Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь
Камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
скарочана — Дзяржстандарт РБ | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | Рэспубліка Беларусь |
Дата стварэння | 5 мая 2006 |
Папярэднія ведамствы |
Камітэт па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Камітэт па энергаэфектыўнасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Дэпартамент дзяржаўнага будаўнічага нагляду Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Урад Рэспублікі Беларусь |
Штаб-кватэра | 220053, Мінск, Старавіленскі тракт, д. 93 |
Старшыня | Алена Маргунова |
Сайт | gosstandart.gov.by |
Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (Дзяржстандарт Беларусі) — ведамства, упаўнаважанае праводзіць адзіную дзяржаўную палітыку ў галіне тэхнічнага нарміравання, стандартызацыі, забяспечваць адзінства вымярэнняў, ацэнкі адпаведнасці, энергаэфектыўнасці, ажыццяўляць нагляд у будаўніцтве і кантроль адпаведнасці праектаў і каштарысаў нарматывам і стандартам, а таксама нагляд за рацыянальным выкарыстаннем паліва, электрычнай і цеплавой энергіі. Дзяржстандарт падпарадкоўваецца Ураду Рэспублікі Беларусь. Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю прызначаецца Прэзідэнтам.
З 22 красавіка 2024 года пасаду старшыні камітэта займае Алена Мiхайлаўна Маргунова[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 05.05.2006 г. № 289 «Аб структуры Урада Рэспублікі Беларусь» шляхам зліцця Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Камітэта па энергаэфектыўнасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і дэпартамента дзяржаўнага будаўнічага нагляду Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Старшыня камітэта
- Упраўленне эканомікі і фінансаў
- Упраўленне арганізацыйна-прававой работы і кадраў
- Першы намеснік Старшыні
- Упраўленне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі
- Упраўленне ацэнкі адпаведнасці і ліцэнзавання
- Намеснік Старшыні
- Упраўленне метралогіі
- Аддзел дзяржаўнага нагляду і кантролю
- Намеснік Старшыні — дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасці
- Фінансавы аддзел
- Інфармацыйна-аналітычны аддзел
- Першы намеснік дырэктара
- Вытворча-тэхнічны аддзел
- Аддзел энерганагляду і нармавання
- Намеснік дырэктара
- Аддзел эканомікі і інвестыцыйнай дзейнасці
- Аддзел навукова-тэхнічнай палітыкі і знешнеэканамічных сувязяў
- Дырэктар дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам
- Першы намеснік дырэктара
- Аддзел метралогіі і кадравага забеспячэння
- Намеснік дырэктара
- Аддзел дзяржаўнага будаўнічага нагляду
- Першы намеснік дырэктара
Задачы
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнымі задачамі Дзяржстандарту з’яўляюцца:
- правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне тэхнічнага нарміравання, стандартызацыі, забеспячэння адзінства вымярэнняў, ацэнкі адпаведнасці, эфектыўнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў, у тым ліку аднаўляльных крыніц энергіі, ажыццяўленне рэгулявання і кіравання ў гэтай сферы;
- вызначэнне і рэалізацыя прыярытэтных напрамкаў развіцця ў рэспубліцы тэхнічнага нармавання, стандартызацыі, забеспячэння адзінства вымярэнняў, ацэнкі адпаведнасці, павышэння эфектыўнасці выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў у народнай гаспадарцы рэспублікі, арганізацыя правядзення адпаведных навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ;
