Па адукацыі юрыст. Скончыў ў 1909 юрыдычны факультэт Хельсінкскага ўніверсітэта. У 1910 годзе пазнаёміўся з самым багатым чалавекам Фінляндыі Альфрэдам Кордэлінам, стаў яго адвакатам. Пасля забойства Кордэліна выканаў яго завяшчанне — стварыў фонд. Быў дэпутатам фінскага парламента ад нацыянальна-прагрэсіўнай партыі, дэпутатам гарадскога савета Хельсінкі. У 1921—1924 — міністр фінансаў Фінляндыі, у 1925—1939 — старшыня Банка Фінляндыі. Англафіл, дасканала ведаў англійскую мову, вывучаў марское права ў Оксфардзе ў 1914 годзе.
З 1 снежня 1939 г па 19 снежня 1940 года быў прэм’ер-міністрам Фінляндыі. Прэзідэнт Фінляндыі з 19 снежня 1940 па 4 жніўня 1944 года. На перыяд яго праўлення прыпадаюць дзве вайны паміж Фінляндыяй і СССР: Зімняя вайна (1939—1940) і вайна-працяг (1941—1944).
Зноскі
↑ абRisto Ryti // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.