Перайсці да зместу

Максім Аляксандравіч Знак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Максім Аляксандравіч Знак
Дата нараджэння 4 верасня 1981(1981-09-04)[1] (43 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці адвакат, палітык, юрыст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
Сайт borovtsovsalei.com/ru/te…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Максі́м Алякса́ндравіч Знак (нар. 4 верасня 1981, Мінск) — беларускі юрыст, адвакат і палітык, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады. Палітычны зняволены, вязень сумлення.

У 2004 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля гэтага скончыў аспірантуру[3]. У 2007 годзе заснаваў юрыдычную фірму «ЮрЗнак»[3]. У 2009 годзе абараніў навуковую дысертацыю на тэму «Дыспазітыўнасць дагаворнай адказнасці ў грамадзянскім праве», яму была нададзеная навуковая ступень кандыдата юрыдычных навук[4].

У 2013—2015 гадах вучыўся ў Бізнес-школе ІПМ. У варшаўскім Універсітэце Казьмінскага (Польшча) атрымаў ступень магістра бізнес-адміністравання. З 2011 года дацэнт юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе вёў курс «Гаспадарчае права» ў МВА Інстытута бізнесу БДУ[4].

Палітычны пераслед

[правіць | правіць зыходнік]

У часе прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года стаў юрыстам у штабе кандыдата Віктара Бабарыкі[5]. 14 ліпеня 2020 года ЦВК Беларусі адмовіла Віктару Бабарыку ў рэгістрацыі, Максім Знак падаў скаргу на адмову ў рэгістрацыі кандыдата, аднак Вярхоўны суд адмовіў у скарзе[6].

Прэс-канферэнцыя Каардынацыйнай рады. Максім Знак другі справа

Пасля выбараў і пачатку масавых пратэстаў, 15 жніўня пачалося фармаванне Каардынацыйнай Рады па арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу, дзе Максім Знак разам з Вольгай Кавальковай прымаў заяўкі на ўступленне, а 18 жніўня ўвайшоў у асноўны склад Рады[7]. 19 жніўня на першым пасяджэнні Каардынацыйнай рады быў абраны ў яе прэзідыум, куды агулам увайшло 7 чалавек[8].

20 жніўня быў выкліканы ў Следчы камітэт Беларусі для допыту ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай супраць Каардынацыйнай рады[9]. 26 жніўня суправаджаў Святлану Алексіевіч на допыце ў Следчым камітэце, яна адмовілася даваць паказанні і была адпушчаная[10]. 31 жніўня абвясціў, што Каардынацыйная рада гатовая да дыялогу з прадстаўнікамі ўлады Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку наконт канстытуцыйнай рэформы[11].

Уначы 8 верасня Знак перастаў выходзіць на сувязь, пасля чаго 9 верасня ягоны адвакат Дзмітрый Лаеўскі заявіў, што Знака паўторна выклікалі на допыт у Следчы камітэт. У той жа дзень стала вядома, што Знак стаў фігурантам крымінальнай справы пра магчымы «захоп улады» ў Беларусі, яго абвінавацілі ў «публічных закліках да захопу ўлады альбо сілавой змены канстытуцыйнага ладу краіны». Знак быў узяты пад варту, яму было прад’яўленае абвінавачанне паводле ч. 3 арт. 361 КК Беларусі (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы)[12].

10 верасня 2020 года сумеснай заявай дванаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, быў прызнаны палітычным зняволеным[13][14]. 11 верасня 2020 года «Amnesty International» прызнала Знака вязнем сумлення[15]. 14 верасня 2020 года шэфства над палітвязнем узяў Сяргей Лагадзінскі, дэпутат Еўрапейскага парламента[16][17].

Судовае разбіральніцтва пачалося 4 жніўня 2021 года. Крымінальная справа разглядалася ў закрытым судовым пасяджэнні, публічна была абвешчана толькі рэзалютыўная частка прысуду. 6 верасня Мінскі абласны суд прызнаў Максіма Знака вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса, і прысудзіў да 10 гадоў пазбаўлення волі. Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраванні такім фарміраваннем, публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады[18].

У канцы 2021 года этапіраваны ў папраўчую калонію № 3 (Віцьба).

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія Міжнароднай асацыяцыі юрыстаў  (укр.) за ўнёсак у абарону правоў чалавека (2021)[19]

У ліку чатырох беларускіх юрыстаў уганараваны прэміяй «За абарону правоў чалавека-2021» Рады адвакатаў і юрыдычных супольнасцей Еўропы[20]

Адзін з лаўрэатаў французска-нямецкай прэміі ў галіне правоў чалавека 2022 года[21].

Літаратурная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі імя Францішка Аляхновіча (2021) за цыкл турэмных вершаў[22].

