Стэфан Лявонавіч Гельтман
Стэфан Лявонавіч Гельтман | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Адам Славінскі | ||||||
Пераемнік | Дзмітрый Прышчэпаў | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 кастрычніка 1886 |
||||||
Смерць |
20 верасня 1937 (50 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Лявон Францавіч Гельтман[d] | ||||||
Жонка | Ядвіга Уладзіславаўна Машынская-Гельтман | ||||||
Дзеці | Віктар Сцяпанавіч Гельтман | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | аграном, палітык | ||||||
Месца працы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стэфан Лявонавіч Гельтман (4 кастрычніка 1886, Замасць — 20 верасня 1937) — рэвалюцыянер-інтэрнацыяналіст, дзяржаўны дзеяч БССР[2]. Муж Ядвігі Машынскай-Гельтман, бацька Віктара Гельтмана.
Працаваў наркамам земляробства БССР, старшынёй Дзяржплана БССР, намеснікам старшыні Саўнаркама БССР.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў польскай інтэлігенцыі сям’і ў Замасці. Бацька, Лявон Францавіч Гельтман, быў пляменнікам вядомага публіцыста і рэвалюцыйнага дзеяча Віктара Гельтмана і працаваў з 1899 года лекарам бальніцы Святога Мікалая ў Замасці[3].
Вучыўся ў сярэдняй школе ў Радаме. У 1905 годзе пачаў вучобу на філасофскім і прыродна-агранамічным факультэтах Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве.
Рэдагаваў моладзевы левы часопіс «Głos ». Быў членам Саюзу сацыялістычнай моладзі, а з 1908 да 1910 належаў да польскай сацыялістычнай партыі , кіраваў моладзевай арганізаціі «Spójnia» у Кракаве.
У 1912 годзе працаваў выкладчыкам у Галотчыне пад Цяханавам, аграномам на Падляшшы і ў Віленскім сельскагаспадарчым таварыстве.
У час Першай сусветнай вайны з 1915 года[2] жыў у Мінску, дзе стаў членам Польскага таварыства ў падтрымку ахвяр вайны.
У 1917 годзе стаў членам РСДРП (б), з’яўляўся адным з рэдактараў сацыялістычнай газеты «Польская праўда»[2]. На выбарах у чэрвені 1917 атрымаў мандат члена гарадскога савета ў Мінску па спіску Польскага сацыялістычнага аб’яднання[2], які атрымаў 8 % галасоў у маштабах горада, у канкурэнцыі з нацыянальна-дэмакратычным Польскім выбарчым камітэтам[4].
Як актыўны член бальшавіцкага руху быў членам Выканаўчага камітэта Саветаў салдацкіх і рабочых у Мінску. У студзені 1918 г. ён быў прызначаны камісарам пададдзела па польскіх справах СНК Заходняй вобласці і фронту[2].
З сакавіка па лістапад 1918 года ў палоне ў немцаў у лагеры ў Хафельбергу .
Пасля вызвалення з 1919 г. — намеснік наркама земляробства і лясной гаспадаркі Літ.-Бел. ССР[2]. У 1920 кіраваў сельскагаспадарчым аддзелам у Часовым рэвалюцыйным камітэце Польшчы .
У 1921—1924 гг. — Сакратар Польскага бюро ЦК РКП (б)[2]. У 1924—1925 гг. быў наркамам земляробства[2], а затым старшынёй Дзяржплана БССР, Эканамічнага савета і намеснік старшыні СНК БССР, з 1925 г. — рэктар Камуністычнага ўніверсітэта ў Мінску, а з 1927 г. — загадчык польскага сектара Інстытута Беларускай культуры[2].
Ён быў актыўным членам Камуністычнай партыі Беларусі, уваходзіў у ЦК (1924—1929). Ён быў членам ЦВК Беларускай ССР (1924—1929), член прэзідыума (1926—1929)[2].
У 1930-я гады працаваў у РСФСР, у Наркамаце зернасаўгасаў СССР[2].
