Перайсці да зместу

Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі
Дата з 2 красавіка 2018
Месца Эфіопія, эпізадычна Эрытрэя[1][2][3], Джыбуці[4] і мяжа з Суданам[5]
Статус працягваецца
Праціўнікі
ФДРЭ:

Ваенная падтрымка:
 Эрытрэя


Асобныя апалэчнні


Заўвага: штат Бенішангуль-Гумуз меў канфлікт з Амхара, а Афар і Аромія — з Самалі.

АФЭФКС:

Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі — серыя ваенна-палітычных і этнічных канфліктаў паміж федэральным урадам Абія Ахмеда Алі і рознымі рэгіянальнымі групоўкамі, а таксама паміж асобнымі штатамі і народнасцямі.

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

У манархічны перыяд Эфіопія з’яўлялася цэнтралізаванай дзяржавай, дзе дамінаваў этнас амхара. Мелі месца прыгнёт іншых этнічных груп і насаджэнне амхарскай мовы[6]. Пасля грамадзянскай вайны 1974—1991 гадоў да ўлады прыйшоў блок «Рэвалюцыйна-дэмакратычны фронт эфіопскіх народаў» (у альянсе пануючае становішча займала партыя «Народны фронт вызвалення Тыграя»), пачаўшы перыяд праўлення народа тыграі[7][8][9]. Новая ўлада ўстанавіла федэральную сістэму, падзяліўшы краіну на рэгіёны (штаты), дзе канцэнтравалася тая ці іншая народнасць. Тыграі сталі дамінуючай групай і спачатку карысталіся падтрымкай эліт арома і амхара. Паступова іншыя этнасы зноў сталі падвяргацца дыскрымінацыі, што прывяло да страты ўлады НФВТ[10].

У красавіку 2018 на пасаду прэм’ер-міністра ўступае Абій Ахмед Алі, які ўзяў курс на адмову ад федэралізму і вяртання да цэнтралізаванага кіравання[11].

У красавіку 2018 года групоўка «Фронт вызвалення Арома», якая вяла баявыя дзеянні з 1970-х, заключае мірнае пагадненне з уладамі. Аднак частка членаў арганізацыі не прызнала дагавор і прадоўжыла ўзброеную барацьбу, стварыўшы «Вызваленчую армію Арома»[12]. Да красавіка 2020 года байцы гэтага руху забілі 700 мірных жыхароў[13][14].

У 2021 годзе супраць аромскіх баевікоў выступіла 22-я дывізія эрытрэйскай арміі, якая аказвала падтрымку ўладам Эфіопіі[15]. Увосень паўстанцы пераходзяць да актыўных наступальных дзеянняў. 31 кастрычніка яны бяруць Камісі і неўзабаве злучаюцца са сваімі тыграйскімі саюзнікамі блізу Камбольчы[16].

У снежні 2016 года пачаліся сутыкненні паміж рэгіёнамі Аромія і Самалі, што стала следствам тэрытарыяльнага канфлікту[17]. 20 красавіка 2017 года прадстаўнікі штатаў падпісалі мірнае пагадненне[18], але ўжо ў верасні баі аднавіліся[19].

У кастрычніку 2020-га рэгіён Самалі ўступае ў аналагічны канфлікт з Афарам. Сутыкненні перакінуліся ў тым ліку і на суседнюю дзяржаву Джыбуці[4].

Вобласць Народнасцяў Паўднёвай Эфіопіі

[правіць | правіць зыходнік]

З красавіка па чэрвень 2018 адбываліся баі паміж жыхарамі эфіопскіх зон Гуджы (штат Аромія) і Гідэа (Вобласць Народнасцяў Паўднёвай Эфіопіі), дзе пражываюць аднайменныя аромскі клан і этнічная група. Сутыкненні прывялі да бежанства 800 тысяч чалавек. Урад прымусіў уцекачоў вярнуцца ў свае дамы, нягледзячы на пагрозу для жыцця, часта адмаўляючы ім у доступе да гуманітарнай дапамогі. Супрацьстаянне працягвалася ў перыяд з красавіка па чэрвень 2018 года[20].

У чэрвені 2019-га адбылася спроба дзяржаўнага перавароту ў рэгіёне Амхара, у выніку якой былі забіты рэгіянальны прэзідэнт і кіраўнік апарата ўзброеных сіл[21].

Увесну 2021 года ў горадзе Атае, памежным паміж Ароміей і Амхара, адбываюцца ўзброеныя сутыкненні паміж амхарцамі і арома[22].

У пачатку красавіка 2023 года федэральныя сілы ўварваліся ў рэгіён Амхара, каб раззброіць рэгіянальныя ваенізаваныя фарміраванні. 9 красавіка ў гарадах Гондэр, Коба, Сэкота і Велдзія ўспыхнулі пратэсту. Мясцовыя жыхары перакрывалі дарогі і падпальвалі шыны, каб блакаваць рух ваенных калон[23][24]. Пазней пачаліся ўзброеныя сутыкненні[25].

