Судовая ўлада
У адпаведнасці з прынцыпам падзелу ўлад адна з трох (нараўне з заканадаўчай і выканаўчай уладай) асноватворных і самастойных функцый прававой дзяржавы. Органы судовай улады дазваляюць вырашаць прававыя спрэчкі (цяжбы) паміж пэўнымі асобамі, а таксама разглядаюць справы аб аспрэчванні прававых загадаў на прадмет адпаведнасці правілам больш высокай сілы (законаў — канстытуцыі, падзаконных нарматыўных актаў — законам, так званы нармакантроль), у асобных выпадках даюць тлумачэнне прававым нормам (у асноўным нормам канстытуцыі краіны) па-за сувяззю з пэўнай спрэчкай. Суды таксама выконваюць асобныя засвядчальныя функцыі (прызнанне фактаў, у асобных дзяржавах — умацаванне правоў), калі для пасведчання патрабуецца даказванне, якое па складанасці выходзіць за кампетэнтнасць натарыусаў.
Судовая ўлада ў Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Прыкметы
[правіць | правіць зыходнік]- Ажыццяўляецца толькі судамі
- Мае поўную самастойнасць
- Ажыццяўляецца пасродкам канстытуцыйнага, грамадзянскага, арбітражнага, адміністрацыйнага і крымінальнага судаводства
- Падзаконнасць — кіраўніцтва законамі пры прыняцці рашэнняў.
- Праваўжывальны характар.
- Вынятковасць — не дапушчаецца магчымасць другаснага разгляду дазволеных спраў.
- Адзінства судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь:
- Усталяванне судовай сістэмы Канстытуцыяй і РКЗ «Аб судовай сістэме Рэспублікі Беларусь».
- Захаванье ўсімі судамі законаў Рэспублікі Беларусь.
- Прызнанне абавязковасці рашэнняў
- Адмысловы статус суддзяў
- Фінансаванне суддзяў з рэспубліканскага бюджэту.
Органы судовай улады
[правіць | правіць зыходнік]ЗША
[правіць | правіць зыходнік]Судовая ўлада ў мусульманскіх краінах
[правіць | правіць зыходнік]У некаторых мусульманскіх краінах судовая ўлада ажыццяўляецца на аснове шарыяту.