Перайсці да зместу

Жанна Маро

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жанна Маро
Jeanne Moreau
Дата нараджэння 23 студзеня 1928(1928-01-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 ліпеня 2017(2017-07-31)[5][1][…] (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Jean-Louis Richard[d] і Уільям Фрыдкін
Адукацыя
Прафесія кінаактрыса, кінарэжысёр, спявачка, сцэнарыст, музыкант, кінапрадзюсар, тэатральная актрыса, актрыса, студыйны музыкант, рэжысёр
Кар’ера з 1947
Узнагароды
IMDb ID 0603402
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жанна Маро (фр.: Jeanne Moreau [ʒan mɔˈʁo]; 23 студзеня 1928, Парыж, Францыя — 31 ліпеня 2017, Парыж, Францыя) — французская актрыса, спявачка і рэжысёр, якая атрымала найбольшае прызнанне ў фільмах рэжысёраў «новай хвалі». Па словах аўтарытэтнага кінакрытыка Жынеты Венсандо, «у той час як Брыжыт Бардо сімвалізавала пачуццёвасць, а Катрын Дэнёў — элегантнасць, Жанна Маро ўвасобіла ў кіно ідэал інтэлектуальнай жаноцкасці».

Сярод узнагарод Жанны Маро — прыз Канскага кінафестывалю (1960, за фільм Пітэра Брука «Сем дзён, сем начэй»), «Залаты леў» Венецыянскага кінафестывалю за ўнёсак у развіццё кіно (1991) і Прэмія еўрапейскай кінаакадэміі за прыжыццёвыя дасягненні (1997), ганаровая «Залатая пальмавая галіна» ў Канах (2003), «Залаты мядзведзь» Берлінскага кінафестывалю (2005) і прыз Станіслаўскага на XXVII ММКФ (2005). Двойчы, у 1975 і 1995 гг., яна ўзначальвала журы Канскага фестывалю.