Бенішангуль-Гумуз

[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2019 года пачынаюцца сутыкненні ў Бенішангуль-Гумуз, выкліканыя абаюднымі забойствамі мірных жыхароў з боку апалчэнцаў народнасцяў амхара і гумуз[26].

22 снежня 2020 года Абій Ахмед правёў перамовы з жыхарамі рэгіёну, а таксама шэрагам службовых асоб, запусціўшы працэс мірнага ўрэгулявання канфлікту[27]. Адначасова пачалося стварэнне камітэта па прымірэнні жыхароў Бенішангуль-Гумуз і Амхара[28]. Да канца лютага 2021 года ў горадзе Гілгіл Белес, сталіцы зоны Мэтэкел, было праведзена некалькі форумаў міру. Федэральны ўрад прыступіў да стварэння «шматэтнічнага апалчэння самаабароны», якое па стане на люты 2021 года налічвала 9000 чалавек. Міліцыя павінна была прадухіляць міжэтнічныя сутыкненні і дапамагаць сілавым структурам у ахове бяспекі грамадзян[29].

Нягледзячы на гэтыя мерапрыемствы, баі працягваліся[30].

У лістападзе 2020 года ў рэгіёне Тыграй ўспыхнуў узброены канфлікт паміж партыяй «Народны фронт вызвалення Тыграя» на чале з Дэбрэцыанам Гебрэмікаэлем і федэральным урадам прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі. Напярэдадні Дэбрэцыан правёў усеагульныя рэгіянальныя выбары ў Савет прадстаўнікоў Тыграя. Аднак яны не былі санкцыянаваны цэнтральным урадам, які адмяніў выбарчую кампанію ў сувязі з пандэміяй COVID-19. Гэтыя падзеі сталі падставай да пачатку ваенных дзеянняў. У канфлікт у той ці іншай ступені былі ўцягнуты суседнія Эрытрэя, якая падтрымала цэнтральныя ўлады і ўварвалася ў Тыграй, і Судан, якога Эфіопія абвінавачваў у супрацоўніцтве з НФВТ, што прывяло да ўзброеных сутыкненняў на мяжы дзвюх краін.

Кансалідацыя паўстанцаў

[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2021 года лідар НФВТ Дэбрэцыан Гебрэмікаэль і прэс-сакратар Гетачэў Рэда заявілі, што сілы абароны Тыграя вядуць перамовы з ВАА аб супрацоўніцтве ў барацьбе з урадавымі войскамі. Са слоў прадстаўніка Одаа Тарбіі, групоўкі пачалі каардынаваць свае дзеянні і стратэгію[31]. Да канца кастрычніка да перамоваў далучыліся яшчэ некалькі паўстанцкіх груп[32].

Значна паскорылася фарміраванне кааліцыі пасля злучэнне тыграйскіх і аромскіх паўстанцаў у раёне гарадоў Камісі і Камбольча ў канцы кастрычніка. 5 лістапада было абвешчана аб стварэнні альянсу «Аб’яднаны фронт эфіопскіх федэралісцкіх і канфедэралісцкіх сіл» (АФЭФКС)[33].

На момант стварэння АФЭФКС меў у складзе наступныя групоўкі[33]:

Заяўленай мэтай стала звяржэнне Абія ваеннай сілай або шляхам перамоваў. Затым меркавалася фарміраванне пераходнага ўрада, які павінен правесці выбары[31].

У гэты час тыграйскія і аромскія баевікі разгортваюць сумеснае наступленне супраць федэральнай арміі.

