Фронт аль-Нусра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэбхат ан-Нусра
Выява лагатыпа
 
З'яўляецца часткай Аль-Каіда
Ідэалогія Ісламізм
Этнічная прыналежнасць  
Лідары Абу Махамад аль-Галані
Актыўная ў Сірыя
Сфарміравана 23 студзеня 2012
Расфарміравана 28 ліпеня 2016
Саюзнікі Сірыйская свабодная армія, Ісламскі фронт (Сірыя)
Праціўнікі Сірыя, Расія, Ліван
Колькасць членаў 5 000 (у 2016), 15 000 (у 2017)
Удзел у канфліктах

Грамадзянская вайна ў Сірыі:

Джэбхат ан-Нусра[1] (Фронт Перамогі) (араб. جبهة النصرة لأهل الشام‎‎) — аддзяленне міжнароднай ісламісцкай тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда» на тэрыторыі Сірыі і Лівана[2][3][4][5].

Групоўка заснавана 23 студзеня 2012 года падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі. З тых часоў яна разглядаецца як адна з найбольш паспяховых сярод паўстанцкіх апалчэнняў. Прызнана тэрарыстычнай арганізацыяй Аўстраліяй[6], Вялікабрытаніяй[7][8], Іранам[9], ААН[10][11], Канадай[12], Канадай[12], Новай Зеландыяй[13], ААЭ[14], Расіяй[15], Саудаўскай Аравіяй[16], ЗША[17], Турцыяй[11] і Францыяй.

У жніўні 2014 года групоўка стала адной з мэтаў авіяўдараў ЗША і іх саюзнікаў па тэрыторыі Сірыі, якія наносіліся ў рамках барацьбы з «Ісламскай дзяржавай»[18]. Яна неаднаразова заяўляла пра сваё расфарміраванне і далучэнне атрадаў да іншых арганізацый, у прыватнасці, з сакавіка 2015 года яна ўваходзіла у Джэйш-аль-Фатх[19].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

За час свайго ўдзелу ў грамадзянскай вайне ў Сірыі «Фронт ан-Нусра» набыў рэпутацыю самай хуткарослай і агрэсіўнай часткай ўзброенай сірыйскай апазіцыі[20]. У прыватнасці, ён прыняў на сябе адказнасць за 57 з 70 нападаў смяротнікаў, учыненых за час ад пачатку канфлікту ў Сірыі да пачатку чэрвеня 2013 года[21].

Акрамя таго, «Фронт ан-Нусра» абвінавачваецца ў шматлікіх ваенных злачынствах, у тым ліку расправах над палоннымі салдатамі ўрадавай арміі[22] і мірным насельніцтвам, у асноўным з прадстаўнікамі алавітаў і шыітаў[23].

Падчас бітвы за Алепа байцы Фронту ан-Нусра прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на баку паўстанцаў з ССА[24].

У лістападзе 2013 году лідар «Аль-Каіды» Айман аз-Завахіры абвясціў, што адзіным законным прадстаўніком «Аль-Каіды» ў Сірыі з’яўляецца «Фронт ан-Нусра»[25].

28 студзеня 2017 года Джэбхат Фатх аш-Шам разам з шэрагам іншых груповак сфарміравалі новую групоўку — Хаят Тахрыр аш-Шам. Лідарам новага фарміравання стаў перабежчык з Ахрар аш-Шам — Абу Джабер. Гэта зліццё адбылося праз некалькі дзён пасля таго, як некалькі груповак сірыйскай апазіцыі абвясцілі аб далучэнні да Ахрар аш-Шам для абароны ад нападаў баевікоў Джэбхат Фатх аш-Шам[26].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У шэрагах групоўкі ваююць сірыйцы, а таксама грамадзяне Саудаўскай Аравіі, Ірака, Пакістана, Лівана, Туркменістана, Расіі, Францыі, Вялікабрытаніі і іншых краін[27]. У 2013 годзе лідары арганізацыі заяўлялі пра намер напасці на Ізраіль пасля паспяховага заканчэння вайны ў Сірыі[28].

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Аб лідары «Фронту аль-Нусра» невядома нічога, акрамя таго, што ён выступае пад псеўданімам «Абу Мухамад аль-Джулані/Галані» (магчыма, адсылка да Галанскіх вышынь[29]).