Падчас «вялікай чысткі » 5 красавіка 1937 года ён быў арыштаваны органамі НКУС. 20 верасня 1937 прыгавораны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да пакарання смерцю за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі ПВА», расстраляны ў той жа дзень[5]. Крэміраваны ў крэматорыі на Данскіх могілках і пахаваны ананімна.
Рэабілітаваны 31 сакавіка 1956 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.
Эканамічная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
У 1919—1920 гг. прымаў удзел у выпрацоўцы аграрнай палітыкі ЛітБелу, актыўна публікуючы ў «Звяздзе» і адстойваючы погляды, блізкія да Р. Люксембург, В. Міцкевіча-Капсукаса і З. Ангарэціса, а ў пачатку 1920-х гадоў — адзін з першых у эканамічнай літаратуры БССР даў аналіз і ацэнку гэтай палітыкі. Пад яго кіраўніцтвам былі распрацаваны першыя планы аднаўлення сельскай і лясной гаспадаркі, меліярацыйных работ у БССР і Зямельны кодэкс БССР 1925 года, у якім прызнавалася неабходнасць свабоднага выбару сялянамі формаў землекарыстання, шэраг рынкавых з’яў у беларускай вёсцы (арэнда зямлі, наём рабочай сілы). У сярэдзіне 1920-х гадоў адстойваў неабходнасць пашырэння рамак рынкавых адносін у беларускай вёсцы, а таксама распрацоўваў праблемы станаўлення кан’юнктурных назіранняў у БССР.
Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар навуковых прац па аграрных пытаннях, праблемах кан’юнктуры і планавання, польскім рэвалюцыйным руху[2]:
- Nacjanalizacja ziemi na Bielei Rusi. Мн., 1921;
- Kodeks zolny Belarusi. Мн., 1926;
- О конъюнктуре // Советское строительство. 1924, № 1. — С. 143—144;
- Хирургия или примочка // Советской строительство. 1926, № 3. — С. 6-14;
- Единый Земельный кодекс БССР // Звязда. 1924, № 257.
- Chłopskie partactwo czy gospodarka społeczna. Sprawa polska podczas rewolucji. Mińsk-Moskwa 1920;
- Robotnik polski w Rewolucji Październikowej na Białorusi. Мн., 1927;
Прадмова С. Гельтмана да зборніка дакументаў «Rok 1863 na Mińszczyźnie», апублікаванага ў 1927, стала нагодай да пераследу аўтара і абвінавачванняў у нацыянал-бальшавізме[6].
Зноскі
- ↑ http://hbc.bas-net.by/hbcinfo/books/Grummo2016-1.pdf
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л Гельтман Стефан Леонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 144. — 737 с.
- ↑ Виктор Степанович ГЕЛЬТМАН. Воспоминания современников (руск.)
- ↑ Tarasiuk Dariusz, «Między nadzieją a niepokojem: działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918», Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, Lublin 2007, s. 175
- ↑ Гельтман Стефан Леонович (руск.)
- ↑ Sierocka Krystyna , «Polonia radziecka 1917—1939»: z działalności kulturalnej i literackiej", Państwowy Instytut Wydawniczy , Warszawa 1968, s. 120—123.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя. Ў 18 тамах. Т. 5: Мінск, «Беларуская энцыклапедыя», 1997. Ст. 145.
- (red.) Ludwik Bazylow , Jan Sobczak, «Encyklopedia Rewolucji Październikowej», Warszawa 1977, s. 124
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Portrety polskich rewolucjonistów z Zamojszczyzny Архівавана 4 сакавіка 2016. (польск.)
- Нарадзіліся 4 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Нарадзіліся ў Замасці
- Памерлі 20 верасня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Данскіх могілках
- Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Асобы
- Старшыні Дзяржплана БССР
- Народныя камісары земляробства БССР
- Эканамісты Беларусі
- Аграномы Беларусі
- Палітыкі Беларусі
- Члены Прэзідыума ЦВК БССР
- Камуністы Польшчы
- Расстраляныя