Галілеа Галілей
Галілеа Галілей | |
---|---|
італ.: Galileo Galilei | |
Дата нараджэння | 15 лютага 1564[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 студзеня 1642[3][4][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Вінченцо Галілей[d][3] |
Маці | Джулія Аманаці[d] |
Дзеці | Vincenzo Gamba[d] і Maria Celeste[d] |
Род дзейнасці | астраном, філосаф, матэматык, фізік, вынаходнік, астролаг, універсальны чалавек, выкладчык універсітэта, навуковец, інжынер, філосаф |
Навуковая сфера | астраном, фізік, механік, філосаф, матэматык |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Асціліа Рычы[d][6] |
Вядомыя вучні | Niccolò Arrighetti[d] і Giuseppe Biancani[d][7] |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Галілеа Галілей (італ.: Galileo Galilei; 15 лютага 1564, Піза — 8 студзеня 1642, Арчэтры ў Фларэнцыі) — італьянскі філосаф, фізік, астраном, які аказаў значны ўплыў на навуку свайго часу. Ён першым выкарыстаў тэлескоп для назірання нябесных цел[заўв 1] і зрабіў шэраг выдатных астранамічных адкрыццяў. Галілей — заснавальнік эксперыментальнай фізікі. Сваімі эксперыментамі ён пераканаўча абверг абстрактную метафізіку Арыстоцеля і заклаў падмурак класічнай механікі[9].
Пры жыцці быў вядомы як актыўны прыхільнік геліяцэнтрычнай сістэмы свету, што прывяло Галілея да сур'ёзнага канфлікту з каталіцкай царквой.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Галілей нарадзіўся ў 1564 годзе ў італьянскім горадзе Піза, у сям'і радавітага, але збяднелага двараніна Вінчэнца Галілея, значнага тэарэтыка музыкі і лютніста[10]. Поўнае імя Галілеа Галілея: Галілеа дзі Вінчэнца Бонаюці дэ Галілей (італ.: Galileo di Vincenzo Bonaiuti de' Galilei). Прадстаўнікі роду Галілеяў згадваюцца ў дакументах з XIV стагоддзя. Некалькі яго прамых продкаў былі прыёрамі (членамі кіруючага савета) Фларэнтыйскай рэспублікі, а прапрадзед Галілея, вядомы лекар, які таксама насіў імя Галілеа, у 1445 годзе быў абраны кіраўніком рэспублікі[11].
У сям'і Вінчэнца Галілея і Джуліі Аманаці было шасцёра дзяцей, але выжыць удалося чацвярым: Галілеа (старэйшаму з дзяцей), дочкам Вірджыніі, Лівіі і малодшаму сыну Мікеланджэла, які пазней таксама стаў вядомы як кампазітар-лютніст. У 1572 годзе Вінчэнца пераехаў ва Фларэнцыю, сталіцы Тасканскага герцагства. Кіруючая там дынастыя Медычы была вядома шырокім і пастаянным заступніцтвам мастацтву і навукам.
Пра дзяцінства Галілея вядома няшмат. З ранніх гадоў хлопчыка вабіла да мастацтва; праз усё жыццё ён пранёс любоў да музыкі і малявання, якімі валодаў у дасканаласці. У сталыя гады найлепшыя мастакі Фларэнцыі — Чыголі, Бранзіна і іншыя — раіліся з ім па пытаннях перспектывы і кампазіцыі; Чыголі нават сцвярджаў, што менавіта Галілею ён абавязаны сваёй славай[12]. Па творах Галілея можна зрабіць таксама выснову пра наяўнасць у яго выдатнага літаратурнага таленту.
Пачатковую адукацыю Галілей атрымаў у размешчаным непадалёк манастыры Валамброза. Хлопчык вельмі любіў вучыцца і стаў адным з лепшых вучняў у класе. Ён абдумваў магчымасць стаць святаром, але бацька быў супраць.
У 1581 годзе 17-гадовы Галілей па патрабаванні бацькі паступіў у Пізанскі ўніверсітэт вывучаць медыцыну. Ва ўніверсітэце Галілей наведваў таксама лекцыі па геаметрыі (раней ён з матэматыкай быў зусім незнаёмы) і так захапіўся гэтай навукай, што бацька стаў асцерагацца, як бы гэта не перашкодзіла вывучэнню медыцыны[10].
