Панямонь (сядзіба)
Сядзібна-паркавы комплекс | |
Сядзібна-паркавы комплекс Панямунь | |
---|---|
| |
53°39′27,11″ пн. ш. 23°52′18,34″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Архітэктурны стыль | барока |
Архітэктар | Ю. Аляхновіч |
Заснавальнік | Станіслаў Аўгуст Панятоўскі |
Дата заснавання | 1771 |
Будынкі | |
сядзібны дом • дом для працоўных • стайня • капліца | |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000167 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сядзіба Панямунь — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры 18 ст., знаходзіцца на ўсходняй ускраіне Гродна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваная ў 1771 па праекце архітэктара Ю. Аляхновіча, у стылі позняга барока, перабудаваная ў 19 ст. Была загараднай рэзідэнцыяй караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ансамбль абмежаваны з поўдня ракой Нёман, з усходу і поўначы - глыбокім ровам. Сядзібны дом і адчынены перад ім партэр, умацаваныя сценкамі тэрас, размешчаныя ў глыбіні пейзажнага парка, на стромкім беразе.
Уезд пазначаны капліцай (сяр. 19 ст.) неагатычнага стылю. Гаспадарчыя і службовыя пабудовы былі вынесеныя за межы параднай часткі ансамбля і размешчаныя з заходняга боку сядзібнага дому ў адзін шэраг. Службовыя памяшканні адчыненага цокальнага паверху дваровага фасада былі звязаныя з памяшканнямі параднага паверху. Аднапавярховы сядзібны дом спачатку быў цагляным, затым частка разбураных сцен замененая драўлянымі.
Сучасны стан
[правіць | правіць зыходнік]Захаваўся фрагмент вуглавой вежы, якая вылучаецца плыўным абрысам тонкай і складанай профільнай планоўкай карнізаў і апраўленняў, здвоенымі пілястрамі і ажурнымі капітэлямі, гарызантальнай рустоўкай. У цэнтры галоўнага фасада чатырох-калонны падстрэшак. Палацавы фасад упрыгожаны порцікам на высокім цокалі.
Таксама захавалася капліца. На галоўным фасадзе прамавугольнага ў плане збудавання ўзвышаецца шатровая васьмігранная званіца. Уваход вырашаны вялікім стральчатым парталам, бакавыя фасады чляняцца такой жа формы вокнамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 6. — Минск, 2008.
- Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. — Мінск, 2001.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Мінск, 1986.
- Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. – Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im. Ossolinskich Wyd-wo, 1993. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 3. Województwo trockie, Księstwo Żmudzkie, Inflanty Polskie, Księstwo Kurlandzkie. — 413 s.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Панямонь (сядзіба)
- Панямонь (сядзіба) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Панямонь (сядзіба) на сайце Radzima.org
- Панямонь (сядзіба) на сайце «Архіварта»