Перайсці да зместу

Галубаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галубаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Верхнядзвінскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Галубава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 643 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 2

Галу́баўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Галубава.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Валынецкага раёна Полацкай акругі БССР. З 9 сакавіка 1929 года ў складзе Боркавіцкага раёна Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Боркавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дрысенскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 4 сакавіка 1960 года ў склад Валынецкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Барсукі, Застарыны, Зяленаўшчына, Князёва, Кулінчына, Ліцвінава і Цярэшкі)[1]. 25 снежня 1962 года Дрысенскі раён перайменаваны ў Верхнядзвінскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 21 населены пункт[2]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бялькоўшчынскага сельсавета[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: Балоціна, Вераб’ёва, Галубава, Жоўтаўшчына, Забор’е, Зара, Крыськава, Лакісава, Лаўрукі, Матукі, Пользіна, Пушталёва, Сакалоўшчына, Свіраўшчына, Ульянова.

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 42. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.