Ян Пётр Сапега
Ян Пётр Сапега | |
---|---|
Jan Piotr Sapieha | |
| |
| |
Нараджэнне |
снежань 1569 ці 1569[1][2] |
Смерць |
15 кастрычніка 1611[3][2] |
Месца пахавання | |
Род | Сапегі |
Бацька | Павел Сапега[2] |
Маці | Ганна з Хадкевічаў[d][2] |
Жонка | Соф’я з Вейгераў[d][2] |
Дзеці | Павел Ян Сапега[4], Андрэй Станіслаў Сапега[5], Ян Сапега[d][5], Фларыян Сапега[d][4], Ганна з Сапегаў[d][5], Сюзана Соф’я з Сапегаў[d][5], Крысціна з Сапегаў[d][5], Н з Сапегаў[d][4] і Н з Сапегаў[d][4] |
Адукацыя | |
Дзейнасць | знаць[6], ваенная справа[6], палітыка[6] і дыпламатыя[6] |
Званне | ротмістр |
Бітвы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Пётр Сапега (1569 — 15 кастрычніка 1611) — прадстаўнік роду Сапегаў, сын Паўла Сапегі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Віленскай акадэміі, Падуанскім універсітэце. Удзельнічаў у баях з крымскімі татарамі. У час вайны са Швецыяй 1600-29 камандаваў гусарскай і казацкай харугвамі, 7.1.1601 удзельнічаў у пераможнай бітве пад Вендэнам (Цэсісам), 29.6.1601, пад Кокенгаўзенам (Кокнесе), 5.3.1603 пад Ракверэ, 13.4.1603 ва ўзяцці Дэрпта (Тарту); у Кірхгольмскай бітве 1605 камандаваў правым крылом. У час рокашу М. Зэбжыдоўскага прывёў да караля перад бітвай пад Гузавам 6.7.1607 гусарскую і казацкую харугвы. У жніўні 1607 са згоды канцлера Л. І. Сапегі прапанаваў Ілжэдзмітрыю II сваю дапамогу ў авалоданні маскоўскім тронам. У ліпені 1608 з войскам у 1720 жаўнераў перайшоў маскоўскую мяжу. 25.8.1608 заняў Вязьму, потым спаткаў Марыну Мнішак з яе бацькам (гл. арт. Мнішкі) і прывёз іх у Тушына да Лжэдзмітрыя II. 2.10.1608 разбіў войска І. Шуйскага пад Рахманавам, аблажыў Троіца-Сергіеў манастыр, падпарадкаваў Замаскварэцкі край. У лютым 1610 заняў Дзмітраў. 1.3.1610 пацярпеў паражэнне ад М. В. Скопіна-Шуйскага, у чэрвені 1610 далучыўся да Лжэдзмітрыя II у Калузе. 25.6.1610 абвешчаны сваімі жаўнерамі гетманам. У ліпені 1610 рушыў на Маскву. 27.7.1610, калі быў скінуты з трона цар Васіль Шуйскі і ўстанавілася сямібаяршчына, прыехаў у Маскву і вёў перагаворы пра перадачу ўлады Лжэдзмітрыю II (у войску Яна Пятра былі настроі абвясціць царом свайго гетмана). У ліпені 1611 заняў Аляксандраву Слабаду, аблажыў Пераяслаў-Залескі, 15.8.1611 штурмам узяў Белы Горад у Маскве. Памёр ад хваробы ў Крамлі, пахаваны ў Лепунах (Гродзенскі павет). Валодаў Вяйсеямі ў Гродзенскім павеце, з 1600 трымаў Усвяцкае стараства.
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 22 чэрвеня 2021.
- ↑ а б в г д е ё Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 53. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Jan Piotr Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б в г Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 60. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ а б в г д Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 59. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С.222-228