Панонія
Гісторыя Харватыі |
---|
Даславянскі перыяд |
Старажытнахарвацкая дзяржава |
Пад уладай Венгрыі |
Югаславія |
Рэспубліка Харватыя |
Пано́нія (лац.: Pannonia; Юліус Покарны выводзіць назву Pannonia з ілірыйскай мовы, якая выкарыстоўвае протаіндаеўрапейскі корань *pen — вільгаць, вада, волкасць) — рэгіён у цэнтральнай Еўропе, рымская правінцыя.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова, Панонія — вобласць пасялення ілірамоўных плямёнаў (гава-галіградская культура): панонцаў, брэўкаў, карнаў, дарданійцаў і кельцкіх плямёнаў, у прыватнасці, скардзіскаў, якія прыйшлі сюды ў IV—III стст. да н.э.
З пачатку I стагоддзя (9—10 гады) — рымская правінцыя, якая займала тэрыторыі сучасных заходняй Венгрыі, усходняй Аўстрыі, усходняй Харватыі і, часткова, Славеніі і Сербіі. Галоўнымі гарадамі правінцыйнай адміністрацыі былі Аквінк, Карнунт, Сірмій, Мурса і Петовій. Кельты, якія пражывалі ў правінцыі, жылі ў асобных паселішчах (civitates).
У 108 годзе Траян падзяліў Панонію на Верхнюю (Superior), з цэнтрам у Карнунце, і Ніжнюю (Inferior), з цэнтрам у Аквінку. Першая стала кіравацца консульскім легатам, другая — прэтарскім, а пачынаючы з Марка Аўрэлія — таксама консульскім. Першым пракуратарам Ніжняй Паноніі стаў Адрыян.
У 166 годзе ў Панонію ўварваліся лангабарды і обіі.
У 213 годзе вобласць вакол Брыгецыяна была ўключана ў Верхнюю Панонію. Адміністрацыйная рэформа Дыяклетыяна падзяліла Панонію на чатыры часткі, з галоўнымі гарадамі: Карнунт, Аквінк і Брыгецыян, Савія і Сіскія, Сірмій і Мурса.
B 214—215 гадах Панонія перажыла ўварванне квадаў, у 254 і 259—260 гадах — таксама маркаманаў і языгаў.
Нарэшце ў 396 годзе Рым быў вымушаны падаць маркаманам, квадам і вандалам, а таксама меркавана свевам, якія аселі ў Паноніі, статус федэратаў (foederati).
Мір 482 года замацаваў Панонію за остготамі[1].
Акрамя горных раёнаў, тэрыторыя Паноніі была малаўрадлівай, асабліва пасля таго, як пры Пробе і Галіене былі высечаны лясы — да гэтага часу драўніна тут складала адзін з галоўных артыкулаў экспарту. Сярод сельскагаспадарчых культур пераважалі авёс і ячмень, з якога жыхары варылі піва, якое звалася sabaea. Вінаграднікі і аліўкавыя дрэвы культываваліся ў невялікіх маштабах. Пэўную ролю, апроч Норыка, адыгрывалі жалезныя і сярэбраныя капальні. Панонія была таксама вядомая за пароду ганчакоў, якая разводзілася тут для паляваля на дзіка і зубра.
У IV стагоддзі Панонія стала ўсё часцей падвяргацца набегам варвараў, і Аквінк пачаў прыходзіць у заняпад. Праз Стагоддзе рымскія абарончыя межы былі прарваны гунамі. У VI стагоддзі Панонію захапілі лангабарды.
У IX стагоддзі тут існавала славянскае Блатэнскае княства. З 1018 па 1180 гады аб'яднаная Панонія ўваходзіла ў склад Візантыі.
Гарады правінцыі
[правіць | правіць зыходнік]Рымскія пракуратары Паноніі
[правіць | правіць зыходнік]- 14 — Юній Блеза
- 35 — Кальвізій Сабінаў
- 49—50 — Пальпелій Істр
- 68-69 — Тампій Флавіян
- 107—109 — Публій Элій Адрыян
- 112 — Т. Юлій Максім Манліян
- 134/135 — Л. Ацьяў Макрон
- 136/137 — Л. Цэёній Комад
- 143 — Клаўдзій Максім
- 144 — М. Понцій Леліян Ларцый Сабінаў
- 154 — М. Ноній Макрынаў
- 160 — М. Ялій Басій Фабій Валяр'ян
- 175/176 — Г. Вецый Сабініян Юлій Госп
- 189/193 — Септымій Север
- 199/200 — Т. Клаўдзій Клаўдзіян
- 212 — Г. Юлій Септ(ымій) Касцін
- 214 — Л. Касій Марцэлін
- 218 — Понцій Панціян
- 260 — П. Гай Рэгаліян
- 268/270 — Л. Даміцый Аўрэліян
- 283/284 — М. Аўрэлій Юліян
У Паноніі нарадзіліся многія імператары позняй імперыі — Дэцый Траян, Герэній Этруск, Гастыліян, Аўрэліян, Проб, Канстанцый II, Іавіян, Валентыніян I, Валентыніян II, Валент і Грацыян.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Панонія
- Паннония // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.