Лакшадвіп
Лакшадвіп | |
---|---|
ലക്ഷദ്വീപ്, Lakshadweep | |
Краіна | Індыя |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | Атол Кавараці |
Дата ўтварэння | 1 лістапада 1956 |
Афіцыйная мова | малаялам |
Насельніцтва (2011) | 64 429 |
Шчыльнасць | 2013 чал./км² |
Канфесійны склад | іслам |
Плошча | 32 км² |
Вышыня над узроўнем мора |
16 м |
Код ISO 3166-2 | IN-LD |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лакшадвіп (англ.: Lakshadweep) - саюзная тэрыторыя Індыі, група астравоў за 200-300 км ад узбярэжжа штата Керала ў Лакадыўскім моры. Плошча — каля 32 км². Насельніцтва — 64429 чалавек (2011 г.)[1]. Адміністрацыйны цэнтр на Кавараці.
Назва Лакшадвіп (Lakshadweep) паходзіць з санскрыцкага Lakshadweepa, што літаральна абазначае сто тысяч (लक्षं laksha) астравоў (द्वीप dweepa).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Саюзная тэрыторыя Лакшадвіп размяшчаецца на архіпелагах Лакадыўскія астравы і Аміндыўскія астравы. Дзесяць астравоў маюць сталае насельніцтва.
Гісторыя Лакшадвіп
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню ў еўрапейскіх крыніцах астравы на захад ад паўвострава Індастан узгадваліся ў 90 г. н. э., у індыйскіх крыніцах - пад 680 - 720 гг. н. э. Відавочна, выхадцы з Малабара здаўна здабывалі там чарапах. Археалагічныя знаходкі сведчаць пра тое, што першыя наведвальнікі і перасяленцы спавядалі будызм. Аднак у 661 г. араб Убайдула, пахаваны на востраве Андрат, распаўсюдзіў іслам.
У XVI ст. астравіцяне пацярпелі ад партугальскага нашэсця. У XVII ст. Лакадыўскія астравы трапілі ў залежнасць ад раджаў Канура. Згодна легендзе, жыхары атола Мінікой пагадзіліся падпарадкоўвацца яму пасля таго, як пасля аднаго разбуральнага цыклона не атрымалі дапамогу ад султана Мальдываў. Аміндыўскія астравы ў 1787 г. былі далучаны да Майсурскага султаната. У 1854 г. тэрыторыя Лакшадвіп трапіла ў маёмасць Брытанскай Ост-Індскай кампаніі. У 1947 г. яна ўвайшла ў склад Індыі. У 1956 г. была сфарміравана саюзная тэрыторыя.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]ВУП тэрыторыі — 60 млн. дол. ЗША (2004). Вырошчванне какосаў і лоў рыбы складае аснову эканомікі. Развіваецца тэрмальная энергетыка.
Асноўны сродак транспарту для сувязі з мацерыком — марскія судны. Паветраныя перавозкі ажыццяўляюць дзяржаўная авіякампанія Indian Airlines і прыватная Kingfisher Airlines толькі з востравам Агаці.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва паўночных астравоў размаўляе на малаялам, паўднёвых — на варыянце дывехі (мовы Мальдыўскіх астравоў).
Згодна перапісу 2011 г., на астравах жыло 64429 чал., у тым ліку 33106 мужчын і 31323 жанчыны. Прычым, 14121 чал. разглядаліся як сельскія жыхары. 92,28% насельнікаў былі пісьменнымі[2].
У прававых адносінах насельнікі Лакшадвіп прыраўноўваюцца да так званых афіцыйных плямён (Scheduled Tribes)[3], якія маюць пэўную культурную аўтаномію і атрымоўваюць дапамогу ад цэнтральнага ўрада Індыі. Карэнныя жыхары самага паўднёвага атола Мінікой з'яўляюцца субэтнасам дывехі і размаўляюць на мове дывехі, блізкія па культуры да жыхароў суседніх Мальдываў. Астатнія лакшадвіпцы размаўляюць на мове малаялам і, хутчэй, з'яўляюцца субэтнічнай групай малаялі. Яны падзяляюцца на некалькі сацыяльна-родавых злучнасцяў, якія маюць карані ў старажытнай каставай сістэме. Вышэйшае становішча займае злучнасць коя, што ў мінулым прадстаўляла аснову землеўладальнікаў і традыцыйна не змешвалася з іншымі астравіцянамі. Ніжэй за іх стаяла злучнасць суднавадзіцеляў і гандляроў мальмі. Астатнія астравіцяне адносіцца да злучнасці простых мелачэры.[4]
Большасць вернікаў спавядае іслам.
Зноскі
У Сеціве
[правіць | правіць зыходнік]Лакшадвіп на Вікісховішчы |