У 2022 выйшла кніга «Зекамерон» на рускай, беларускай і немяцкай мовах. У 2023 годзе чакаецца выхад на англійскай і шведскай мовах[23][24][25][26][27].

Лаўрэат English PEN Translates award 2023[28].

Жонка — Надзея Знак, адвакатка. Сын Алесь[29].

Зноскі

  1. https://prisoners.spring96.org/en/person/maksim-znak
  2. а б Hoffman R. LinkedIn — 2003. Праверана 23 снежня 2021.
  3. а б Максим Знак: биография (руск.). officelife.media. Архівавана з першакрыніцы 31-12-2020. Праверана 31-12-2020.
  4. а б Бараўцоў і Салей, каманда. Максім Знак(недаступная спасылка). borovtsovsalei.com. Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2021. Праверана 31-12-2020.
  5. Юрыст Штаба Максім Знак пра рэгістрацыю Віктара Бабарыкі і вашыя зніклыя подпісы. babariko.vision (13 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 2-1-2020. Праверана 2-1-2021.
  6. Вярхоўны суд адмовіўся разглядаць скаргу Бабарыкі на нерэгістрацыю кандыдатам. Новы Час (23 ліпеня 2020). Праверана 2-1-2021.
  7. Пра што гаварылі на прэс-канфэрэнцыі чальцы Каардынацыйнай рады для перадачы ўлады (бел. (тар.)). Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (18 жніўня 2020). Праверана 2-1-2021.
  8. У прэзідыум каардынацыйнай рады абраныя сем чалавек(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя. Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2022. Праверана 2-1-2021.
  9. Юрыста Максіма Знака выклікалі ў Следчы камітэт . Наша Ніва (20 жніўня 2020). Праверана 2-1-2021.
  10. Святлана Алексіевіч прыйшла ў Следчы камітэт. Допыт працягваўся 15 хвілінаў . Еўрапейскае радыё для Беларусі (26 жніўня 2020). Праверана 2-1-2021.
  11. Оппозиция Белоруссии заявила о готовности вести диалог о конституционной реформе (руск.). ТАСС  (укр.) (31 жніўня 2020). Праверана 3-1-2021.
  12. Палітвязні. Максім Знак. prisoners.spring96.org. Архівавана з першакрыніцы 3-1-2021. Праверана 3-1-2021.
  13. Патрабуем неадкладнага вызвалення Марыі Калеснікавай, Максіма Знака і Іллі Салея . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (10 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2021. Праверана 10 кастрычніка 2021.
  14. Калеснікава, Знак і Салей прызнаныя палітвязнямі. Беларускае Радыё Рацыя (10 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2021. Праверана 10 кастрычніка 2021.
  15. Заявление. Беларусь: «Похищают лучших из нас». Произвольные аресты и принудительные высылки из страны ведущих оппозиционеров (руск.). Amnesty International (11 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2020. Праверана 20 верасня 2020.
  16. Three more German MPs take over prisoners’ godparenthood for Tatsiana Kaneuskaya, Maxim Znak and Akihiro Hayeuski-Hanada (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights  (ням.) (14 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2021. Праверана 22 кастрычніка 2021.
  17. Zur Situation der Jurist*innen in Belarus (ням.). Нямецкае таварыства вывучэння Усходняй Еўропы  (укр.). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2021. Праверана 22 кастрычніка 2021.
  18. Марыю Калеснікаву прысудзілі да 11 гадоў, Максіма Знака — да 10 гадоў калоніі, Звязда
  19. Максім Знак і Людміла Казак — лаўрэаты прэміі IBA за ўнёсак у абарону правоў чалавека . Наша Ніва (28 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2021. Праверана 28 кастрычніка 2021.
  20. https://spring96.org/be/news/106018 spring96.org
  21. https://www.auswaertiges-amt.de/en/aussenpolitik/themen/menschenrechte/franco-german-prize/2501086
  22. https://penbelarus.org/premija_aliakhnovicha.html
  23. http://books.vremya.ru/books/8058-znak-m-zekameron.html
  24. https://novychas.online/hramadstva/u-turemnaj-vydaveckaj-seryi-vyjszau-zekameron-ma
  25. https://www.suhrkamp.de/rights/book/maxim-znak-zecameron-fr-9783518128046
  26. https://www.smakprov.se/bok/kartonnage/zekamerone-9789188913715/
  27. https://www.scotlandstreetpress.com/product/the-zekameron
  28. PEN Translates winners announced // English PEN, 31.01.2023.
  29. «Хаджу да яго штодня». Надзея Знак пра зьняволеньне свайго мужа Максіма Знака (бел. (тар.)). Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (29 снежня 2020). Праверана 2-1-2021.