Перайсці да зместу

Люці (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Люці
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Люція
Насельніцтва
  • 6 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244843046
Люці на карце Беларусі ±
Люці (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Люці (Пухавіцкі раён)
Люці (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Люці (Пухавіцкі раён)

Лю́ці[1] (трансліт.: Liuci, руск.: Люти) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Каля ракі Цітаўка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ранняя гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У другой палове XIX стагоддзя вёска і фальварак у Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, фальварак у валоданні Яншэўскіх[2]. Таксама звалася Люція.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, у 1933 годзе існаваў калгас «Чырвоная Ніва», была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У красавіку 1944 года вёска была спалена, забіта 48 жыхароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 26 двароў, 155 жыхароў; урочышча, 9 жыхароў
  • 1908 год — 34 двары, 206 жыхароў
  • 1940 год — 35 двароў, 125 жыхароў
  • 1960 год — 150 жыхароў
  • 2002 год — 11 двароў, 13 жыхароў
  • 2009 год — 14 жыхароў
  • 2019 год — 6 жыхароў[3]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт каля Лю́цей
  2. SgKP 1884, с. 460.
  3. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]