Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртанне джэдая
«Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртанне джэдая» (англ.: Star Wars Episode VI: Return of the Jedi) — эпічны навукова-фантастычны фільм рэжысёра Рычарда Маркуанда. Гэта трэці фільм па ліку з першай трылогіі кінасагі «Зорныя войны» і шосты храналагічна. Прэмьера фільму адбылася 25 мая 1983 года. Бюджэт фільму склаў $32,5 млн. А па свеце фільм сабраў каля $475,1 млн.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]На шостым фільме скончваецца кінасага «Зорныя Войны», а таксама першая і арыгінальная трылогія. Дзея ў апошнім фільме адбываецца недзе праз адзін год пасля падзей пятага эпізоду. Сябры Хана Сола накіроўваюцца на планету Татуін, каб уратаваць свайго сябра з палону Джабы Хата. Люк Скайуокер дасылае нібы ў падарунак Джабе двух дроідаў: R2-D2 і C-3PO з мэтай памяняць іх на Хана.
Але ж Джаба Хат кантрабандыст і злодзей, ён не збіраецца выконваць патрабаванні Люка і забірае дроідаў сабе. Праз нейкі час у палацы Джабы з’яўляецца прынцэса Лея, пераапранутая ў тамтэйшую пачвару. Лея пад выглядам найміта прыводзіць да Джабы Чубаку. Джаба сквапны і зусім не кемлівы кантрабандыст, ён нават і не падазрае, што з ім гуляюць у гульню, якую прыдумаў Люк. Сам Люк не прымусіў сябе доўга чакаць і прыйшоў на наступны дзень, каб вярнуць сваіх сяброў і забіць Джабу. Але ж і Люк трапляе ў пастку Джабы. Апошні ўпэўнены ў сваёй перамозе над Ханам і яго сябрамі, Джаба загадвае забіць іх. І гэтая воля Хата становіцца апошняй для яго. Бясслаўнае жыццё вялікага кантрабандыста скончваецца пад час здзяйснення яго ж загаду: Лея, скарыстаўшыся момантам, накідвае на шыю Джабе ланцуг і забівае яго. Люк вяртаецца на планету Дагоба да магістра Ёды, каб працягнуць навучанне. Ёда перад смерцю распавядае Люку пра яшчэ аднаго Скайуокера. Гэта, напэўна, адзін з самых кранальных момантаў у фільме нароўні з момантам, калі Дарт Вейдэр у пятым эпізодзе прызнаецца Люку ў бацькоўстве. Адразу пасля смерці Ёды Люк чуе голас Обі-Вана. Обі-Ван кажа Люку, што Ёда меў на ўвазе яго сястру Лею.
А тым часам Паўстанцы рыхтуюць атаку на новую і яшчэ больш моцную Зорку Смерці. Частка паўстанцаў разам з Люкам, Леяй, Ханам і дзвюма дроідамі накіроўваецца на лясную планету Эндар, побач з якой на арбіце будуецца новая Зорка Смерці. На планеце Люк распавядае Леі праўду, якую даведаўся сам, і адлучаецца ад іх групоўкі, каб сустрэцца з сваім бацькам і Імператарам. Паўстанцы на планеце атакуюць бункер, у якім знаходзіцца ўстаноўка для энергетычнага шчыта Зоркі Смерці, а Адмірал Акбар разам з флотам паўстанцаў атакуе Зорку Смерці з космасу. Пачынаецца бой як на планеце, так і ў космасе. Люк, спрабуючы забіць Імператара на Зорцы Смерці, ізноў скрыжаваў мечы з Дартам Вейдэрам. Малады джэдай у парыве гневу перамагае Дарта Вейдэра і чуе ад Імператара прапанову забіць бацьку і самім заняць яго месца побач з ім. Адмовіўшыся ад прапановы, Люк выракае сябе на пакутніцкую смерць ад рук сітха, але ў гэты момант Дарт Вейдэр вяртаецца на Светлы бок Сілы і забівае Дарта Сідыуса. Старое вяшчунства спраўджваецца: Энакін Скайуокер знішчае сітхаў.
Персанажы
[правіць | правіць зыходнік]- Люк Скайуокер (Марк Хэміл, вучань-джэдай Обі-Вана Кенобі і Ёды, сын Энакіна Скайуокера, адзін з самых лепшых пілотаў паўстанцкага флоту)
- Лея Аргана (Кэры Фішэр, прынцэса і сенатар, знішчанага імператарам, галактычнага сенату)
- Чубака (Пітэр Мейх'ю, вукі, былы ўдзельнік вайны клёнаў, сябр Хана і другі пілот «Сокала Тысячагоддзя»)
- Хан Сола (Харысан Форд, кантрабандыст, адзін з лепшых пілотаў галактыкі, сябр Люка Скайуокера і Чубакі)
- Дарт Вейдэр (Дэвід Проўз, ўладар сітхаў, камандзір войска імперскіх клёнаў)
- Обі-Ван Кенобі (Алек Гінес, дух настаўніка-джэдая)
- Ёда (Фрэнк Оз, настаўнік усіх джэдаяў, у тым ліку і Люка)
- Дарт Сідыус (Іэн Мак-Даярмід і Клайв Рывел, магутны ўладар сітхаў, імператар)
- Боба Фет (Джэрэмі Булак, найміт і забойца, клён Джанга Фета)
- Лэнда Калрысіян (Білі Дзі Уільямс, кіраўнік Воблачнага горада на Беспіне, сябр Хана Сола і былы ўласнік «Сокала Тысячагоддзя»)
- R2-D2 (Кені Бэйкер, дроід, які суправаджае і дапамагае героям Зорных войнаў на працягу ўсіх 6 эпізодаў)
- C-3PO (Энтані Дэніэлс, пацешны дроід-сябр R2-D2, якога зрабіў Энакін)
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в http://www.the-numbers.com/movie/Star-Wars-Ep-VI-Return-of-the-Jedi Праверана 28 снежня 2015.
- ↑ а б в http://stopklatka.pl/film/gwiezdne-wojny-czesc-vi-powrot-jedi Праверана 28 снежня 2015.
- ↑ а б в г д е ё ж з і http://www.imdb.com/title/tt0086190/ Праверана 28 снежня 2015.
- ↑ а б в г д е ё ж з і http://bbfc.co.uk/releases/star-wars-episode-vi-return-jedi-film Праверана 28 снежня 2015.
- ↑ а б в г http://www.siamzone.com/movie/m/1990 Праверана 28 снежня 2015.
- ↑ а б в г д е ё http://www.imdb.com/title/tt0086190/fullcredits?ref_=tt_ql_1 Праверана 28 снежня 2015.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртанне джэдая
- Афіцыйная старонка (англ.)
- Star Wars Episode VI: Return of the Jedi на Вукіпедыі: Вікі пра Зорныя Войны