Судовая сістэма Рэспублікі Беларусь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сістэма судоў будуецца на прынцыпах тэрытарыяльнасці і спецыялізацыі. Яна складаецца з:

  • Канстытуцыйнага Суда;
  • Сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі.

Утварэнне надзвычайных судоў забараняецца.

Сістэма судоў агульнай юрысдыкцыі складаецца з:

  • абласных (Мінскага гарадскога) судоў;
  • эканамічных судоў абласцей (горада Мінска);
  • раённых (гарадскіх) судоў.

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе правасуддзе і нагляд за судовай дзейнасцю агульных судоў.

Асобна вылучаецца пракуратура РБ  мэта якой нагляд за дакладным і аднолькавым выкананнем законаў, дэкрэтаў, указаў, нарматыўных актаў:

Паколькі яна падначальваецца прэзідэнту Беларусі, то у нас яна частка выканаўчай сістэмы, хаця ёй ажыццяўляецца шэраг судовых і следчых дзеянняў: папярэдняе следства, абвінавачванне у судах і гд.

Адзіную і цэнтралізаваную сістэму органаў пракуратуры складаюць:

  • пракуратуры абласцей, горада Мінска, якія з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі;
  • пракуратуры раёнаў, раёнаў у гарадах, гарадоў;
  • міжраённыя і прыраўнаваныя да іх транспартныя пракуратуры;
  • іншыя дзяржаўныя арганізацыі, створаныя ў сістэме органаў пракуратуры па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.