Перайсці да зместу

Дорпацкае ваяводства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дорпацкае ваяводства
Герб[d]
Герб[d]
Краіна  Вялікае Княства Літоўскае
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Дорпат
Дата ўтварэння 1598
Дата скасавання 1621
Ваявода Ваяводы дорпацкія
Кашталян Кашталяны дорпацкія
Плошча 9 000 км²
Дорпацкае ваяводства на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дорпацкае ваяводства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчы Паспалітай у 1598 —— 1629 гг. Цэнтр — Дорпат.

Створана на тэрыторыі былога Дорпацкага біскупства ў Інфлянтах, якое ахоплівала гістарычна-геаграфічны рэгіён Угаўнія. У пачатку Інфлянцкай ваны 1558 — 1582 гг., у ліпені 1558 г. Дорпат быў заняты войскамі Івана IV, таму Дорпацкае біскупства не брала ўдзел ў актах падданства вялікаму князю літоўскаму Жыгімонту II Аўгусту і унійным працэсе з ВКЛ. Пасля адваявання Інфлянтаў у Рускага царства Стэфан Баторый разглядаў землі Дорпацкага біскупства як здабытую тэрыторыю, дзе ён не быў звязаны якімі-небудзь абавязкамі. У 1582 г. манарх падпісаў «Інфлянцкую канстытуцыю», паводле якой створаны Дорпацкі прэзідыят. Дорпацкі прэзідыят, як і іншыя саноўнікі Інфлянтаў, не атрымаў месца ў Сенаце Рэчы Паспалітай. Паводле «Інфлянцкай ардынацыі» 1598 г. прэзідыят перайменаваны ў ваяводства. Дорпацкія ваявода і кашталян сталі сенатарамі. У час вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600 — 1629 гг. шведскія войскі ў 1625 г. узялі Дорпат. Паводле Альтмаркскага перамір'я 1629 г. Дорпацкае ваяводства засталося за Швецыяй, але ў Рэчы Паспалітай працягвалася намінацыя на дорпацкія ўрады. Паводле Аліўскага міру 1660 г. Рэч Паспалітая канчаткова прызнала за Швецыяй заваяваную ёю частку Інфлянтаў. Намінацыя на ўрады дорпацкага ваяводы і кашталяна спынілася, але на іншыя дорпацкія ўрады (абозны, войскі, гараднічы, канюшы, лоўчы, мечнік, падкаморы, падстолі, падсудак, падчашы, пісар земскі, скарбнік, стольнік, стражнік, харунжы, чашнік) працягвалася да канца існавання Рэчы Паспалітай.

  • Tarvel, E. Stosunek prawnopaństwowy Inflant do Rzeczypospolitej oraz ich ustrój administracyjny w l. 1561 — 1621 / Enn Tarvel // Zapiski Historyczne. — 1969. — T. XXXIV. — Z. 1. — S. 49 — 77.
  • Urzędnicy inflanccy XVI — XVIII wieku: spisy / Polska Akademia Nauk. Biblioteka Kórnicka, Instytut Historii; oprac. K. Mikulski, A. Rachuba. — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 1994. — 292 s. — (Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII — XVIII wieku; T. 9).
  • Дзярновіч, А. Дорпацкае княства / Алег Дзярновіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; [мастак З. Э. Герасімовіч]. Т. 2: К — Я. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2007. — 788 с. — С. 594. — ISBN 978-985-11-0394-8.