Генадзь Міхайлавіч Стракалаў
Генадзь Міхайлавіч Стракалаў | |
---|---|
Краіна: | |
Воінскае званне: | маёр |
Дата нараджэння: | 26 кастрычніка 1940[1] ці 28 кастрычніка 1940[2][3][…] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 25 снежня 2004[4] (64 гады) |
Месца смерці: | |
Узнагароды: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генадзь Міхайлавіч Страка́лаў[5] (руск.: Геннадий Михайлович Стрекалов; 28 кастрычніка 1940 — 25 снежня 2004) — савецкі і расійскі касманаўт-даследчык, двойчы Герой Савецкага Саюза (1980, 1984), лётчык-касманаўт СССР (1980), кандыдат тэхнічных навук (1985). Заслужаны майстар спорту СССР (1981).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Мыцішчы (Маскоўская вобласць, Расія). У 1957 годзе скончыў школу ў горадзе Калінінград (сучасны Каралёў) Маскоўскай вобласці. У 1957—1960 гадах працаваў на Заводзе эксперыментальнага машынабудавання (вытворчая база АКБ-1), дзе прымаў удзел у вырабе корпуса першага штучнага спадарожніка Зямлі. У 1965 годзе скончыў машынабудаўнічы факультэт Маскоўскага вышэйшага тэхнічнага вучылішча імя М. Э. Баўмана па спецыяльнасці «Інжынер-механік». З кастрычніка 1964 года працаваў у АКБ-1 (пазней Цэнтральнае канструктарскае бюро эксперыментальнага машынабудавання, сучасная Ракетна-касмічная карпарацыя «Энергія» імя С. П. Каралёва) тэхнікам-стажорам, са жніўня 1965 года — інжынерам-канструктарам. З верасня 1966 года інжынер у Цэнтральным канструктарскім бюро эксперыментальнага машынабудавання (ЦКБЭМ), у 1970—1973 гадах — старшы інжынер. У 1968 годзе скончыў Інстытут марксізму-ленінізму пры Калінінградскім гарадскім камітэце КПСС. З 17 студзеня 1995 года працаваў начальнікам 291-га аддзела НВА «Энергія» (камандзір атрада касманаўтаў НВА «Энергія»).
У атрадзе касманаўтаў
[правіць | правіць зыходнік]Пасля медыцынскага абследавання ў Інстытуце медыка-біялагічных праблем 1 лістапада 1971 года Г. М. Стракалаў атрымаў заключэнне Галоўнай медыцынскай камісіі аб годнасці да спецыяльнай трэніроўкі. 27 сакавіка 1973 года на пасяджэнні Дзяржаўнай міжведамаснай камісіі быў рэкамендаваны да залічэння ў Атрад касманаўтаў. 21 сакавіка 1973 года быў прызначаны на пасаду касманаўта-даследчыка. У 1973 годзе Генадзь Стракалаў працаваў у галоўнай аператыўнай групе кіравання пры лётна-канструктарскіх выпрабаваннях карабля 7К-С (11Ф732) і комплексу 27К («Салют» — «Саюз») на судне «Акадэмік Каралёў» і ў Цэнтры кіравання палётамі ў Еўпаторыі, асвоіў пілатаванне самалёта Л-29 і здзейсніў 7 скачкоў з парашутам.