Галілей прабыў студэнтам няпоўныя тры гады; за гэты час ён паспеў грунтоўна азнаёміцца з сачыненнямі антычных філосафаў і матэматыкаў і зарабіў сярод выкладчыкаў рэпутацыю неўтаймоўнага спрачальніка. Ужо тады ён лічыў, што мае права мець уласную думку па ўсіх навуковых пытаннях, не лічачыся з традыцыйнымі аўтарытэтамі[13].
Напэўна, у гэтыя гады ён пазнаёміўся з тэорыяй Каперніка[заўв 2]. Астранамічныя праблемы тады жыва абмяркоўваліся, асабліва ў сувязі з толькі што праведзенай каляндарнай рэформай.
Неўзабаве фінансавае становішча бацькі пагоршылася, і ён аказаўся не ў стане аплачваць далей навучанне сына. Просьба вызваліць Галілея ад платы (такое выключэнне рабілася для самых здольных студэнтаў) была адхілена. Галілей вярнуўся ў Фларэнцыю (1585), так і не атрымаўшы навуковай ступені. На шчасце, ён паспеў звярнуць на сябе ўвагу некалькімі дасціпнымі вынаходствамі (прыкладам, гідрастатычнымі шалямі), дзякуючы чаму пазнаёміўся з адукаваным і багатым аматарам навукі, маркізам Гвідабальда дэль Монтэ. Маркіз, у адрозненне ад пізанскіх прафесараў, здолеў яго правільна ацаніць. Ужо тады дэль Монтэ казаў, што з часу Архімеда свет не бачыў такога генія, як Галілей[10]. Захоплены незвычайным талентам юнака, маркіз стаў яго сябрам і апекуном; ён прадставіў Галілея тасканскаму герцагу Фердынанду I Медычы і хадайнічаў аб аплатнай навуковай пасадзе для яго.
У 1589 годзе Галілей вярнуўся ў Пізанскі ўніверсітэт, зараз ужо прафесарам матэматыкі. Там ён пачаў праводзіць самастойныя даследаванні па механіцы і матэматыцы. Праўда, пенсіён яму прызначылі мінімальны: 60 скуда ў год (прафесар медыцыны атрымваў 2000 скуда)[15]. У 1590 годзе Галілей напісаў трактат «Пра рух».
У 1591 годзе памёр бацька, і адказнасць за сям'ю перайшла да Галілеа. Найперш ён павінен быў паклапаціцца пра выхаванне малодшага брата і пра пасаг дзвюх незамужніх сясцёр.
У 1592 годзе Галілей атрымаў месца ў прэстыжным і багатым Падуанскім універсітэце (Венецыянская рэспубліка), дзе выкладаў астраномію, механіку і матэматыку. Па рэкамендацыйным пісьме венецыянскага дожа ўніверсітэту можна судзіць, што навуковы аўтарытэт Галілея ўжо ў гэтыя гады быў надзвычай высокі[16]:
Усведамляючы ўсю важнасць матэматычных ведаў і іх карысць для іншых галоўных навук, мы марудзілі з прызначэннем, не знаходзячы годнага кандыдата. У наш час заявіў жаданне заняць гэта месца сіньёр Галілей, былы прафесар у Пізе, які карыстаецца вялікай вядомасцю і справядліва прызнаецца за самага дасведчанага ў матэматычных навуках. Таму мы з задавальненнем даём яму кафедру матэматыкі на чатыры гады з 180 фларынамі пенсіёну ў год.
Падуя, 1592—1610
[правіць | правіць зыходнік]Гады знаходжання ў Падуі — найболей плённы перыяд навуковай дзейнасці Галілея. Неўзабаве ён стаў самым знакамітым прафесарам у Падуі. Студэнты натоўпамі імкнуліся на яго лекцыі[17], венецыянскі ўрад бесперастанку даручаў Галілею распрацоўку рознага роду тэхнічных прылад, з ім актыўна перапісваюцца малады Кеплер і іншыя навуковыя аўтарытэты таго часу.
У гэтыя гады ён напісаў трактат «Механіка», які выклікаў некаторую цікавасць і быў перавыданы ў французскім перакладзе[18]. У ранніх працах, а таксама ў перапісцы, Галілей даў першы накід новай агульнай тэорыі падзення цел і руху маятніка.
