Фрэдэрык Содзі
Фрэдэрык Содзі | |
---|---|
англ.: Frederick Soddy | |
Дата нараджэння | 2 верасня 1877[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 1956[3][1][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Winifred Beilby[d] |
Род дзейнасці | фармацэўт, фізік, прафесар, хімік, даследчык |
Навуковая сфера | радыяхімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Эрнэст Рэзерфорд |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрэдэрык Со́дзі[4] (англ.: Frederick Soddy; 2 верасня 1877, Істбарн, Вялікабрытанія — 22 верасня 1956, Брайтан) — англійскі радыяхімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1910), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1921), замежны член Акадэміі навук СССР (1924)[4].
Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1896). У 1900—1902 гадах ва ўніверсітэце Мак-Гіла (Манрэаль). 3 1904 года ва ўніверсітэце горада Глазга, з 1914 года прафесар Абердзінскага, у 1919—1936 гадах Оксфардскага ўніверсітэтаў.
Навуковыя працы па даследаванні радыеактыўнасці. Распрацаваў разам з Э. Рэзерфордам асновы тэорыі радыеактыўнага распаду (1903). Даказаў утварэнне гелію пры радыеактыўным распадзе радыю і радону (разам з У. Рамзаем; 1903). Увёў паняцце аб ізатопах, сфармуляваў правіла зрушэння, якое дазваляе прадказаць месца ў перыядычнай сістэме элемента — прадукту радыеактыўнага распаду (1913; адначасова з К. Фаянсам). Адкрыў пратактыній (1917; разам з Дж. Кранстанам, незалежна ад О. Гана і Л. Майтнер).
Зноскі
- ↑ а б Frederick Soddy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Frederick Soddy // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Содди Фредерик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Содзі Фрэдэрык // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 75. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта (англ.)
- Профіль Фрыдэрыка Содзі на афіцыйным сайце РАН
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 2 верасня
- Нарадзіліся ў 1877 годзе
- Нарадзіліся ў Істбарне
- Памерлі 22 верасня
- Памерлі ў 1956 годзе
- Памерлі ў Брайтане
- Прафесары Оксфардскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены АН СССР
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены РАН
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Вялікабрытаніі
- Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
- Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925)
- Члены-карэспандэнты АН СССР