Песьні свабоды
Песьні свабоды | ||||
---|---|---|---|---|
Студыйны альбом розныя выканаўцы[d] | ||||
Дата выпуску | 2006 | |||
Жанр | Беларускі рок | |||
Працягласць | 1:20:00 | |||
Мова песень | Беларуская | |||
Лэйбл | Volia Music | |||
|
||||
Храналогія розныя выканаўцы[d] | ||||
|
«Пе́сьні свабо́ды» (бел.: Песні свабоды) — беларускі кампіліяцыйны студыйны зборнік, выдадзены кампаніяй «VoliaMusic» у 2006 годзе.[1]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]1 студзеня 2006 года аб’явіла пра сябе незалежная кампанія гуказапісу «VoliaMusic» і абвясціла выданне свайго першага дыску, складанкі «Песьні свабоды». Пры падтрымцы «Нашай Нівы», «Музыкальнай газеты» і «Тузіна Гітоў» слухачы даведаліся, што яны могуць удзельнічаць у складанні зместу дыска. На працягу месяца людзі дасылалі лісты з песнямі, якія яны жадалі бы бачыць на плытцы.[2]
Распаўсюджванне пачалося 22 лютага.[3] Падпісчыкі з рэгіёнаў атрымалі дыскі па пошце, а мінчане маглі атрымаць плытку бясплатна на сядзібе БНФ 23 і 28 лютага.[4]
Зборны канцэрт у падтрымку выпуску складанкі, на які сабраліся удзельнікі Neuro Dubel, Крама, N.R.M., Hair Peace Salon і шэрагу іншых знакамітых беларускіх рок-калектываў, адбыўся на плошчы Бангалор 25 жніўня 2006 года[5][6][7].
Змест
[правіць | правіць зыходнік]№ | Назва | Аўтар | Працягласць | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1. | «Спей мне» | Палац | |||||||
2. | «Свабоды мне дай (альбом „Хавайся ў бульбу“)» | Крама | |||||||
3. | «Брудная вада» | Tav. Mauzer | |||||||
4. | «Ужо даволі (з праекту „Жыць для Беларусі“ на вершы Ларысы Геніюш)» | Жаба ў каляіне | |||||||
5. | «Nie žadaju (mix — Młody Grzech)» | Čyrvonym pa Biełamu | |||||||
6. | «Мая краіна (альбом „Акустыка“ )» | Кася Камоцкая | |||||||
7. | «Радзіма-Свабода (альбом „З новым Годам!“)» | Zet | |||||||
8. | «Атлянтыда (складанка „Прэм’ер Тузін 2005“)» | UltraВожык | |||||||
9. | «Вольныя танцы (альбом „Вандроўка“)» | PostScriptum | |||||||
10. | «Не!» | Партызанская школа | |||||||
11. | «Радыё Свабода (альбом „Танцы на даху“)» | ULIS | |||||||
12. | «Маё сэрца (альбом „Смерці няма“)» | Partyzone+Руся | |||||||
13. | «Край, ты мой край» | Narodny Albom | |||||||
14. | «Менталітэт (складанка „Hardcoreманія: чаду!“)» | Splenetic+Шаман | |||||||
15. | «Чэ Гевара (жывы выступ)» | RECHA | |||||||
16. | «Паветраны шар (альбом „Viza N.R.M.“)» | Нестандартны Варыянт+IQ48+Лявон Вольскі | |||||||
17. | «Нас не дагоняць» | Easy Project | |||||||
18. | «Кідай зброю! (альбом „Усё дзеля вас“)» | Зьмяя | |||||||
19. | «Беларусь перадусім! (складанка „Генералы айчыннага року“)» | Neuro Dubel | |||||||
20. | «Чаго чакаць (альбом „Усё будзе“)» | Тарпач | |||||||
21. | «Дзе мой край (з праекту „Скрыпка дрыгвы“ на вершы Уладзіміра Караткевіча)» | Тодар | |||||||
22. | «Я жыў (альбом „Наша ўскраіна“ )» | Мясцовы час | |||||||
23. | «Гэта мы! (складанка „Сэрца Еўропы in rock“)» | Новае Неба | |||||||
1:20:00 |
Зноскі
- ↑ «Песьні Свабоды» загучалі! . Наша Ніва (24 лютага 2006). Праверана 27 кастрычніка 2017.
- ↑ Песьні свабоды . Музыкальная газета (4 кастрычніка 2006). Праверана 27 кастрычніка 2017.
- ↑ «Песни Свободы» зазвучали! (руск.) . Ultra-Music (22 лютага 2006). Праверана 27 кастрычніка 2017.
- ↑ «Песьні Свабоды» загучалі! . Салідарнасць (22 лютага 2006). Праверана 27 кастрычніка 2017.
- ↑ СЛЭП. 25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды” | Записи в рубрике 25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды” | Дзёньнік : LiveInternet - Российский Сервис Онлайн-Дневников . liveinternet.ru (31 жніўня 2006). Праверана 18 лістапада 2018.
- ↑ Погодина, Людмила (2007). "ИТОГИ ГОДА: К итогам 2006-го" [RESULTS OF THE YEAR: About the results of 2006]. Музыкальная газета(руск.) (1). Архівавана з арыгінала 2020-07-27. Праверана 2018-12-03.
- ↑ Карэнін, Тамаш. У парку Дружбы народаў гучалі песні свабоды . БелаПАН. TUT.BY (26 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2019. Праверана 18 кастрычніка 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка праекту (копія з web.archive.org)