Оркус (міфалогія)
О́ркус (Орк; лац.: Orcus) — рымскі бог смерці. Верагодна, першапачаткова быў адным з дэманаў ці мелкіх багоў замагільнага свету ў этрускаў, потым стаў лічыцца ўладаром замагільнага свету. Пазней аблічча Оркуса злілося з іншым богам, Дзіс Патэрам, а яшчэ пазней абодва гэтых бога канчаткова растварыліся ў абліччы бога Плутона, рымскага аналага грэчаскага Гадэса (Аіда).
Этрускі ўяўлялі Оркуса ў выглядзе барадатага дэмана, пакрытага поўсцю і зрэдку крылатага; гэты дух уносіў душы ў замагільны свет[1]. Верагодныя старажытнейшыя варыянты імя гэтага бажаства — Uragus ці Urgus, якія азначаюць «надзіральнік» ці «паганяты», але гэтая этымалогія з’яўляецца дастаткова сумнеўнай[2].
У гонар Оркуса названы адзін з найбольш вядомых часопісаў, арыентаваных на прадстаўнікоў гатычнай субкультуры, які выдаецца ў Германіі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Войтэх Замароўскі. Боги и герои античных сказаний:словарью — М.: Республикаб 1994. — с. 253
- Fernando Navarro Antonin. Lygdamus: Corpus Tibullanum III. 1-6 : Lygdami elegiarum liber. — BRILL, 1996.
- Thomas Keigtley. The Mythology of ancient Greece and Italy. — Whittaker and Co., 1838.