Канстытуцыя рэгулюе перш за ўсе сферу палітычных адносін і вызначае падзел галін улады (заканадаўчай, выканаўчай і судовай), а самы вялікі і дэталёва прапісаны артыкул прысвечаны каралю (вялікаму князю) як кіраўніку выканаўчай улады. У ёй дэталёва прапісана і вызначана важная роля караля (вялікага князя) у грамадстве і сістэме ўлады. Уводзілася спадчыннасць трона замест ранейшай выбарнасці манархасоймам. Была першым у Еўропе і другім у свеце (пасля Канстытуцыі ЗША) кадыфікаваным асноўным законам, зафіксаваным пісьмова і падзяляўшым тры галіны ўлады (на сучасны ўзор). Канстытуцыя адлюстроўвае адносіны раннекапіталістычнага грамадства (далей…).