Нагодай да новага этапу ў навуковых даследаваннях Галілея паслужыла з'яўленне ў 1604 годзе новай зоркі, якая цяпер называецца Звышновай Кеплера. Гэта абуджае ўсеагульную цікавасць да астраноміі, і Галілей выступае з цыклам прыватных лекцый. Пазнаўшы пра вынаходства ў Галандыі глядзельнай трубы, Галілей у 1609 годзе ўласнаручна распрацоўвае першы тэлескоп[19] і скіроўвае яго ў неба[20].
Убачанае Галілеем было настолькі дзіўным, што нават праз многія гады знаходзіліся людзі, якія адмаўляліся паверыць у яго адкрыцці і сцвярджалі, што гэта ілюзія ці насланне[21]. Галілей адкрыў горы на Месяцы, Млечны Шлях распаўся на асобныя зоркі, але асабліва ўразілі сучаснікаў выяўленыя ім 4 спадарожнікі Юпітэра (1610). У гонар чатырох сыноў свайго памерлага апекуна Фердынанда Медычы (памерлага ў 1609 годзе), Галілей назваў гэтыя спадарожнікі «Медычыйскімі зоркамі» (лац.: Stellae Medicae)[22]. Цяпер яны носяць больш прыдатную назву «галілеевых спадарожнікаў».
Свае першыя адкрыцці з тэлескопам Галілей апісаў у сачыненні «Зорны веснік» (лац.: Sidereus Nuncius), выдадзеным у Фларэнцыі ў 1610 годзе. Кніга мела сенсацыйны поспех па ўсёй Еўропе, нават каранаваныя асобы спяшаліся заказаць сабе тэлескоп[23]. Некалькі тэлескопаў Галілей падарыў Венецыянскаму сенату, які ў знак падзякі прызначыў яго пажыццёвым прафесарам з акладам 1000 фларынаў. У верасні 1610 года тэлескопам абзавёўся Кеплер[заўв 3], а ў снежні адкрыцці Галілея пацвердзіў уплывовы рымскі астраном Клавіус. Настае ўсеагульнае прызнанне. Галілей становіцца самым знакамітым навукоўцам Еўропы, у яго гонар складаюцца оды, дзе ён параўноўваецца з Калумбам. Французскі кароль Генрых IV 20 красавіка 1610 года, незадоўга да сваёй гібелі, прасіў Галілея адкрыць і для яго якую зорку[25]. Былі, аднак, і незадаволеныя. Астраном Франчэска Сіцы (італ.: Sizzi) выпусціў памфлет, дзе заявіў, што сем — дасканалы лік, і нават у галаве чалавека сем адтулін, так што планет можа быць толькі сем, а адкрыцці Галілея — ілюзія[26]. Пратэставалі таксама астролагі і лекары, жалячыся на тое, што з'яўленне новых нябесных свяціл «пагібельнае для астралогіі і большай часткі медыцыны», бо ўсе звыклыя астралагічныя метады «акажуцца дашчэнту разбуранымі»[27].
У гэтыя гады Галілей уступае ў грамадзянскі шлюб з венецыянкай Марынай Гамба (італ.: Marina Gamba). Ён так і не абвянчаўся з Марынай, але стаў бацькам сына і дзвюх дачок. Сына ён у памяць пра бацьку назваў Вінчэнца, а дачок, у гонар сваіх сясцёр — Вірджыніяй і Лівіяй. Пазней, у 1619 годзе, Галілей афіцыйна ўзаконіў сына; абедзве дочкі скончылі жыццё ў манастыры[28].
Агульнаеўрапейская слава і патрэба ў грашах падштурхнулі Галілея на пагібельны, як пазней аказалася, крок: у 1610 годзе ён пакідае спакойную Венецыю, дзе ён быў недаступны для інквізіцыі[заўв 4], і перабіраецца ў Фларэнцыю. Герцаг Козіма II Медычы, сын Фердынанда, абяцаў Галілею ганаровае і прыбытковае месца дарадцы пры тасканскім двары. Абяцанне ён стрымаў, што дазволіла Галілею вырашыць праблему велізарных абавязкаў, назапашаных пасля выдачы замуж дзвюх яго сясцёр.
У навуцы
[правіць | правіць зыходнік]Астраномія
[правіць | правіць зыходнік]- Горы на Месяцы. У свой тэлескоп Галілей разглядзеў на Месяцы горы і ўпадзіны, тым самым упершыню дапусціўшы падабенства Зямлі і Месяца, і абвергнуўшы вучэнні царквы і Арыстоцеля аб унікальным месцы Зямлі ў Сусвеце.
