Запрудскі сельсавет
Запрудскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Круглянскі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Запруддзе |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 737 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Запру́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Запруддзе.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Ляснянскі сельсавет у складзе Круглянскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Лясныя. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Круглянскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Талачынскага раёна БССР. З 12 лютага 1935 года сельсавет у складзе адноўленага Круглянскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Бялыніцкага раёна. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Загаранкаўскага сельсавета і частка скасаванага Скуратоўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: Александрова, Арава, Бурнеўка, Гаўрылаўка, Грыбіна, Красуля, Лавуткі, Лыскаўшчына, Малая Арава, Ражкі, Скураты і Трыпутня)[1]. У красавіку 1963 года ў склад Круглянскага сельсавета перададзены 16 населеных пунктаў (Александрова, Арава, Бурнеўка, Гай, Гаўрылаўка, Грыбіна, Красуля, Лавуткі, Лыскаўшчына, Навапруддзе, Новае Радча, Пралетарый, Ражкі, Скураты, Старое Радча і Трыпутня)[2]. 25 лютага 1964 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дудаковічы[3]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Круглянскага раёна. У 2004 годзе скасавана вёска Амерыка. 20 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з Комсеніцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (аграгарадок Запруддзе, вёскі Ахімкавічы 1, Ахімкавічы 2, Краснагор’е, Петушкі і Тубышкі[4]. 20 снежня 2014 года ў склад Круглянскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Арэхаўка, Вялікае Зубава, Дудаковічы, Лясныя і Пасырава), сельсавет перайменаваны ў Запрудскі[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 919 чалавек[6], з іх 96,5 % — беларусы, 3,4 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (19 населеных пунктаў) — 737 чалавек[8].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 19 красавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 декабря 2014 г. № 7-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Круглянского района Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.