Перайсці да зместу

Камень-Кашырскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Камень-Кашырскі
укр.: Камінь-Каширський
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Будынак райсавета і райдзяржадміністрацыі
Будынак райсавета і райдзяржадміністрацыі
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Кашэр, Кашырск
Горад з
Плошча
7,64 км²
Вышыня цэнтра
155 ± 1 м
Водныя аб’екты
Цыр[d]
Насельніцтва
12400 чалавек (2022)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3357
Паштовы індэкс
44500
КААТУУ
0721410100
Афіцыйны сайт
Камень-Кашырскі на карце Украіны ±
Камень-Кашырскі (Украіна)
Камень-Кашырскі
Камень-Кашырскі (Валынская вобласць)
Камень-Кашырскі

Камень-Кашырскі[1] (укр.: Камінь-Каширський) — горад раённага значэння ў Валынскай вобласці Украіны, раённы цэнтр.

Найбольш верагодна, што назва азначае тэрыторыю, дзе знаходзілася шмат каменя, напрыклад, крэмнію або асобных валуноў — цвёрдай горнай пароды, прынесенай калісьці ледавіком. Іншая версія, якая з’яўляецца сумнеўнай, тлумачыць слова «камень» так — збудаваная ў гэтых месцах драўляная абарончая спаруда была настолькі моцнай, што адпавядала каменнай сцяне. Другая частка назвы — Кашырскі — паходзіць ад таго, што горад некаторы час знаходзіўся ў уладанні князёў Сангушкаў — Кашырскіх.

Гжэгаж Ранкоўскі сцвярджае, што ў дакументах паселішча Кашырск або Кашэр згадваецца яшчэ ў 1196 г. Заснавальнік горада — валынскі князь Раман Мсціслававіч. Ён пабудаваў замак для абароны сваіх паўночных межаў. У 1241 г. мястэчка захапіла Літоўскае княства, яно стала валоданнем Любарта Гедымінавіча. З пачатку XV ст. горад згадваецца ў пісьмовых крыніцах як валоданне князёў Сангушкаў-Кашырскіх. Апошні з роду — Падольскі і валынскі ваявода Адам Сангушка ў 1628 г. заснаваў у горадзе дамініканскі манастыр. Пасля яго смерці Камень-Кашырскі перайшоў да роду Красіцкіх аж да канца XVIII ст. Пазней маёнтак адышоў да сямейства Ордаў. У 1832 г. царскія ўлады закрылі дамініканскі манастыр, зрабіўшы касцёл парафіяльным. У 1830—1837 гг. збудаванне было перабудавана.

У 1430 г. мястэчка атрымала магдэбургскае права (пацверджанае пасля і ў 1600 г.). Пасля Люблінскай уніі Камень-Кашырскі і навакольныя тэрыторыі пераходзяць пад уладу Польшчы, дзе паступова горад дэградаваў да статусу вёскі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Камень-Кашырскі і прылеглыя тэрыторыі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці. У гады Першай сусветнай вайны недалёг ад горада праходзіла лінія фронту. Пасля Рыжскага мірнага дагавора Камень-Кашырскі зноў пераходзіць пад уладу Польшчы і стаў цэнтрам Камень-Кашырскага павета Палескага ваяводства. У 1923 г. ў Камені-Кашырскім было створана павятовае староства. 1 студзеня 1927 г. вясковая Камен-Кашырская гміна атрымала статус гарадской гміны.

У 1940 г. з прыходам савецкай улады быў утвораны Камень-Кашырскі раён. Пачалі дзейнасць гарадскі і раённы саветы. З пачатку вайны 1941—1945 гг. тэрыторыя раёна была акупаваная нацыстамі і ўключана ў склад Камень-Кашырскай акругі. Тут дзейнічалі партызанскія атрады пад камандаваннем М. П. Канішчука, А. П. Брынскага, О. Ф. Фёдарава, у вёсцы Хоцешыў функцыянавала школа старшын УПА. Канец акупацыі раёна прыпадае на сакавік-красавік 1944 г. У 1945 г. у Камні-Кашырскім створана педагагічнае вучылішча. У 1947 г. у горадзе адкрылі медыцынскую школу, якую праз год рэарганізавалі ў медыцынскае вучылішча. У 1961 г. пачаў працу Камень-Кашырскі лесазавод. За перыяд з 1970-я па 1980-я гг. пачалі сваю працу хлебазавод, кансервавы завод, дрэваапрацоўчы завод, камбікормавы завод, маслазавод.

У 1991 г. на ўсеўкраінскім рэферэндуме ў пацверджанне Акта абвяшчэння незалежнасці Украіны за незалежнасць дзяржавы прагаласавала 94,2 % жыхароў раёна. У 1991 г. раён аднесены да зоны гарантаванага добраахвотнага адсялення (катэгорыя III) пацярпелых з прычыны аварыі на ЧАЭС. На тэрыторыі раёна дзейнічае 46 рэлігійных аб’яднанняў. У 1996 г. рашэннем сесіі гарадскога савета народных дэпутатаў ад 14 верасня 1996 г. зацверджаны праект герба, сцяга і пячаткі горада Каменя-Кашырскага. У 1999 г. у вёсцы Міхнаўка быў адкрыты Свята-Срэценскі манастыр.

Помнікі даўніны

[правіць | правіць зыходнік]
  • У цэнтры горада ёсць рэшткі старажытнага гарадзішча, размешчанага на правым беразе ракі Цыр. У 1987—1988 гг. археалагічныя даследаванні на тэрыторыі гарадзішча праводзіла экспедыцыя Валынскага краязнаўчага музея пад кіраўніцтвам С. Д. Панішка;
  • Касцёл і капліца дамініканцаў, пабудаваныя ў першай палове XVII ст. У міжваенны перыяд ХХ ст. касцёл яшчэ выкарыстоўваўся для службаў, аднак у савецкі час быў моцна перабудаваны. У ім некаторы час дзейнічала пякарня. Капліца размешчана побач, рэстаўраваная толькі звонку. Памяшканне былога касцёла не з’яўляецца помнікам, капліца ж — помнік архітэктуры мясцовага значэння. Належыць каталіцкай абшчыне горада і ёю выкарыстоўваецца;
  • Царква Святога прарока Іллі, пабудаваная ў 1700 г. Званіцу царквы надбудавалі ў 1886 г. У ноч на 8 красавіка 2015 г. царква згарэла.
  • Царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы была пабудавана ў 1723 г. на сродкі мясцовага памешчыка Івана Красіцкага. У 1880 г. адзін з трох аўтэнтычных купалоў перарабілі пад званіцу;
  • У горадзе ёсць некалькі помнікаў і мемарыяльны комплекс у гонар воінаў савецкай арміі. Сярод помнікаў — таксама помнік загінуўшым габрэям мясцовага гета, мясцовым жыхарам, якія загінулі ў Афганістане.


Зноскі