- Спадарожнікі Юпітэра. Галілеа Галілей стаў першым чалавекам, назіраўшым 4 спадарожнікі Юпітэра, што таксама супярэчыла вучэнню Арыстоцеля. Пазней спадарожнікі атрымалі наступныя імёны: Еўропа, Іо, Каліста і Ганімед. Іх прынята называць Галілеевымі.
- Плямы на Сонцы. Галілей упершыню назіраў плямы на Сонцы. Па іх перамяшчэнні ён зрабіў высновы пра тое, што Сонца верціцца вакол сваёй восі і дапусціў, што гэта вярчэнне з'яўляецца характэрным для ўсіх цел Сусвету.
- Фазы Венеры. Галілей стаў першым, хто назіраў у тэлескоп фазы Венеры.
Механіка
[правіць | правіць зыходнік]У механіцы Галілей вывучаў інерцыю і свабоднае падзенне цел. Заўважыў, што паскарэнне свабоднага падзення не залежыць ад масы цела.
З'яўляецца заснавальнікам прынцыпа адноснасці ў механіцы. Сцвярджаў, што ў ізаляваных сістэмах пры аднолькавых пачатковых умовах працэсы працякаюць аднолькава.
Светапогляд
[правіць | правіць зыходнік]Па філасофскіх поглядах, Галілей — матэрыяліст: ён лічыў, што свет матэрыяльны, складаецца з атамаў і падпарадкоўваецца механічнай прычыннасці, не мае меж у прасторы і часе; аснова ісцінных ведаў — вопыт, набыты ў вывучэнні прыроды.
Г. Галілей — адзін з заснавальнікаў навуковай касмалогіі — сучаснага эксперыментальна-тэарэтычнага прыродазнаўства.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Томас Хэрыёт скіраваў глядзельную трубу на Месяц некалькімі месяцамі раней Галілея. Якасць яго аптычнай прылады была няважнай, але Хэрыёту належаць першыя замалёўкі карт месяцавай паверхні і адно з першых назіранняў сонечных плям. Аднак ён не публікаваў свае вынікі, і яны доўгі час заставаліся невядомыя ў навуковым свеце[8]. Іншым папярэднікам Галілея, магчыма, быў Сімон Марыус, які незалежна адкрыў 4 спадарожнікі Юпітэра і даў ім імёны, што замацаваліся ў навуцы; аднак Марыус апублікаваў свае адкрыцці на 4 гады пазней Галілея.
- ↑ У 1597 годзе ў пісьме да Кеплера Галілей паведамляе, што ён далучыўся «ўжо шмат гадоў назад… да навукі Каперніка»[14].
- ↑ Кеплер атрымаў тэлескоп, прададзены Галілеем курфюрсту Кёльна (1610), ад якога прылада трапіла ў Прагу[24].
- ↑ Венецыя была адзінай італьянскай дзяржавай, дзе інквізіцыя была пад кантролем мясцовых улад.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б http://www-history.mcs.st-andrews.ac.uk/Biographies/Galileo.html
- ↑ BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
- ↑ а б в г д е Berry A. A Short History of Astronomy — London: John Murray, 1898.
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Галилей Галилео // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ Ашимбаева М. Т. Томас Хэрриот — предшественник Галилея // Небосвод, № 2 (2009). С. 32—33
- ↑ Шмутцер Э., Шютц В. 1987, с. 98.
- ↑ а б в Предтеченский Е. А. Галилео Галилей. Указ. соч., Глава 1-я.
- ↑ Кузнецов Б. Г. 1964, с. 20.
- ↑ Кузнецов Б. Г. 1964, с. 24.
- ↑ Шмутцер Э., Шютц В. 1987, с. 29—30.
- ↑ Антисери Д., Реале Дж. Западная философия от истоков до наших дней. Том II. От Возрождения до Канта. — СПб.: Пневма, 2002. — С. 206. — ISBN 5-9014151-05-4.
- ↑ Шмутцер Э., Шютц В. 1987, с. 33.
- ↑ Баев К. Л. 1955, с. 95—96.
- ↑ Шмутцер Э., Шютц В. 1987, с. 34.
- ↑ Шмутцер Э., Шютц В. 1987, с. 37.
