Полымя (часопіс)
«Полымя» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Заснавальнік | Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь |
Выдавец | Выдавецтва «Мастацкая літаратура» |
Краіна | |
Рэдактар | Віктар Шніп (з 2021 г.) |
Заснавана | 1922 |
Тэматыка | Літаратура, мастацтва, грамадства |
Мова | беларуская |
Перыядычнасць | Штомесяц |
Аб’ём | 144 с. (2021 г., № 9) |
Галоўны офіс | Мінск, пр. Пераможцаў, д. 11 |
Тыраж | 685 (2021 г., № 9) |
ISSN | 0130-8068 |
Вэб-сайт |
zviazda.by/be/edition/po… mastlit.by/index.php/vyd… |
Полымя ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«По́лымя» — літаратурна-мастацкi i грамадска-палiтычны часопіс. Выдаецца са снежня 1922 года ў Мінску штомесяц на беларускай мове. Найстарэйшае беларускае літаратурна-мастацкае выданне.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У стварэнні часопіса непасрэдны ўдзел прымалі Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны. Першую вокладку часопіса намаляваў мастак Міхась Філіповіч. Першыя дзесяць год (да 1932) часопісам кіравала рэдакцыйная калегія, у яе ўваходзілі Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Янка Купала, Якуб Колас, В. Нодэль, А. Сянкевіч, Міхась Чарот і інш.
У 1922—1924 гадах да № 3 (11) выданне Беларускага кааператыўна-выдавецкага таварыства «Савецкая Беларусь», у 1924 годзе з № 4 (12) — выданне Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, у 1932—1934 гадах (да № 5) — орган аргкамітэта Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР, з 1945 года — Саюза пісьменнікаў Беларусі[1]. У 1932—1941 гадах (да № 3[1]) выходзіў пад назвай «Полымя рэвалюцыі». У гады Вялікай Айчыннай вайны выданне часопіса было прыпынена. Адноўлены ў студзені 1945 года.
На старонках часопіса былі ўпершыню апублікаваны раманы «Людзі на балоце» Івана Мележа, «Птушкі і гнёзды» Янкі Брыля, «Сэрца на далоні» Івана Шамякіна і многія іншыя творы.
Сучаснасць
[правіць | правіць зыходнік]У 2002—2012 гадах уваходзіў у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва», потым у складзе выдавецкага дома «Звязда».
З 2021 года рэдакцыя часопіса ўвайшла ў штат выдавецтва «Мастацкая літаратура».
У часопісе друкуюцца творы беларускіх пісьменнікаў, пераклады твораў класікаў сусветнай літаратуры і сучасных пісьменнікаў замежных краін, артыкулы па пытаннях беларускай культуры і мастацтва, гісторыі, краязнаўства, эканомікі, грамадска-палітычнага і сацыяльнага жыцця Беларусі, рэцэнзіі.
Галоўныя рэдактары
[правіць | правіць зыходнік]- Платон Галавач (1932—1933)
- Міхась Лынькоў (1933—1941)
- Іван Мележ (1941—1945)
- Пятрусь Броўка (1945—1948)
- Максім Танк (1948—1967)
- Павел Кавалёў (1967—1972)
- Кастусь Кірэенка (1972—1986)
- Сяргей Законнікаў (1986—2002)
- Мікола Мятліцкі (2002—2014)
- Алесь Бадак (2014—2015)
- Алена Мальчэўская (з 2015 як в.а. галоўнага рэдактара, з 2017 — як галоўны рэдактар)
- Віктар Шніп (з ліпеня 2021)
Супрацоўнікі
[правіць | правіць зыходнік]У рэдакцыі працавалі ці працуюць шэраг беларускіх пісьменнікаў: Лідзія Львоўна Арабей (1967—1974), Алесь Марціновіч (з 2011), Барыс Пятровіч, Віктар Афанасьевіч Ракаў (1975-?), Уладзімір Пятровіч Саламаха, Ян Скрыган, Віктар Пятровіч Супрунчук (1983-?), Мікола Ткачоў, Андрэй Федарэнка, Хвядос Шынклер, Уладзіслаў Чаржынскі (1925) і іншыя.
Зноскі
- ↑ а б Беларусь 1995.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 481. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 545. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 6. — С. 207. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. Накцюрн — Скальскі. — С. 345. — 742 с. — 9 500 экз.
- «Полымя» // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 593. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.