Са студзеня 1974 года па студзень 1976 года Г. М. Стракалаў праходзіў падрыхтоўку да выпрабавальнага палёту на касмічным караблі 7К-С у якасці бортінжынера экіпажа, разам з Юрыем Малышавым, са студзеня па верасень 1976 года падрыхтоўку ў якасці бортінжынера другога экіпажа касмічнага карабля «Саюз-22» па праграме выпрабаванні шматзанальнай фотакамеры МКФ-6, зробленай у ГДР. З кастрычніка 1978 года па снежань 1979 года разам з Васілём Лазаравым рыхтаваўся да першага выпрабавальнага палёту на караблі «Саюз Т» у якасці бортінжынера трэцяга (рэзервовага) экіпажа. У кастрычніку 1980 года Генадзь Стракалаў быў пераведзены ў асноўны экіпаж і замяніў у ім Канстанціна Феакцістава і працягнуў падрыхтоўку ў якасці касманаўта-даследчыка, разам з Леанідам Кізімам і Алегам Макаравым. З верасня 1981 года па красавік 1982 года праходзіў падрыхтоўку ў якасці бортінжынера дубліруючага экіпажа касмічнага карабля «Саюз Т-5» па праграме 1-й асноўнай экспедыцыі на станцыю «Салют-7», разам з Уладзімірам Цітовым. Праходзіў падрыхтоўку па праграме «Буран», разам з Генадзем Манаковым і Віктарам Забалоцкім у якасці бортінжынера трэцяга (рэзервовага) экіпажа экспедыцыі на арбітальны комплекс «Мір», разам з Генадзем Манаковым у якасці бортінжынера першага экіпажа карабля «Саюз ТМ-10» на арбітальны комплекс «Мір». З мая 1994 года па люты 1995 года праходзіў падрыхтоўку да палёту разам з Уладзімірам Дзяжуравым, з 1 лістапада 1994 года — па праграме Мір—НАСА разам з Норманам Тагардам (ЗША).
Адлічаны Г. М. Стракалаў з атрада касманаўтаў 17 студзеня 1995 года ў сувязі з выхадам на пенсію.
Палёты
[правіць | правіць зыходнік]Г. М. Стракалаў выканаў 5 палётаў у космас агульнай працягласцю 268 сутак 22 гадзіны 25 хвілін 21 секунда[6]. Зрабіў 4 выхады ў адкрыты космас агульнай працягласцю 20 гадзін 57 мінут[6]. Выканаў палёты[6]:
- З 27 лістапада па 10 снежня 1980 года ў якасці касманаўта-даследчыка на караблі «Саюз-Т-3» і арбітальнай станцыі «Салют-6», разам з Л. Кізімам і А. Макаравым. Працягласць палёту склала 12 сутак 19 гадзін 07 хвілін 42 секунды.
- З 20 па 22 красавіка 1983 года ў якасці бортінжынера карабля «Саюз Т-8», разам з У. Цітовым і А. Серабровым. Працягласць палёту склала 2 сутак 00 гадзін 17 хвілін 48 секунд.
- З 3 па 11 красавіка 1984 года ў якасці бортінжынера экспедыцыі наведвання арбітальнай станцыі «Салют-7» па савецка-індыйскай праграме разам з Ю. Малышавым і Р. Шарма (Індыя). Працягласць палёту склала 7 сутак 21 гадзіну 40 хвілін 6 секунд.
- З 1 жніўня па 10 снежня 1990 года ў якасці бортінжынера касмічнага карабля «Саюз ТМ-10» і 7-й асноўнай экспедыцыі на арбітальны комплекс «Мір», разам з Г. Манаковым. Стартаваў разам з Г. Манаковым, прызямліўся разам Г. Манаковым і японскім касманаўтам Т. Акіямам. Працягласць палёту склала 130 сутак 20 гадзін 35 хвілін 51 секунда.
- З 14 сакавіка па 7 ліпеня 1995 года ў якасці бортінжынера 18-й асноўнай экспедыцыі на арбітальны комплекс «Мір», разам з У. Дзяжуравым і Н. Тагардам. Стартаваў на караблі «Саюз ТМ-21», пасадка на шатле «Атланціс». Працягласць палёту склала 115 сутак 08 гадзін 43 хвіліны 54 секунды.
26 верасня 1983 года з-за аварыі ракеты-носьбіта не адбыўся старт касмічнага карабля «Саюз Т-10-1» з У. Цітовым і Г. Стракалавым на борце[6].
