Перайсці да зместу

Узброенае паўстанне ў Барселоне (1936)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Узброенае паўстанне ў Барселоне
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Вайскоўцы-рэспубліканцы вядуць агонь з будынка.
Вайскоўцы-рэспубліканцы вядуць агонь з будынка.
Дата 19 ліпеня 1936 года
Месца Барселона
Вынік перамога рэспубліканцаў
Праціўнікі
Другая Іспанская Рэспубліка Рэспубліканцы Паўстанцы-нацыяналісты
Камандуючыя
Буэнавентура Дуруці
Луіс Кампаніс
Мануэль Годэд #†
Раман Мола †
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Узброенае паўстанне ў Барселоне — частка падзей ліпеньскага путчу 1936 года ў Іспаніі, калі мяцежныя вайскоўцы-нацыяналісты паспрабавалі захапіць каталонскую сталіцу Барселону, найбуйнейшы на той момант горад краіны.

У Каталоніі цалкам і Барселоне ў прыватнасці путчысты мелі нізкія шанцы на поспех. Горад быў апорай не толькі нацыянал-ліберальнай «Эскеры», але і ўльтралевых анархісцкіх ФАІ-НКП і камуністычнай антысталінскай партыі РПМА. Раман Мола, малодшы брат аднаго з лідараў нацыяналістаў Эміліа Мола, які там служыў, раіў сваяку нават не спрабаваць захапіць каталонскую сталіцу. Але ён вырашыў рызыкнуць.

На досвітку 19 ліпеня ў гарадскім порце высадзіліся войскі мяцежнага генерала Мануэля Годэда — днём раней яны лёгка ўзялі ўладу на Канарскіх астравах. Паўстанцы дзейнічалі хутка і рашуча: за невялікі час яны арыштавалі афіцэраў-рэспубліканцаў і сталі кантраляваць цэнтр Барселоны з яе найважнейшымі ўстановамі (вакзалам, поштай, тэлеграфам і г.д.).

Аднак барселонскія анархісты захапілі гарадскі арсенал, раздаўшы зброю сваім прыхільнікам. Да вечара таго ж дня путчысты былі акружаны. Раман Мола загінуў у баі. Годэд быў узяты ў палон і неўзабаве пакараны смерцю.

  • Томас Х. Гражданская война в Испании. 1931—1939 гг. — М.: Центрполиграф, 2003. — 573 с. — ISBN 5-9524-0341-7.
  • Данилов С. Ю. Гражданская война в Испании (1936—1939). — М.: Вече, 2004. — 352 с. — ISBN 5-9533-0225-8.
  • Платошкин Н. Н. Гражданская война в Испании (1936—1939). — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2005. — 478 с. — ISBN 5-2240-4456-1.
  • Шубин А. В. Великая испанская революция.. — М.: URSS, Книжный дом "Либроком", 2011. — 605 с. — ISBN ISBN 978-5-397-02355-9.