Распаўсюджванне COVID-19 у Новай Зеландыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Першы пацверджаны выпадак захворвання каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 на тэрыторыі Новай Зеландыі быў выяўлены 28 лютага 2020 года. Па стане на 2 красавіка 2020 года ў Новай Зеландыі афіцыйна было выяўлена 797 пацверджаных выпадкаў, з іх 92 паправіліся, 1 лятальны. Выпадкі віруса COVID-19 былі зарэгістраваныя ва ўсіх рэгіёнах дзяржавы. Па стане на 10 красавіка 2020 года зарэгістравана 1 283 хворых (1 015 пацверджаных і 268 магчымых выпадкаў)[1]. На падставе ацэнкі насельніцтва краіны ў снежні 2019 года, складае 4 951 500 чалавек[2], гэта дало краіне 204,99 пацверджаных выпадкаў на мільён насельніцтва (259,11 пацверджаных і верагодных выпадкаў на мільён насельніцтва).

Новая Зеландыя ўвяла строгія абмежавальныя меры ў самым пачатку эпідэміі. Былі хутка перакрытыя мяжы, уведзены строгі каранцін для ўсіх, хто вяртаўся з-за мяжы, закрыты для наведванняў грамадскія месцы, кавярні і рэстараны (ім было забаронена нават працаваць на вынас або праз сэрвісы дастаўкі). Дзякуючы гэтым мерам краіне фактычна ўдалося прадухіліць эпідэмію.

27 красавіка Прэм’ер-міністр Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн заявіла, што краіне «ўдалося пазбегнуць горшага» ў сувязі з эпідэміяй каранавіруснай інфекцыі, і эпідэмія ў краіне спыненая. На працягу некалькіх апошніх дзён у Новай Зеляндыі выяўлялі толькі адзінкі новых выпадку заражэння. Усяго ў краіне зафіксавана 1469 выпадкаў, памерлі 19 чалавек[3].

Апошні пацыент, які лячыўся ад COVID-19, 7 чэрвеня быў абвешчаны здаровым. На працягу папярэдніх двух тыдняў у краіне ня выявілі ніводнага выпадку заражэння[4].

Станам на 2023 год у краіне зафіксавана 2,4 млн выпадкаў заражэння, у тым ліку 2 тыс. смерцяў[5].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. COVID-19 – current cases. Ministry of Health (26 красавіка 2024). Праверана 7 красавіка 2020.
  2. Estimated population of NZ | Stats NZ. stats.govt.nz. Праверана 25 сакавіка 2020.
  3. svaboda.org
  4. svaboda.org
  5. "Coronavirus Pandemic (COVID-19)".