Назвы[правіць | правіць зыходнік]

У публіцыстыцы групоўка вядомая пад назвамі Фронт Падтрымкі (Фронт аль-Нусра (ан-Нусра))[30] або Джабхат ан-Нусра ці Ахль аш-Шам. У ліпені 2016 года яна змяніла найменне на «Джабхат Фатх аш-Шам»«Фронт заваёвы Сірыі»[31]. Таксама вядома як «Аль-Каіда ў Сірыі»[32].

Выкраданне міратворцаў ААН[правіць | правіць зыходнік]

У канцы жніўня 2014 года баевікам арганізацыі «Фронт ан-Нусра» атрымалася захапіць сірыйскі горад Кунейтра і навакольныя яго вёскі, выцесніўшы адтуль ўрадавыя войскі прэзідэнта Башара Асада[33]. 28 жніўня тэлеканал Аль-Арабія паведаміў, што ў раёне Кунейтры, недалёка ад мяжы з Ізраілем, баевікамі былі выкрадзены вайскоўцы з міратворчага кантынгенту сіл ААН па назіранні за раз’яднаннем на Галанскіх вышынях (UNDOF). Пазней стала вядома, што ісламістамі захоплены грамадзяне Фіджы[34]. Міратворцы ўваходзілі ў падраздзяленні ААН, якія пасля заканчэння Вайны Суднага дня з 1974 года кантралявалі на Галанскіх вышынях дэмілітарызаваную зону паміж Ізраілем і Сірыяй. У ноч з 1 на 2 верасня 2014 гады камандуючы арміяй Фіджы паведаміў, што сірыйскія ісламісты прадставілі свае патрабаванні ў абмен на вызваленне палонных. Сярод патрабаванняў радыкалаў — выключэнне «Фронту ан-Нусра» са спісу ААН тэрарыстычных арганізацый, дастаўка гуманітарнай дапамогі ў асобныя раёны Дамаска, выплаты грашовай кампенсацыі за гібель трох баевікоў, забітых у перастрэлцы з назіральнікамі міжнароднай арганізацыі[35].

5 верасня пведамлялася, што баевікі «Фронту ан-Нусра» маюць намер «судзіць міратворцаў па законах шарыяту»[36].

11 верасня ў сетцы з’явіўся ролік, датаваны 10 верасня, у якім паказаны 45 міратворцаў ААН. На відэазапісы працягласцю каля 15 хвілін бачны двое барадатых мужчын, якія размаўлялі па-арабску, а на заднім плане на зямлі сядзяць фіджыйскія назіральнікі ААН. У канцы запісу (13:30) слова даецца аднаму з выкрадзеных (капітан Савенака Рабука). Ён паведаміў дату запісу — аўторак, 9 верасня, і падзякаваў ісламістаў за тое, што яны абыходзяцца добра з палоннымі:

«Улічваючы тое, што іх рэсурсы абмежаваны, яны далі нам лепшае з таго, што ў іх ёсць. Для нас гэта вельмі шчаслівы дзень. Нас запэўнілі ў тым, што хутка мы выйдзем на волю. Мы вельмі шчаслівыя, што вернемся на радзіму».

Паводле яго слоў, усе 45 назіральнікаў жывыя і здаровыя, знаходзяцца ў бяспецы. Прадстаўнікі фіджыйскай арміі ідэнтыфікавалі салдат на відэа і пацвердзілі, што гаворка ідзе менавіта пра выкрадзеных вайскоўцаў[37].

У другой палове дня 11 верасня тэлеканал Аль-Джазіра паведаміў, што групоўка «Фронту ан-Нусра» вызваліла палонных. Міратворцы дастаўлены на памежны пункт Кунейтра, адкуль былі перапраўленыя ў Ізраіль. Германскае агенцтва навін ўдакладніла: фіджыйцаў удалося вызваліць з палону джыхадзістаў дзякуючы «пасярэдніку адной з краін Персідскага заліва»[38][39]. Пазней урад Катара афіцыйна прызнаў, што выступаў пасрэднікам у перамовах з баевікамі «Фронту ан-Нусра» па пытанні вызвалення міратворцаў. Прадстаўнікі сірыйскай апазіцыі сцвярджалі, што ўрад Катара заплаціў ісламістам за вызваленне закладнікаў выкуп памерам 20 мільёнаў долараў[40].

