Кляшчэльскі раён
Appearance
Кляшчэльскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Статус | Раён |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | Кляшчэле |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 15 жніўня 1945 |
Кляшчэ́льскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брэсцкай вобласці ў 1940—1944 гадах.
Утвораны 15 студзеня 1940 года. Цэнтр раёна — г. п. Кляшчэле. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 10 сельсаветаў: Амелянецкі, Бушміцкі, Ваўковіцкі, Войнаўскі, Паканеўскі, Рагацкі, Снежкаўскі, Ставішчанскі, Сухавольцаўскі, Чаромхаўскі. 15 жніўня 1945 года скасаваны. Амелянецкі, Бушміцкі і Ваўковіцкі сельсаветы перададзены ў склад Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР, астатняя тэрыторыя — ПНР.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: Справочник: в 2 т. – Мн., 1985 – 1987.