Перайсці да зместу

Пашпарт Нансена

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вокладка

Пашпарты́ На́нсена, афіцыйнай найменне пашпарты асо́б без грамадзя́нства — міжнародна прызнаныя замежныя пашпарты ўцекачоў, якія дзейнічалі ў 1922—1938. Выдавала гэтыя пасведчанні Бюро Вярхоўнага камісара па справах уцекачоў Лігі Нацый асобам без грамадзянства[1]. Распаўсюджаная назва «пашпарты Нансена» паходзіць ад імя нарвежскага дзяржаўнага дзеяча і палярнага даследчыка Фрыцьёфа Нансена, які прапанаваў ідэю выдачы гэткіх пашпартоў на пасадзе Вярхоўнага камісара.

Пасля сканчэння Першай сусветнай вайны пачалося агульнае бязладдзе, звязанае з развалам адных дзяржаў і стварэннем іншых, перакраеннем межаў паводле нацыянальных прыкмет, выбухам грамадзянскіх войнаў. З гэтых прычын мноства людзей былі вымушаны пакінуць сваю радзіму, хтосьці без дакументаў, а хтосьці з дакументамі ўжо няісных дзяржаў, з-за чаго страцілі магчымасць перасякаць дзяржаўныя граніцы.

Непасрэднай нагодай для ўвядзення пашпартоў Нансена стаў прыняты ў 1921 годзе дэкрэт бальшавіцкага ўраду пра пазбаўленне права на атрыманне савецкага грамадзянства асоб, якія эмігравалі за мяжу. У гэту катэгорыю трапілі і каля 800 000 уцекачоў ад грамадзянскай вайны. З 3 да 5 ліпеня 1922 года ў Жэневе адбылася скліканая Вярхоўным камісарам па справах уцекачоў Лігі Нацый[2] Фрыцьёфам Нансенам міжурадавая канферэнцыя ў пытаннях пасведчанняў асобы для расійскіх уцекачоў, якая ўхваліла выдачу такім асобам пашпартоў асоб без грамадзянства[3]. Да 1942 года яны былі прызнаны ўрадамі 52 дзяржаў.

У 1924 годзе пагадненне Нансена было распаўсюджаная на армян, а ў 1928 — на асірыйскіх, асіра-халдзейскіх, балгарскіх і турэцкіх уцекачоў[4]. Было выдадзена каля 450 000 пашпартоў Нансена[5] асобам без грамадзянства і ўцекачам, якія не маглі атрымаць пашпартоў у краіне грамадзянства.

Па смерці Нансена ў 1930 годзе выдачай пашпартоў займаўся Міжнародны офіс Нансена для ўцекачоў Лігі Нацый. З гэтай пары пашпарт спасылаўся не на канферэнцыю 1922 года, а выдаваўся ад імя Лігі. У 1938 годзе офіс быў закрыты; выдачу пашпартоў працягнула новая ўстанова, Офіс Вярхоўнага камісара па справах уцекачоў пад эгідай Лігі нацый у Лондане[6].

У 1938 годзе Міжнародны офіс Нансена для ўцекачоў за свае намаганні па ўвядзенні пашпартоў Нансена атрымаў Нобелеўскую прэмію міру[7][8].

Вядомыя ўладальнікі

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Giaimo, Cara. The Little-Known Passport That Protected 450,000 Refugees (англ.). Atlas Obscura (7 лютага 2017). Праверана 3 лютага 2023.
  2. Documents from the League of Nations Archives // Refugee Survey Quarterly. — 2003. — В. 1. — Т. 22. — С. 71—73. — DOI:10.1093/rsq/22.1.71
  3. United Nations High Commissioner for Refugees.. Arrangement with respect to the issue of certificates of identity to Russian Refugees (англ.). refworld (5 ліпеня 1922). Праверана 3 лютага 2023.
  4. League of Nations Arrangement of 12 May 1926 relating to the Issue of Identity Certificates to Russian and Armenian Refugees // Treaty Series. — Т. Vol. LXXXIX. — № No. 2004.
  5. Nansen-pass (нарв.). Store Norske Leksikon (29 лістапада 2022). Праверана 3 лютага 2023.
  6. Office of the High Commissioner for Refugees under the Protection of the League (англ.). Union of International Associations - Union des associations internationales. Праверана 3 лютага 2023.
  7. Fridtjof Nansen (англ.). The Nobel Peace Prize 1922. The Nobel Prize. Праверана 3 лютага 2023.
  8. Nansen International Office for Refugees — Nobel Lecture (англ.). The Nobel Peace Prize 1938. The Nobel Prize. Праверана 3 лютага 2023.
  9. David Mumford. (Obituary) Alexander Grothendieck (1928–2014) Mathematician who rebuilt algebraic geometry(англ.) // Nature. — 2015. — В. 7534. — Т. 517. — С. 272. — DOI:10.1038/517272aPMID 25592527.
  10. Vladimir Jabotinsky Dies of Heart Attack at Age 59; Was Visiting Youth Camp (англ.). Jewish telegraphic agency. Праверана 3 лютага 2023.
  11. Григорий (Перадзе Григол Раманозович) (руск.). Новомученики и Исповедники Русской Православной Церкви XX века. Православный Свято-Тихоновский Богословский Институт; Братство во Имя Всемилостивого Спаса. Праверана 3 лютага 2023.