Пасля таго як назіральнікі місіі UNDOF на Галанскіх вышынях пакінулі Сірыю, іх база «Эль-Фуар» была захоплена арганізацыяй «Фронт ан-Нусра». Ваеннае абсталяванне, узбраенне і ваенная тэхніка дасталіся ісламістам. Паўнамоцны прадстаўнік Сірыі ў ААН Башар Джафар паведаміў 17 верасня 2014 года, што ісламскія баевікі захапілі ўсю тэрыторыю сірыйскай частцы Галанскіх вышынь.

Іншыя выкраданні[правіць | правіць зыходнік]

  • У жніўні 2013 года паўстанцкая групоўка «Фронт аль-Нусра» паланіла беларуску Святлану Маркіяновіч і яе малдаўскую сяброўку Карыну Кальца. Баевікі абвінавацілі іх у шпіянажы на «Хезбалу». Відэа з затрыманымі дзяўчатамі было апублікавана на YouTube. У верасні палонніцы здзейснілі ўцёкі. Яны вылезлі з вокнаў дома, спусціліся па канатах і схаваліся ў мячэці, імам якой не здаў уцекачоў. Затым дыпламаты вывезлі іх у Ліван, а адтуль вярнулі дадому[41].

Забойства палонных[правіць | правіць зыходнік]

