Герб Жалудка
Выгляд
Герб Жалудка | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 2007 |
Шчыт |
варажскі |
Заснаванне | 14 чэрвеня 2007 |
Герб Жалудка — герб гарадскога пасёлка Жалудок Шчучынскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Герб уяўляе сабой перасечаны варажскі шчыт, у верхнім залатым полі якога намаляваны бык чорнага колеру, у ніжнім зялёным — залатая падкова.
Сімволіка
[правіць | правіць зыходнік]Жалудок вядомы з XVI стагоддзя, на працягу стагоддзяў знаходзіўся ў прыватным уладанні. Чорны бык на залатым полі шчыта ўзяты з герба «Буйвал», родавага герба Тызенгаўзаў. Прадстаўнікі гэтага вядомага роду пачынаючы з XVIII стагоддзя валодалі Жалудком. Сімвал падкова ў ніжняй частцы герба мае шырокае тлумачэнне, адзін з варыянтаў — поспех, удача, шчасце, а сем цвікоў у ёй сімвалізуюць колькасць шляхетных родаў, што валодалі Жалудком[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб Жалудка
- http://www.pravo.by/pdf/2007-148/2007-148(004-048).pdf Архівавана 23 жніўня 2020.