Раздзяленне ўлад

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Падзяленне ўлады)
Jump to navigation Jump to search

Раздзяленне ўлад — адзін з асноватворных прынцыпаў канстытуцыяналізму, паводле якога адзіная дзяржаўная ўлада падзяляецца на самастойныя і незалежныя адна ад адной заканадаўчую, выканаўчую і судовую ўлады.

Канцэпцыю падзелу ўладаў распрацавалі англічанін Джон Лок і француз Шарль Луі дэ Мантэск’ё. Дж. Лок прапанаваў падзяляць уладу на заканадаўчую, выканаўчую і федэратыўную, якая ахоплівае міжнародныя адносіны. Ш. Л. Мантэск’ё дапоўніў тэорыю падзелаў улады тым, што побач з заканадаўчай і выканаўчай вылучыў і судовую ўладу. Да таго ж спалучыў ліберальнае разуменне свабоды з ідэяй канстытуцыйнага замацавання механізма падзелу ўладаў.

Такім чынам, пры раздяленні ўлад існуюць:

Усе тры галіны ўлады павінны быць роўнымі, незалежнымі адна ад адной і адначасова супрацоўнічаць. Дзякуючы гэтай сістэме дзяржаўны апарат функцыянуе без перашкод. Пераход улады да адной асобы ці галіны ўлады вядзе да злоўжыванняў. Эфектыўнасць падзелу ўлады была прызнаная яшчэ ў XVIII стагоддзі.

Прынцып раздзялення ўлад упершыню і найбольш паслядоўна ўвасоблены ў Канстытуцыі ЗША (1787), дзе тры ўлады не толькі раздзелены, але і кантралююць адна адну праз т.зв. сістэму «стрымак і процівагаў». Менш паслядоўна прынцып раздзялення ўлад праведзены ў парламенцкіх дзяржавах, дзе парламенту належыць вяршэнства над органамі выканаўчай улады. У наш час падзяленне ўлады — гэта найбольш распаўсюджаная сістэма ўлады на свеце.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]