі імавернасцей. — Мінск: Беларусь, 2013. — ISBN 978-985-01-1043-5.