Вялікае Сяло (Баранавіцкі раён)
Вёска
Вялікае Сяло
|
Вялі́кае Сяло́[1] (трансліт.: Vialikaje Sialo, руск.: Великое Село) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана за 27 км на поўнач ад Баранавічаў, каля ракі Сэрвач, за 3 км ад шашы Баранавічы — Навагрудак.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]За 1 км на паўднёвы захад ад вёскі, каля балота, на ўзвышшы, археолагамі выяўлены магутныя валы вышынёй 3—4 м, якія акружаюць прамавугольную пляцоўку 100×100 м[2].
У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне.
З 1939 года ў складзе БССР.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
З 16 ліпеня 1954 года да 19 студзеня 1965 года цэнтр Велікасельскага сельсавета.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Працуюць механічныя майстэрні, магазін, бібліятэка, аддзяленне сувязі, ветэрынарны ўчастак.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 70 двароў, 497 жыхароў (1897)
- 109 двароў, 580 жыхароў (1909)
- 21 двор, 106 жыхароў (1921)
- 306 жыхароў (1939)
- 133 двары, 379 жыхароў (1970)
- 100 гаспадарак, 167 жыхароў (1998)
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік археалогіі — гарадзішча.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Археологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 2: Памятники железного века и эпохи феодализма / Г. В. Штыхов; под редакцией Ф. В. Борисевича. — Мн.: Полымя, 1971. — 274, [2] c. — С. 13.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх