Роман Вайдэнфелер
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
6 жніўня 1980[1][2][…] (44 гады) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Германія | |||||||||||||||
Рост | 188 см | |||||||||||||||
Вага | 85 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | Брамнік | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Роман Вайдэнфелер (ням.: Roman Weidenfeller; на.р 6 жніўня 1980, Дыц, Германія) — былы нямецкі футбаліст, брамнік. Вядомы па выступах за дортмундскую «Барусію» (2002—2018). У складзе нацыянальнай зборнай Германіі стаў чэмпіёнам свету 2014 года.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Кар’еру футбаліста Роман распачаў у моладзевай камандзе клуба Оберлігі «Шпортфройндэ Айсбахталь», адкуль у 1996 годзе быў запрошаны ў моладзевую каманду «Кайзерслаўтэрна».
У 2000 годзе футбаліст стаў іграком асноўнага складу клуба, але праз 2 гады, правёўшы за асноўны склад «Кайзерслаўтэрна» ўсяго 6 матчаў, перайшоў у дортмундскую «Барусію». З 2003 года, пасля сыходу галкіпера-ветэрана «Барусіі» Енса Лемана ў лонданскі «Арсенал», стаў асноўным брамнікам клуба. Дэбютаваў у Дортмундзе 17 снежня 2003 года ў матчы супраць свайго былога клуба «Кайзерслаўтэрна». У 2005 годзе Вайдэнфелер перанёс аперацыю пасля разрыву меніска ў левым калене падчас трэніроўкі[4].
У пачатку сезону 2007/08 Роман быў дыскваліфікаваны тры матчы і аштрафаваны на 10 тысяч еўра за расісцкія абразы, вылучаныя супраць нападніка «Шальке-04» Джэральда Асамоа[5]. У 2011 годзе разам з «Барусіяй» стаў чэмпіёнам Германіі, а на наступны сезон паўтарыў поспех. 6 мая 2013 года Вайдэнфелер падоўжыў кантракт з «Барусіяй» да 2016 года[6].
Пачынаючы з 2015 года страціў месца аноўнага брамніка «Барусіі», саступіўшы яго Раману Бюркі. Па зканчэнні сезону 2017/18 завяршыў кар’еру.
Зборная
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню ў склад зборнай Роман Вайдэнфелер быў запрошаны ў 1997 годзе на чэмпіянат свету сярод юніораў, які праходзіў у Егіпце. Юніорская зборная Германіі заняла 4 месца, а Роман быў абраны найлепшым брамнікам турніру. У 1999—2001 гадах футбаліст тройчы ўваходзіў у склад моладзевай зборнай Германіі.
У нацыянальнай зборнай Германіі дэбютаваў 19 лістапада 2013 года на стадыёне «Уэмблі» ў матчы супраць зборнай Англіі, стаўшы самым узроставым нямецкім брамнікам, які дэбютуе за нацыянальную зборную.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Барусія» Дортмунд:
- Чэмпіён Германіі (2): 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Германіі (2): 2012, 2017
- Уладальнік Суперкубка Германіі (2): 2008, 2013
Германія:
- Чэмпіён свету: 2014
Зноскі
- ↑ Roman Weidenfeller // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ ROMAN WEIDENFELLER // Argentine Soccer Database
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1051157455 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Keeper blow for BvB. Sky Sports
- ↑ Dortmund keeper handed ban. Sky Sports.
- ↑ Dortmund's Weidenfeller signs contract extension. UEFA.com.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Роман Вайдэнфелер
- Афіцыйны сайт
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Нарадзіліся 6 жніўня
- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Нарадзіліся ў Рэйнланд-Пфальцы
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Германіі
- Ігракі зборнай Германіі па футболе
- Ігракі ФК Барусія Дортмунд
- Ігракі ФК Барусія II Дортмунд
- Ігракі ФК Кайзерслаўтэрн
- Ігракі ФК Кайзерслаўтэрн II
- Чэмпіёны свету па футболе