- абарона інтарэсаў дзяржавы і спажыўцоў, павышэнне бяспекі, якасці, канкурэнтаздольнасці прадукцыі, рацыянальнае выкарыстанне паліўна-энергетычных рэсурсаў, ліквідацыю тэхнічных бар’ераў у гандлі на аснове эфектыўнага выкарыстання тэхнічнага нармавання, стандартызацыі, забеспячэння адзінства вымярэнняў, ацэнкі адпаведнасці, нагляду ў будаўніцтве і кантролю адпаведнасці праектаў і каштарысаў нарматывам і стандартам, дзяржаўнага нагляду за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў;
- забеспячэнне стварэння, эфектыўнага функцыянавання і развіцця:
- сістэмы тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі, у тым ліку ў інтарэсах абароны краіны, яе гарманізацыя з міжнароднымі сістэмамі;
- Нацыянальнай сістэмы акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь;
- сістэмы забеспячэння адзінства вымярэнняў Рэспублікі Беларусь;
- Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь;
- тэхнічнае нармаванне, стандартызацыя і пацвярджэнне адпаведнасці энергаспажываючых прадукцыі, работ і паслуг, кантроль за адпаведнасцю заяўленых тэхніка-эканамічных паказчыкаў энергаспажываючага і энергагенерыруючага абсталявання тэхнічным нарматыўным прававым актам у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі, нормам і патрабаванням у сферы эфектыўнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў, а фактычных тэхніка-эканамічных паказчыкаў — пашпартных дадзеных энергетычнага абсталявання;
- ажыццяўленне ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ліцэнзавання адпаведных відаў дзейнасці;
- нагляд у будаўніцтве і кантроль адпаведнасці праектаў і каштарысаў нарматывам і стандартам, у тым ліку нагляд за:
- эксплуатацыйнай надзейнасцю і бяспекай аб’ектаў будаўніцтва;
- рэканструкцыяй, пашырэннем, рэстаўрацыяй, капітальным рамонтам (далей — будаўніцтва), захаваннем устаноўленага парадку будаўніцтва ўсіх аб’ектаў незалежна ад прызначэння, формаў уласнасці, крыніц фінансавання і спосабаў будаўніцтва, за выключэннем аб’ектаў дачнага і садоўніцкага будаўніцтва, а таксама аб’ектаў, падкантрольных іншым органам дзяржаўнага нагляду у адпаведнасці з заканадаўствам;
- захаваннем удзельнікамі заканадаўства аб будаўнічай дзейнасці, зацверджанай праектнай дакументацыі, патрабаванняў будаўнічых нормаў і стандартаў, за адпаведнасцю матэрыялаў, вырабаў і канструкцый, якія ўжываюцца пры будаўніцтве аб’ектаў праектным рашэнням;
- адпаведнасцю праектаў і каштарысаў патрабаванням нарматываў і стандартаў;
- кантроль за нармаваннем расходу паліва, цеплавой і электрычнай энергіі і нарміраваным спажываннем паліўна-энергетычных рэсурсаў, правядзенне ва ўстаноўленым парадку дзяржаўнай экспертызы энергетычнай эфектыўнасці;
- ажыццяўленне:
- дзяржаўнага нагляду за:
- выкананнем абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі;
- рацыянальным выкарыстаннем электрычнай і цеплавой энергіі, паліва;
- рэалізацыяй спажыўцамі і вытворцамі паліўна-энергетычных рэсурсаў мер па эканоміі гэтых рэсурсаў і захаваннем нормаў расходу паліва, электрычнай і цеплавой энергіі;
- дзяржаўнага метралагічнага нагляду, уключаючы нагляд за вымярэннямі радыёактыўнага забруджвання;
- дзяржаўнага нагляду за:
- арганізацыя і каардынацыя работ па міжнароднаму супрацоўніцтву Рэспублікі Беларусь у сферы тэхнічнага нармавання, стандартызацыі, забеспячэння адзінства вымярэнняў, ацэнкі адпаведнасці, эфектыўнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў.
