Жуст Фантэн
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
18 жніўня 1933[1][2][…] |
|||||||||||||||
Памёр |
28 лютага 2023[3] (89 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Францыя | |||||||||||||||
Рост | 174 см | |||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жуст Фантэн (фр.: Just Fontaine; 18 жніўня 1933, Маракеш, Французскае Марока — 28 лютага 2023, Тулуза, Францыя) — французскі футбаліст, уладальнік рэкорду па колькасці галоў, забітых на адным чэмпіянаце свету — 13 мячоў у 1958 годзе.
Бацька Жуста быў французам з Нармандыі, а маці — іспанкай.
У 2013 годзе ва ўзросце 80 гадоў Фантэн стаў афіцэрам ордэна Ганаровага легіёна.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Фантэн пачынаў сваю кар’еру ў аматарскім клубе свайго роднага горада Маракеш, затым перайшоў у мацнейшы клуб «УСМ Касабланка», дзе гуляў з 1950 па 1953 год. Наступныя тры сезоны гуляў ужо ў Францыі. Яго клуб «Ніца» ў першы ж сезон разам з Фантэнам заваяваў Кубак Францыі, а ў 1956 годзе выйграла чэмпіянат. У тым жа годзе ён перайшоў у «Рэймс», замяніўшы Раймона Капа, і забіў 121 гол за шэсць сезонаў. Усяго Фантэн забіў 165 галоў у 200 матчах у вышэйшых лігах, і чатыры разы выйграваў чэмпіянат — 1956, 1958, 1960, 1962.
Дэбют Фантэна ў зборнай Францыі адбыўся 17 снежня 1953 года, у матчы супраць Люксембурга (8:0). У той гульні ён зрабіў хет-трык. Аднак наступны матч за зборную Фантэн згуляў толькі восенню 1956 года, а наступны мяч забіў толькі вясной 1958 года.
У сезоне 1957/58 Фантэн стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Францыі (34 галы ў 26 матчах), але на чэмпіянат свету ў Швецыі ехаў параўнальна малавядомым у свеце гульцом. Ужо ў першым матчы турніру Фантэн зрабіў хет-трык у вароты Парагвая (7:3). Потым на групавой стадыі ён двойчы забіў Югаславіі (2:3) і адзін раз Шатландыі (2:1). У чвэрцьфінале вызначыўся дублем у вароты Паўночнай Ірландыі (4:0). У паўфінале на 9-й хвіліне зраўняў лік у гульні супраць Бразіліі, але затым у бразільцаў хет-трык зрабіў юны Пеле, а Фантэн больш не забіваў, у выніку Францыя прайграла 2:5. У матчы за трэцяе месца ў адкрытай гульні супраць ФРГ Фантэн вызначыўся покерам, а французы перамаглі 6:3. Усяго ў 6 матчах чэмпіянатах свету ён забіў 13 мячоў, што па-ранейшаму з’яўляецца рэкордам для аднаго турніру. Па агульнай колькасці галоў на чэмпіянатах свету Фантэн быў лідарам да 1974 года, пакуль яго не абышоў Герд Мюлер.
За сем гадоў выступленняў за зборную Фантэн згуляў у 21 матчы і забіў 30 галоў. Зрабіў за зборную тры хет-трыкі і адзін покер. Апошні матч за нацыянальную каманду быў згуляны 11 снежня 1960 года з Балгарыяй (3:0).
Фантэн пасля завяршэння кар’еры працаваў трэнерам зборнай Францыі ў 1967, але толькі на два матчы — абодва таварыскія і абодва скончыліся паразай «трохкаляровых». Таксама трэніраваў французскія клубы і зборную Марока.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Just Fontaine // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Just Fontaine // GeneaStar
- ↑ а б в Fichier des personnes décédées mirror Праверана 14 красавіка 2023.
- ↑ https://www.lemonde.fr/sport/article/2023/03/01/just-fontaine-legende-du-football-francais-est-mort_6163719_3242.html Праверана 1 сакавіка 2023.
- Нарадзіліся 18 жніўня
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Маракешы
- Памерлі 28 лютага
- Памерлі ў 2023 годзе
- Памерлі ў Тулузе
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Францыі
- Ігракі зборнай Францыі па футболе
- Ігракі ФК Ніца
- Ігракі ФК Рэймс
- Футбольныя трэнеры Францыі
- Трэнеры зборнай Францыі па футболе
- Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
- Ігракі ФК Тулуза
- Трэнеры зборнай Марока па футболе
- ФІФА 100