Спягліца (рака)
Спягліца | |
---|---|
![]() Спягліца перад вусцем | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 18 км |
Басейн | 157 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 54°40′30″ пн. ш. 26°33′54″ у. д.HGЯO |
Вусце | Нарач |
• Каардынаты | 54°34′06″ пн. ш. 26°42′42″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нарач → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Гродзенская вобласць, Мінская вобласць |
Раёны | Смаргонскі раён, Вілейскі раён |
![]() |
Спя́гліца, Спяглянка — рака ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці і Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Нарач (басейн Віліі).
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Назва Спягла, ад якой цяперашняе «Спягліца», балцкага паходжання. Адпачатная балцкая форма — *Spenglà[1].
Рака выцякае з Вішнеўскага возера (ад назвы вёскі Вішнева) і цячэ ў раку Нарач (Нарачанка, Нароча).
Поўны адпаведнік — назва літоўскага возера Spenglà на Аўкштойцкім Паазер’і[2].
Каля возера Spengla — азёры Nar-akys і Blendà. Гэтыя дзве назвы адпавядаюць назвам азёраў Нарач і Бляда (цяпер Белае) недалёка ад Спягліцы. Найімаверней, Вішнеўскае возера, назва якога пазнейшая, раней называлася «Спягла» (< Spengla).
Літоўскія азёры Spengla і Blenda ў пасляледавіковы час былі краямі расцягнутага цяпер у некалькі бакоў возера Asvejà «Кабылле (возера)» (роднасна назве возера Асвея). Калі літоўская Асвяя́ сушэла і яе канцавіны рабіліся самастойнымі азёрамі, яны набывалі адпаведныя назвы. Spengla — ад spangti «слепнуць; пачаць горш бачыць», Blenda — ад blandas «пахмурнасць; зацямненне (вачэй ці розуму)», blęsti (blendė) «замешваць; муціць; пахмурнець». Іх назвы былі матываваныя змяншэннем памеру возера (азёрнае «вока» зарастала, «слепла»).
Балцкія назвы размешчаных побач ледавіковых азёраў Нарач, Бляда, *Спягла (> р. Спягліца) таксама сягаюць часоў пасляледавікоўя, адлюстроўваючы працэс утварэння драбнейшых азёраў з буйнейшых пасляледавіковых вадаёмаў.
Назва *Spengla ўтвораная з дапамогай пашыральніка -l-, які таксама ў назвах Іслач (< Is-l-, ak-), Несла.
Значэнне назвы *Спягла можна напрамую перадаць як «Сляпое (возера)».
Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b5/%D0%A1%D0%BF%D1%8F%D0%B3%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D1%9E_%D0%9F%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D1%9E%D1%86%D0%B0%D1%85_%28%D0%BF%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0_%D0%B7_%D0%BC%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B0%29.jpg/220px-%D0%A1%D0%BF%D1%8F%D0%B3%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D1%9E_%D0%9F%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D1%9E%D1%86%D0%B0%D1%85_%28%D0%BF%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0_%D0%B7_%D0%BC%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B0%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/95/%D0%A1%D0%BF%D1%8F%D0%B3%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D1%96_%D0%9D%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%87%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B0.jpg/220px-%D0%A1%D0%BF%D1%8F%D0%B3%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D1%96_%D0%9D%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%87%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B0.jpg)
Даўжыня ракі 18 км, з іх 16,5 км на тэрыторыі Смаргонскага раёна. Плошча вадазбору 157 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км. Выток знаходзіцца ў Смаргонскім раёне, за 2 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Свяцілавічы, упадае ў раку Нарач на ўсход ад вёскі Папоўцы Вілейскага раёна. Рэчышча Спягліцы каналізаванае ў верхнім цячэнні. Вадазбор у межах Нарачана-Вілейскай нізіны. Асноўны прыток — рака Зуста (справа).
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Спягліца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 584. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Ліст карты N-35-54. Выданне 1979 г. (руск.)