Грамадская дзейнасць і захапленні
[правіць | правіць зыходнік]З 1984 года Г. М. Стакалаў займаў пасаду старшыні Федэрацыі водналыжнага спорту СССР, у 1990—1991 гадах — старшыні Маскоўскага абласнога Камітэта абароны міру, з 1991 года — Расійскага Камітэта абароны міру[6]. З 1992 года быў віцэ-прэзідэнтам Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў. Быў кандыдатам у дэпутаты Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі 3-га склікання[6]. У 1990 годзе ў час палёту ўдзельнічаў у культурнай праграме «Космас—Чалавек—Культура» пад Сцягам міру.
Захапляўся горнымі і воднымі лыжамі, тэнісам, футболам, хакеем і меў 3-ці разрад па лёгкай атлетыцы, 1-ы разрад па хакеі[6].
Аўтар кнігі «Благодарен судьбе».
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]- 12 верасня 2003 года ў горадзе Мыцішчы адкрыты бронзавы бюст Г. М. Стракалава ў скверы, які носіць яго імя.
- 28 кастрычніка 2010 года ў горадзе Каралёў адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі лётчыку-касманаўту Г. М. Стракалаву на фасадзе школы, дзе ён вучыўся.
- Імя касманаўта прысвоена малой планеце (32735) Стракалаў[7].
- Ганаровы грамадзянін гарадоў Уладзікаўказ (1983), Гагарын (1981), Каралёў (1984), Мыцішчы (1984), Байканур (1980), Мыцішчанскага раёна Маскоўскай вобласці[7].
- У Маскоўскім дзяржаўным гуманітарным універсітэце імя М. А. Шолахава штогод праходзіць міні-футбольны турнір памяці Г. М. Стракалава.
Зноскі
- ↑ Gennadi Strekalov // https://pantheon.world/profile/person/Gennadi_Strekalov Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Вялікая расійская энцыклапедыя — 1925.
- ↑ Стракалаў Генадзь Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 194. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #129663034 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е ё Космическая энциклопедия: Геннадий Михайлович Стрекалов (руск.) // Сайт РКК «Энергия»
- ↑ а б Генадзь Міхайлавіч Стракалаў на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ларыёнаў У. С. Страка́лаў Генадзь Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 194. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- И. А. Маринин, С. Х. Шамсутдинов, А. В. Глушко (составители). Советские и российские космонавты. 1960—2000 / Под редакцией Ю. М. Батурина. — М.: ООО Информационно-издательский дом «Новости космонавтики», 2001. — ISBN 5-93345-003-0. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Космическая энциклопедия: Геннадий Михайлович Стрекалов (руск.) // Сайт РКК «Энергия»
- Отряд космонавтов РКК «Энергия». Геннадий Михайлович СТРЕКАЛОВ (Праверана 21 чэрвеня 2023) (руск.)
- СТРЕКАЛОВ Геннадий Михайлович (руск.) // Цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына
- Стрекалов Геннадий Михайлович // Космический мемориал (руск.)
- Стрекалов Геннадий Михайлович // Телестудия Роскосмоса (руск.)
- Памяти Геннадия Стрекалова(недаступная спасылка) (руск.) // Афіцыйны сайт адміністрацыі горада Каралёў
- Асобы
- Нарадзіліся 26 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся 28 кастрычніка
- Нарадзіліся ў Мыцішчах
- Памерлі 25 снежня
- Памерлі ў 2004 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Заслужаныя майстры спорту СССР
- Лётчыкі-касманаўты СССР
- Выпускнікі МДТУ
- Касманаўты Расіі
- Машынабудаўнікі
- Кандыдаты тэхнічных навук
- Члены КПСС
- Маёры СССР
- Дэлегаты XXVII з’езда КПСС
- Асобы на марках
- Ганаровыя грамадзяне Мыцішчаў
- Ганаровыя грамадзяне Каралёва
- Ганаровыя грамадзяне Байканура
- Памерлі ад раку
- Двойчы Героі Савецкага Саюза