  1. Missiles hit Eritrean capital, Asmara, after Tigray threatens to attack Eritrea(недаступная спасылка). Eritrea Hub (14 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2020. Праверана 14 November 2020.
  2. Rockets target in Eritrean capital
  3. Эфиопские повстанцы обстреляли ракетами Эритрею
  4. а б Djibouti: Two people killed, over 20 injured during ethnic clashes in Djibouti City, Aug. 1 /update 1 (англ.). GardaWorld. Праверана 5 жніўня 2021.
  5. "A border war looms between Sudan and Ethiopia as Tigray conflict sends ripples through region". Washington Post [амерыканская англійская]. ISSN 0190-8286. Праверана 2021-06-27.
  6. Ethiopia: land of slavery & brutality (PDF). League of Nations. 1935. pp. 2–5. Архівавана з арыгінала (PDF) 6 кастрычніка 2021. Праверана 10 лістапада 2021. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2021. Праверана 10 лістапада 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2021. Праверана 10 лістапада 2021.
  7. OROMO CONTINUE TO FLEE VIOLENCE, September 1981
  8. Country Information Report ethiopia, August 12, 2020, Архівавана з арыгінала 11 ліпеня 2013, Праверана 10 лістапада 2021 {{citation}}: Праверце значэнне |url= (даведка)
  9. Ethiopia. Status of Amharas, March 1, 1993
  10. Selassie, Alemante G. (2003). "Ethnic Federalism: Its Promise and Pitfalls for Africa". The Yale Journal of International Law. 28. William & Mary Law School: 51. Архівавана з арыгінала 2020-08-18. Праверана 2021-01-16.
  11. «Последний шанс»: Эфиопия движется к гражданской войне // Газета.ру, Алексей Поплавский, 23 ноября 2020
  12. Kadir, Soretti (27 July 2021). "Ethiopia: The Oromo Liberation Front is not a terrorist organisation". The Africa Report. Архівавана з арыгінала 27 July 2021. Праверана 4 November 2021.
  13. Dube, Nagessa (3 August 2020). "Guji Oromo need freedom from liberators". Ethiopia Insight. Архівавана з арыгінала 22 March 2021. Праверана 22 March 2021.
  14. Zelalem, Zecharias (20 March 2021). "Worsening violence in western Ethiopia forcing civilians to flee". Al Jazeera English. Архівавана з арыгінала 22 March 2021. Праверана 22 March 2021.
  15. Report: 'Eritrean troops despatched to Oromia'. Eritrea Hub (22 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2021. Праверана 22 сакавіка 2021.
  16. "Tigrayan and Oromo forces say they have seized towns on Ethiopian highway". TimesLIVE. 2021-11-01. Архівавана з арыгінала 2021-11-01. Праверана 2021-11-01.
  17. At Least 32 Killed in Ethiopia's Oromia, Somali Regions(недаступная спасылка). kichuu.com. Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2018. Праверана 10 лістапада 2021.
  18. Oromia, Somali states agree to peacefully solve border dispute (21 красавіка 2017).
  19. 'Hundreds' dead in Ethiopia ethnic clashes " Capital News (26 верасня 2017).
  20. "Shadow falls over Ethiopia reforms as warnings of crisis go unheeded". The Guardian. 14 March 2019. Праверана 7 April 2019.
  21. Endashaw, Dawit; Lewis, David (26 June 2019). "'Dozens' killed in foiled Ethiopia coup attempt: regional government". Reuters. Праверана 26 June 2019.
  22. Over 1.5 Billion Birr Needed To Rebuild Ataye Town And Environs: Committee. fanabc. Праверана 14 September 2021.
  23. Endeshaw, Dawit (2023-04-09). "Gunfire, protests in Ethiopia's Amhara over plan to disband regional force". Reuters(англ.). Праверана 2023-07-30.
  24. "Ethiopia's Amhara region hit by protests over move to dissolve regional forces". BBC News [брытанская англійская]. 2023-04-10. Праверана 2023-07-31.
  25. Rights commission says civilians killed in ongoing military conflict in Amhara region, calls for dialogue. Addis Standard (30 ліпеня 2023).
  26. Meseret, Elias (2019-06-26). "Ethiopia: 37 killed in another region after coup attempt". AP. Архівавана з арыгінала 2020-12-23. Праверана 2020-12-23.
  27. Mekonnen, Siyanne (2020-12-22). "News: PM Abiy meets Metekel residents to discuss security; meeting comes a day after door-to-door 'hunt' launched to control 'criminal groups' behind attacks on civilians". Addis Standard. Архівавана з арыгінала 2020-12-23. Праверана 2020-12-23.
  28. Mekonnen, Siyanne; Fasil, Mahlet (2020-12-23). "News Alert: Eyewitnesses say more than 90 killed in fresh attack in Bulen Wereda, Benishangul Gumuz; region cautions civilians to join safe villages". Addis Standard. Архівавана з арыгінала 2020-12-23. Праверана 2020-12-23.
  29. Anger, fear run deep after months of ethnic violence in western Ethiopia – 'They killed people using knives, arrows, and guns.'. New Humanitarian (23 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2021. Праверана 30 сакавіка 2021.
  30. Benishangul authorities says over 100 armed rebels annihilated (англ.). Borkena Ethiopian News (29 ліпеня 2021). Праверана 30 ліпеня 2021.
  31. а б "Ethiopia's Tigray forces seek new military alliance". Thomson Reuters. 2021-08-11. Архівавана з арыгінала 2021-10-01. Праверана 2021-11-06.
  32. Ethiopia: What Next?. Royal United Services Institute (22 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2021. Праверана 6 лістапада 2021.
  33. а б "Nine anti-gov't groups team up as Ethiopia recalls ex-soldiers". Al Jazeera English. 2021-11-05. Архівавана з арыгінала 2021-11-06. Праверана 2021-11-06.