Ліст Ераміі
Ліст Ераміі (Επιστολή Ιερεμίου) | |
---|---|
Прарок Ерамія, Мікеланджэла | |
Раздзел: | Кнігі Прарокаў |
Мова арыгінала: | старажытнагрэчаская |
Легендарны аўтар: | Ерамія |
Жанр: | прароцкая кніга |
Папярэдняя (праваслаўе): | Кніга Плач Ераміі |
Наступная: | Кніга прарока Баруха |
Ліст Ераміі (стар.-грэч.: Επιστολή Ιερεμίου) — другакананічная кніга Старога Запавету. Не прызнаецца іўдзеямі і пратэстантамі і лічыцца імі апокрыфам. У Вульгаце — адзінае цэлае з Кнігай прарока Баруха, якая была напісана праз 100 гадоў пасля гэтага ліста і не мае да яго ніякага сэнсавага дачынення.
Аўтар і час напісання
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з тэкстам ліста, ягоны аўтар — прарок Ерамія. Кніга прарока Ераміі ўжо ўтрымлівае словы ліста, які Ерамія адправіў «з Іерусаліма» тым, хто знаходзіцца ў палоне, у Вавілон. Ліст Ераміі пазіцыянуецца як аналагічная перапіска: «Копія ліста, адпраўленага Ераміяй тым, каго цар Вавілонскі павінен быў вывезці ў палон у Вавілон, каб сказаць ім, што Бог загадаў яму». Ліст быў напісаны не раней за 540 г. да н.э.[1].
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Тэкст ліста можна падзяліць на чатыры часткі:
- Прычына з’яўлення ліста на імя ссыльных у Вавілоне (1-ы верш)
- Куміры — праца чалавечых рук (2-6 вершы)
- Асноўная частка — разважанні пра нікчэмнасць ідалаў і бескарыснасць службы ідалам (7-71 вершы)
- Выснова: «Такім чынам, больш годным з’яўляецца праведнік, які не мае ідалаў, таму што ён пазбегне ганьбы» (72-і верш)
У кнізе іранічна апісваецца стварэнне ідалаў, іх набажэнствы, клопат пра ідалаў, святароў, якім усё гэта выгадна. Такім чынам, аўтар ліста перасцерагае яўрэяў дыяспары ў Вавілоне і не адварочваецца ад сапраўднага Бога да культу бліскучых на выгляд бажаствоў Вавілона. Пры гэтым выкарыстоўвае саркастычную палеміку супраць вавілонскіх ідалаў, якія не маюць уплыву і сілы. Аўтар заклікае не баяцца іх і ні ў якім разе не даваць ім веры. Усе яны «падобныя на пудзіла на бахчы, якое ні ад чаго не абараняе, таксама іх багі — драўляныя, пакрытыя золатам і срэбрам». У выніку аўтар прыходзіць да высновы, што годныя людзі не будуць займацца такім марным заняткам. Такім чынам, аўтар ліста не толькі перасцерагае яўрэяў ад ідалапаклонства, як гэта зрабіў прарок Ісая, але і ўмацоўвае яўрэяў у іх веры у адзіным Богу.
Ліст Ераміі надзвычай актуальны ва ўсе эпохі, калі людзі звяртаюцца да ідалапаклонства, засяроджваючы ўсю сваю энергію і ўвагу выключна на матэрыяльным дабрабыце і камфорце. Ствараючы сабе ідалаў, людзі забываюць пра сапраўднае прызначэнне чалавека на зямлі — пакланяцца Богу і рабіць ад яго імя дабро для іншых.
Зноскі
- ↑ Emil Schürer (1987). The History of the Jewish People in the Age of Jesus Christ, rev. and ed. Géza Vermes, et al., 3 vols., 3/2:743-45. Edinburgh: T & T Clark.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ліст Ераміі ў рускім сінадальным перакладзе
- «Копія пісьма, якое паслаў Ярэмія тым, якія як нявольнікі мелі быць ведзены царам Бабілонскім у Бабілонію, каб паведаміць ім, што Бог яму даручыў» // Кніга Баруха // Уладзіслаў Чарняўскі. Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў. — Мінск: Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, 2012. — 1127 с. — 4 000 экз. — ISBN 978-985-6183-14-6. — С. 809—810.