- ↑ Galileo’s telescope reaches 400th anniversary: Галилей продемонстрировал созданный им телескоп 25 августа 1609 года.
- ↑ Шмутцер Э., Шютц В. 1987, с. 40—41.
- ↑ Sharratt, Michael. Galileo: Decisive Innovator. — Cambridge: Cambridge University Press, 1996. — P. 18—19. — ISBN 0-521-56671-1.
- ↑ Sharratt, Michael. Galileo: Decisive Innovator. — Cambridge: Cambridge University Press, 1996. — P. 17. — ISBN 0-521-56671-1.
- ↑ Кузнецов Б. Г. 1964, с. 82.
- ↑ Шмутцер Э., Шютц В. Галилео Галилей. Указ. соч. — С. 47.
- ↑ Гиндикин С. Г. 2001, с. 75.
- ↑ Баев К. Л. 1955, с. 108—109.
- ↑ Антисери Д., Реале Дж. Западная философия от истоков до наших дней. Том II. От Возрождения до Канта. — СПб.: Пневма, 2002. — С. 206. — ISBN 5-9014151-05-4.
- ↑ Dava Sobel. Galileo’s Daughter. — London: Fourth Estate, 1999. — ISBN 1-85702-712-4. Архівавана 10 мая 2000.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Аб жыцці Галілея
[правіць | правіць зыходнік]- Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7
- Дмитриев И. С. Увещание Галилея // на pawet.net
- Галилей, Галилео // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Веселовский И. Н. Кеплер и Галилей // Историко-астрономические исследования, вып. XI. — М.: 1972. — С. 19—64.
- Выгодский М. Я. Галилей и инквизиция. — М.-Л.: Гостехиздат, 1934. — 216 с.
- Галилео Галилей (1564—1642). Сборник статей, посвящённый 300-летней годовщине со дня смерти. — М.-Л.: АН СССР, 1943. — 191 с.
- Гиндикин С. Г. Рассказы о физиках и математиках. — 3-е изд. — М.: МЦНМО, 2001. — ISBN 5-900916-83-9.
- Григулевич И. Р. «Раскаяние» Галилея. — Глава из книги «Инквизиция». — М.: Политиздат, 1976.
- Дмитриев И. С. Увещание Галилея. — Санкт-Петербург: Нестор-История, 2006. — ISBN 5-98187-177-6.
- Дмитриев И. С. Упрямый Галилей. — М.: Новое Литературное Обозрение, 2015. — 848 с. — ISBN 978-5-4448-0238-0.
- Зубов В. П. Галилей и борьба за новую систему мира // Философский журнал. — 2008. — № 2.
- Колчинский И. Г., Корсунь А. А., Родригес М. Г. Астрономы: Биографический справочник. — 2-е изд., перераб. и доп.. — Киев: Наукова думка, 1986. — 512 с.
- Кузнецов Б. Г. Галилео Галилей. — М.: Наука, 1964. — 328 с.
- Предтеченский Е. А. Галилео Галилей. — В книге: Коперник, Галилей, Кеплер, Лаплас и Эйлер, Кетле. Биографические повествования (библиотека Ф. Павленкова, том 21). — Челябинск: Урал, 1997. Архівавана 12 лютага 2009.
- Собел Д. Дочь Галилея. — М.: Амфора, 2006. — 503 с. — ISBN 5-367-00247-1.
- Фантоли А. Галилей: в защиту учения Коперника и достоинства святой церкви. — М.: МИК, 1999.
- Баюк Д. А. . Галилей и инквизиция: новые исторические контексты и интерпретации (рецензия на книгу Фантоли)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2011. Праверана 2009.
- Хеллман, Хал. Великие противостояния в науке. Десять самых захватывающих диспутов - Глава 1. Урбан VIII против Галилея: Неравная схватка = Great Feuds in Science: Ten of the Liveliest Disputes Ever. — М.: «Диалектика», 2007. — 320 с. — ISBN 0-471-35066-4.
- Цейтлин З. Галилей. — 1935. — 304 с. — (Жизнь замечательных людей).
- Шмутцер Э., Шютц В. Галилео Галилей. — М.: Мир, 1987. — 140 с.
- Штекли А. Э. Галилей. — М.: Молодая гвардия, 1972. — 383 с. — (Жизнь замечательных людей).
