Перайсці да зместу

Кам’янка (Львоў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кам’янка
Кам’янка
Горад Львоў
Адміністрацыйны раён горада Шаўчэнкаўскі раён
Год уключэння ў межы горада 1958 г.
Ранейшыя назвы Баторыўка
Паштовыя індэксы 79069, 79039

Кам’янка[1] (укр.: Кам’янка) ці Баторыўка (польск.: Batorówka) — мясцовасць у Шаўчэнкаўскім раёне Львова ўздоўж вул. Шаўчэнкі ад вул. Бруховіцкай да вул. Бузыновай.

Самастойным сялом Баторыўка ніколі не была, адміністрацыйна яна належала да Расной Польскай, з прыходам савецкай улады Баторыўка была перайменаваная ў Кам’янку па класава-палітычных меркаваннях (першапачаткова мясцовасць называлася ў гонар караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя).

У склад Львова гэтая тэрыторыя ўвайшла ў 1958 г.

Зараз гэта раён у асноўным з малапавярховай, сядзібнай забудовай 1930-2000-х гадоў, таксама ёсць некалькі дамоў барачнага тыпу 1950-х гадоў, і шматпавярховыя дамы 1980-х гадоў на вуліцах Бібэровыча, Ажынавай і Парэчкавай.

Зноскі