  • У сярэдзіне верасня 2015 года баевікі Фронту ан-Нусра пакаралі смерцю 56 палонных вайскоўцаў сірыйскай арміі, захопленых імі пры ўзяцці 9 верасня 2015 года аэрадрома Абу-эд-Духур, размешчанага ў правінцыі Ідліб[42].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Решение Верховного Суда РФ т 29 декабря 2014 г. N АКПИ14-1424С — признать международные организации "Исламское государство" и Джебхат ан-Нусра (Фронт победы) террористическими и запретить их деятельность на территории Российской Федерации Национальный антитеррористический комитет (руск.). Национальный антитеррористический комитет. Праверана 12 красавіка 2017.
  2. Zawahiri disbands main Qaeda faction in Syria(недаступная спасылка). GlobalPost (8 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2013. Праверана 15 лістапада 2013.
  3. Zawahiri disbands main Qaeda faction in Syria(недаступная спасылка). The Daily Star (8 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2013. Праверана 15 лістапада 2013.
  4. Al-Qaeda leader orders main branch in Syria disbanded. Russia Today. Праверана 9 November 2013.
  5. Al Qaeda-linked group Al Nusra Front claims deadly car bombing in Lebanese capital Beirut Australian Broadcasting Corporation, 21 January 2014
  6. Australian Government lists anti-Assad Syrian group as terrorist organisation - ABC News (Australian Broadcasting Corporation). Australian Broadcasting Corporation (29 чэрвеня 2013). Праверана 15 November 2013.
  7. List of Proscribed organisations UK government, 27 March 2015. Retrieved 2 September 2015. Page 6: "The Government laid an Order, in July 2013, which provided that the al-Nusrah Front (ANF) and Jabhat al-Nusrah li-ahl al Sham should be treated as alternative names for the organization which is already proscribed under the name Al Qa'ida."
  8. Britain bans Syria's al-Qaida-linked Nusra Front on terrorism grounds. Fox News Channel. 19 July 2013. Праверана 15 November 2013.
  9. Jabhat al-Nusra | Australian National Security(недаступная спасылка). Australian National Security. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2019. Праверана 18 August 2014.
  10. "UN blacklists Syria's al-Nusra Front". Al Jazeera. 31 May 2013. Праверана 2 September 2015.
  11. а б Turkey lists al-Nusra Front as terrorist organization. Hürriyet Daily News. 3 June 2014. Праверана 3 September 2015.
  12. а б ’Public Safety Canada. Currently listed entities.’. Publicsafety.gc.ca (20 лістапада 2014). Праверана 3 September 2015.
  13. (List of) "Designated individuals and organisations" in New Zealand as "terrorist entities"
  14. UAE to try nine for recruiting militants to fight in Syria: agency. Reuters. 19 May 2014. Архівавана з арыгінала 1 кастрычніка 2015. Праверана 18 August 2014. {{cite book}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2015. Праверана 21 студзеня 2022.
  15. Russia calls on all states to put Islamic State, Jabhat al-Nusra on terrorist lists(недаступная спасылка). TASS. Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2016. Праверана 29 December 2014.
  16. Saudi Arabia lists terrorist groups - Xinhua | English.news.cn. Xinhua News Agency. 8 March 2014. Праверана 18 August 2014.
  17. U.S. Places Militant Syrian Rebel Group on List of Terrorist Organizations. New York Times. 10 December 2012. Праверана 4 March 2015.
  18. «Фронт Нусра» угрожает Западу из-за авиаударов по ИГ // Русская служба Би-би-си], 28.09.2014
  19. [1]
  20. Al-Qaeda affiliate playing larger role in Syria rebellion (англ.). The Washington Post (11 чэрвеня 2013). Праверана 14 жніўня 2013.
  21. «Suicide bombers kill 14 in Damascus». Long War Journal, 11 июня 2013 г. (англ.)
  22. Syria conflict: rebel war crime caught on video (англ.). The Guardian (2 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2013. Праверана 14 жніўня 2013.
  23. A Catholic priest killed. Bishop Hindo: he offered his martyrdom for peace (англ.). Agenzia Fides (24 чэрвеня 2013). Праверана 14 жніўня 2013.
  24. LaFranchi, Howard. For newly recognized Syrian rebel coalition, a first dispute with US (англ.). The Christian Science Monitor (12 снежня 2012). Праверана 2 жніўня 2013.
  25. «Аль-Каеда» уполовинила свое представительство в Сирии // Лента.ру, 08.11.2013
  26. Conflict Intelligence Team. Тахрир аш-Шам: новая группировка в Сирии на базе бывшей ан-Нусра (руск.). Эхо Москвы (29 января 2017). Праверана 22 ліпеня 2017.
  27. Inside Jabhat al Nusra — the most extreme wing of Syria’s struggle (англ.). Daily Telegraph (2 снежня 2012). Праверана 14 жніўня 2013.
  28. «Фронт ан-Нусра» внесли в «черный список»(недаступная спасылка). MIGnews (1 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2013. Праверана 2013-8-14.
  29. Jabhat al-Nusra: A Strategic Briefing (англ.). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2014. Праверана 14 жніўня 2013.
  30. Forvo: Jabhat al-Nusra(недаступная спасылка) (ar) — произношение (мужчина, Иордания).
  31. "Политологи: переименование "Джабхат-ан-Нусры" не повлияет на расклад сил". РИА Новости [руская]. Праверана 2017-04-12.
  32. "Al-Qaeda Upgrades Its Presence In Syria". MEMRI. 25 November 2013. Праверана 12 December 2013.
  33. Кровавые бои на сирийской границе. Праверана 10 верасня 2014.
  34. Боевики «Джабхат ан-Нусра» похитили солдат ООН в Кунейтре(недаступная спасылка). newsru.co.il. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2019. Праверана 10 верасня 2014.
  35. За наблюдателей ООН требуют выкуп. 9 канал. Праверана 10 верасня 2014.
  36. «Джабхат ан-Нусра» угрожает «судить миротворцев ООН по законам шариата». newsru.co.il. Праверана 11 верасня 2014.
  37. Захваченных миротворцев ООН с Фиджи сняли на видео. 9 канал. Праверана 11 верасня 2014.
  38. 45 фиджийских военнослужащих из Израиля проследовали на базу ООН в Сирии. newsru.co.il. Праверана 11 верасня 2014.
  39. Сирийские повстанцы освободили 45 фиджийских миротворцев. 9 канал. Праверана 11 верасня 2014.
  40. Катар выкупил миротворцев у джихадистов за 20 миллионов долларов. 9 канал. Праверана 13 верасня 2014.
  41. Белоруска Светлана Маркиянович сбежала из сирийского плена
  42. Исламисты казнили 56 сирийских военных на захваченной авиабазе. Regnum. Праверана 21 верасня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]