Узброеныя сілы Албаніі
Узброеныя сілы Албаніі | |
---|---|
алб.: Forcat e Armatosura të Republikës së Shqipërisë | |
Гады існавання | з 1991 года па цяперашні час |
Краіна | Албанія |
Падпарадкаванне | Міністэрства абароны Албаніі |
Уваходзіць у | Ministry of Defence[d][1] |
Тып | узброеныя сілы |
Колькасць | 13 800 чалавек |
Удзел у | Беспарадкі ў Албаніі (1997), Аперацыя «Саюзная сіла», Вайна ў Афганістане (2001—2014), Іракская вайна, Іранскі крызіс (з 2019 года) |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | Ілір Мета |
Вядомыя камандзіры | прэзідэнт Албаніі |
Сайт | aaf.mil.al |
Узброеныя сілы Албаніі (алб.: Forcat e Armatosura të Republikës së Shqipërisë) — узброеныя сілы Рэспублікі Албанія. Складаюцца з сухапутных войскаў, аб’яднаных ВПС і СПА, ваенна-марскіх сіл.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Манархічны перыяд
[правіць | правіць зыходнік]28 лістапада 1912 года на кангрэсе ў горадзе Влёра была абвешчана незалежнасць Албаніі. 4 снежня гэтага жа года па распараджэнні прэм’ер-міністра Часовага ўрада Албаніі І. Кемана пачалося стварэнне албанскай арміі.
26 жніўня 1925 года ў Тыране быў падпісаны албана-італьянскі абарончы дагавор, у адпаведнасці з якім Італія ўзяла на сябе абавязкі аказваць ваенную дапамогу Албаніі ў выпадку пагрозы яе незалежнасці.
Станам на пачатак 1926 года, прызыўны ўзрост складаў 18 гадоў, тэрмін службы — 18 месяцаў (пасля заканчэння службы салдаты залічваліся ў рэзерв да дасягнення 50-гадовага ўзросту). Агульная колькасць албанскай арміі мірнага часу складала 7 557 чалавек, акрамя таго, у краіне была створана жандармерыя колькасцю 3 134 чалавек.
У красавіку 1939-га італьянская армія ўварвалася ў Албанію. У выніку краіна стала васалам агрэсара аж да 1945 года. У гэты перыяд італьянцы сфармавалі падкантрольныя албанскія ўзброеныя атрады, якія ўдзельнічалі ў агрэсіі супраць Югаславіі і Грэцыі. На тэрыторыі Албаніі камуністы развязваюць партызанскую вайну супраць акупантаў. У 1946 годзе, пасля вызвалення ад італьянскіх захопнікаў, была абвешчана Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія.
Камуністычны перыяд
[правіць | правіць зыходнік]На аснове партызанскіх атрадаў пачалося фарміраванне арміі, на ўзбраенне якой у 1945 годзе пачала паступаць зброя савецкай вытворчасці.
У 1955 годзе краіна ўступае ў Арганізацыю Варшаўскага дагавора.
За 45-гадовы перыяд праўлення камуністаў на чале з Энверам Ходжай Албанія пабудавала больш за 750 000 бункераў.
У 1962 годзе пры тэхнічнай дапамогі КНР у краіне была засвоена вытворчасць карабінаў «Тып 56» і патронаў 7,62 × 39 мм.
Посткамуністычны перыяд
[правіць | правіць зыходнік]У 1991 годзе, пасля падзення камуністычнага урада, пачалося рэфармаванне ўзброеных сіл, але ў наступныя гады ваенна-палітычнае і эканамічнае становішча Албаніі ўскладнілася.
У пачатку студзеня 1997 году пасля краху трох інвестыцыйных фондаў, што прывяло да спусташэння тысяч людзей, у краіне пачаўся востры палітычны крызіс. У сакавіку 1997 г. антыўрадавыя выступы і пратэсты пачалі прымаць форму ўзброенага паўстання, на поўдні краіны пачалося стварэнне ўзброеных атрадаў апазіцыі і «камітэтаў выратавання», якія фактычна пачалі выконваць функцыі органаў дзяржаўнай улады на месцах. Крызіс быў урэгуляваны пасля выбараў у чэрвені 1997 года, на якіх было абвешчана аб намеры інтэграваць краіну ў Еўрасаюз і НАТА.
У 1999 годзе Албанія падтрымала НАТА падчас баявых дзеянняў супраць Югаславіі. Таксама на тэрыторыі Албаніі грунтавалася Армія вызвалення Косава, якая вяла партызанскую і тэрарыстычную барацьбу супраць Югаславіі на тэрыторыі Косава.
28 чэрвеня 2007 г. урад Албаніі адправіў 110 ваеннаслужачых для ўдзелу ў вайне ў Афганістане.
У красавіку 2002 года пачалася ваенная рэформа, разлічаная на дзесяць гадоў, у ходзе якой узброеныя сілы Албаніі павінны былі быць набліжаны да стандартаў НАТА. Роўна праз год каля 200 албанскіх ваеннаслужачых прымаюць удзел у Іракскай вайне. У 2008 годзе албанская армія пакідае Ірак.
1 красавіка 2009 года Албанія ўступіла ў блок НАТА.
Сучаснае становішча
[правіць | правіць зыходнік]Прынцып камплектавання змешаны. Тэрмін службы па прызыву складае 12 месяцаў. На ўтрыманне Узброеных Сіл вылучаецца да 2 % ад ВУП (станам на 2008). Галоўнымі пастаўшчыкамі ўзбраення, ваеннай тэхнікі і рыштунку для Узброеных Сіл Албаніі з’яўляюцца краіны СНД, Кітай, Італія, Германія, Сербія, ЗША і Нідэрланды.
Узброеныя сілы структурна складаюцца з Генеральнага штаба, Аб’яднанага камандавання ўзброеных сіл, тылавой службы і AL-TRADOC (упраўленне баявой падрыхтоўкі і лагістыкі).
Штаб Аб’яднанага камандавання ўзброеных сіл размешчаны ў горадзе Дурэсе. Яму падпарадкаваныя ўсе падраздзяленні марской брыгады, брыгады ВПС і СПА (Паветраная брыгада), пяхотная брыгады хуткага рэагавання, полк «камандас» і брыгады тэрытарыяльнай абароны.
Варта адзначыць, што Узброеныя Сілы не маюць рэзервовых часцей і падраздзяленняў. Аднак у запасе лічыцца да 10 тыс. чалавек, якія, пры неабходнасці, могуць быць прызваны, каб павялічыць або дапоўніць існуючыя часці і падраздзяленні, а таксама для іх падтрымкі пры выкананні спецыяльных задач. Спіс рэзервістаў пастаянна абнаўляецца за кошт дэмабілізаваных з тэрміновай службы і звольненых у запас вайскоўцаў-кантрактнікаў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- подполковник И. Михайлов. Вооружённые силы Албании // «Зарубежное военное обозрение», № 5 (686), 2004. стр.6-11
- Владислав Морозов. «Последние из могикан». Вооружённые силы Албании 1939—2017. Часть I. // «Техника и вооружение», № 12, 2017. стр.38-44
- Владислав Морозов. «Последние из могикан». Вооружённые силы Албании 1939—2017. Часть II. // «Техника и вооружение», № 1, 2018. стр.26-34
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Официальная страница министерства обороны Албании Архівавана 7 ліпеня 2006. (алб.) (англ.)
- Официальная страница вооружённых сил Албании Архівавана 2 мая 2006. (алб.)