- Шрейдер Ю. А. Галилео Галилей и Римо-Католическая Церковь // Вопросы истории естествознания и техники. — М.: 1993. — № 1.
Аб укладзе ў навуку
[правіць | правіць зыходнік]- Ахутин А. В. История принципов физического эксперимента от античности до XVII в. — М.: Наука, 1976.
- Баев К. Л. Галилей // Создатели новой астрономии. — М.: Госпедиздат РСФСР, 1955. — С. 91—123.(недаступная спасылка)
- Библер В. С. Кант — Галилей — Кант: Разум Нового времени в поисках самообоснования. — М.: Мысль, 1991.
- Григорьян А. Т., Зубов В. П. Очерки развития основных физических понятий. — М.: АН СССР, 1962.
- Гришко Е. Г. «Две книги» Галилео Галилея // Историко-астрономические исследования. — М.: 1989. — № 21. — С. 144—154.
- Идельсон Н. И. Этюды по истории небесной механики. — М.: Наука, 1975.
- Ишлинский А. Ю. Галилео Галилей // Ишлинский А. Ю. Механика: идеи, задачи, приложения. — М.: Наука, 1985. — С. 509—522.
- Кирсанов В. С. Научная революция XVII века. — М.: Наука, 1987.
- Мах Э. Механика. Историко-критический очерк её развития. — Ижевск: «РХД», 2000. — 456 с. — ISBN 5-89806-023-5.
- Методологические принципы современных исследований развития науки (Галилей). Реферативный сборник. Под ред Стерлиговой Г. В.. — М.: ИНИОН АН СССР, 1989.
- Ольшки Л. История научной литературы на новых языках. — В 3 т. Том 3. Галилей и его время (Репринт: М.: МЦИФИ, 2000). — М.-Л.: ГТТИ, 1933—1934.
- Спасский Б. И. История физики. — М.: Высшая школа, 1977. — Т. 1.
- Хютт В. Галилей // Философский энциклопедический словарь / Гл. редакция: Л. И. Ильичёв, П. Н. Федосеев, С. М. Ковалёв, В. Г. Панов. — М.: Советская Энциклопедия, 1983. — С. 99—100.
- Широков В. С. Галилей и средневековая математика // Историко-математические исследования. — М.: 1979. — № 24. — С. 88—103.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Галилей — фигура эпохи Возрождения. Программа «Эха Москвы» из цикла «Всё так»
- Сайт, посвящённый Галилею: биография, труды, философия, афоризмы, портреты(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2011. Праверана 2 сакавіка 2009.
- Эрнан Макмаллин.. Дело Галилея (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2011. Праверана 22 мая 2010.
- Документы по процессам над Галилеем и Джордано Бруно (история публикации)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2014. Праверана 10 сакавіка 2009.
- Биография Галилея (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2011. Праверана 2 сакавіка 2009.
- Мемориальный сайт Галилея (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2011. Праверана 2 сакавіка 2009.
- Текст допросов Галилея (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2011. Праверана 2 сакавіка 2009.
- The Art of Renaissance Science: Galileo and Perspective (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2011. Праверана 2 сакавіка 2009.
- Сборник материалов суда над Галилеем (лац.), (італ.) = I documenti del processo di Galileo Galilei. — Ватикан, 1984. — ISBN 88-85042-11-2. Архівавана 29 сакавіка 2008.
- Телескоп Галилея, Астронет
- Лекции по истории науки И. С. Дмитриева (mp3) (руск.). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2011. Праверана 24 студзеня 2010.
- Игорь Дмитриев: В чём была истинная причина конфликта Галилео Галилея с церковью? (flv) (руск.). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2011. Праверана 24 студзеня 2010.
- Nick Kollerstrom.. Galileo's Astrology (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2011. Праверана 4 лютага 2012.
- Peter Machamer.. Galileo Galilei (Stanford Encyclopedia of Philosophy) (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2012. Праверана 12 кастрычніка 2012.
- Нарадзіліся 15 лютага
- Нарадзіліся ў 1564 годзе
- Нарадзіліся ў Пізе
- Памерлі 8 студзеня
- Памерлі ў 1642 годзе
- Пахаваныя ў Фларэнцыі
- Выкладчыкі Падуанскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Пізанскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Пізанскага ўніверсітэта
- Члены Акадэміі дэі Лінчэі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Астраномы Італіі
- Фізікі Італіі
- Філосафы Італіі