Паўнамоцтвы
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржстандарт мае права ў адпаведнасці з заканадаўствам:
- выдаваць у межах сваёй кампетэнцыі абавязковыя для рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, юрыдычных і фізічных асоб нарматыўныя прававыя акты;
- усталёўваць парадак правядзення работ па тэхнічным нармаванні і стандартызацыі;
- зацвярджаць, ўводзіць у дзеянне, адмяняць дзяржаўныя стандарты Рэспублікі Беларусь, ўносіць у іх змены;
- заключаць у межах сваёй кампетэнцыі міжнародныя дамовы міжведамаснага характару;
- зацвярджаць па прапановах суб’ектаў тэхнічнага нармавання і стандартызацыі склады тэхнічных камітэтаў па стандартызацыі, пералік замацоўваных за імі аб’ектаў стандартызацыі, а таксама палажэнні аб гэтых тэхнічных камітэтах;
- усталёўваць з улікам прапаноў дзяржаўных органаў наменклатуру паказчыкаў, якія кантралююцца пры выкананні работ па пацвярджэнню адпаведнасці аб’ектаў ацэнкі адпаведнасці, якія падлягаюць абавязковаму пацвярджэнню адпаведнасці;
- усталёўваць парадак правядзення работ па ацэнцы адпаведнасці, дзяржаўнаму нагляду за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў, правілы ажыццяўлення метралагічнага кантролю;
- распрацоўваць і зацвярджаць правілы акрэдытацыі юрыдычных асоб на права правядзення дзяржаўных выпрабаванняў сродкаў вымярэнняў, метралагічнай атэстацыі сродкаў вымярэнняў, паверкі, каліброўкі, якія рэгламентуюць пытанні акрэдытацыі, за выключэннем пытанняў, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
- распрацоўваць і зацвярджаць правілы акрэдытацыі і правілы пацвярджэння адпаведнасці, якія рэгламентуюць працэдуры і іншыя пытанні акрэдытацыі і пацвярджэння адпаведнасці, за выключэннем пытанняў, ўрэгуляваных актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, законамі, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
- ужываць да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў прадугледжаныя нарматыўнымі прававымі актамі меры адказнасці за правапарушэнні ў галіне тэхнічнага нарміравання, стандартызацыі, забеспячэння адзінства вымярэнняў, ацэнкі адпаведнасці, выдаваць загады аб забароне вытворчасці, рэалізацыі прадукцыі (работ, паслуг), канструктарскай, тэхналагічнай і праектнай дакументацыі, якая не адпавядае ўстаноўленым патрабаванням па бяспецы;
- прыцягваць да адказнасці юрыдычных і фізічных асоб, вінаватых у парушэнні патрабаванняў нарматыўных прававых актаў і тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць архітэктурную, горадабудаўнічую і будаўнічую дзейнасць;
- прыпыняць ці адмяняць рашэнні органа па акрэдытацыі ў выпадку іх неадпаведнасці заканадаўству аб ацэнцы адпаведнасці або парушэнняў пры іх прыняцці працэдур акрэдытацыі, прыпыняць альбо забараняць дзейнасць акрэдытаваных органаў па сертыфікацыі і акрэдытаваных выпрабавальных лабараторый (цэнтраў) пры парушэнні імі патрабаванняў Нацыянальнай сістэмы акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і (або) Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь з дапамогай прыпынення, адмены або спынення дзеяння адпаведных атэстатаў акрэдытацыі;
- прыцягваць па ўзгадненні з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі іх спецыялістаў і тэхнічныя сродкі для ажыццяўлення адпаведнага дзяржаўнага нагляду;
- запрошваць і атрымліваць ад юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў дакументы і звесткі, неабходныя для ажыццяўлення адпаведнага дзяржаўнага нагляду;
- праводзіць ва ўстаноўленым парадку адбор спробаў і узораў прадукцыі для вызначэння яе адпаведнасці абавязковым патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі;
- зацвярджаць тыпавыя нормы часу на правядзенне работ па сертыфікацыі, акрэдытацыі, рэгістрацыі дэкларацыі аб адпаведнасці, дзяржаўным выпрабаванням, паверцы і каліброўцы сродкаў вымярэнняў, якія ажыццяўляюцца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, акрэдытаванымі Дзяржстандартам на права правядзення гэтых работ;
- ажыццяўляць знешнеэканамічную дзейнасць;
- ствараць камісіі і экспертныя групы, прыцягваць вучоных і кваліфікаваных спецыялістаў на дагаворнай аснове для выканання работ, якія патрабуюць спецыяльных ведаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Дзяржстандарту;
- атрымліваць ад органаў дзяржаўнай статыстыкі інфармацыйныя і статыстычныя матэрыялы, неабходныя для ажыццяўлення ўскладзеных на Дзяржстандарт задач і функцый;
- запытваць у рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый інфармацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у парадку, устаноўленым заканадаўствам;
- утвараць інавацыйны фонд;
- вызначаць у сферы заканадаўчай метралогіі вобласці, у якіх прымяненне сродкаў вымярэнняў дапускаецца пасля іх паверкі юрыдычнымі асобамі, якія ўваходзяць у дзяржаўную метралагічную службу, і зацвярджаць іх пералік;
- быць членам асацыяцый, саюзаў і іншых некамерцыйных, у тым ліку міжнародных, арганізацый;
- ажыццяўляць іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўствам.
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- Валянцін Баляслававіч Татарыцкі (15 студзеня 2019 [2] — 23 студзеня 2024[3].
- Алена Мiхайлаўна Маргунова (з 22 красавіка 2024).