Легенда (фільм, 1975)
Легенда | |
---|---|
польск.: Legenda | |
Жанр | дакументальны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
Краіна | |
Мова | польская |
Год | 1975 |
IMDb | ID 15060006 |
«Легенда» (польск.: Legenda) — дакументальны фільм, зняты ў 1975 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім[1].
Малавядомы фільм Кеслёўскага, які да 2008 года лічыўся незавершаным. У біяграфіі рэжысёра за аўтарствам Станіслава Завіслінскага і ў кнізе Мікалая Яздона «Дакументы Кеслёўскага» сцвярджалася, што «Легенда» была адзіным няскончаным фільмам рэжысёра. Аднак, насуперак гэтым звесткам, фільм апынуўся завершаным і захоўваўся ў Архіве Польскага тэлебачання, хоць, верагодна, не выходзіў у эфір да 2008 года (першая трансляцыя фільма адбылася ў красавіку 2008 года). Фільм з’яўляецца першай часткай серыі «Зямля Жаромскага»[1].
Апісанне фільма
[правіць | правіць зыходнік]Здымачная група (на экране з’яўляецца сам Кеслёўскі, які бярэ інтэрв’ю) блукае па Келеччыне ў пошуках слядоў Стэфана Жаромскага, размаўляе з людзьмі, якія памятаюць пісьменніка, слухае гісторыі, якія яго натхнілі, размаўляе з вучнямі гімназіі ў Хабжанах, дзе часта бываў аўтар «Попелу ».
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Legenda (польск.). Сайт «FilmPolski.pl». Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2022. Праверана 15 снежня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Легенда» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- «Легенда» на сайце «FilmPolski.pl»