Вікіпедыя:Спіс правіл і рэкамендацый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гэты Спіс правіл і рэкамендацый Вікіпедыі з’яўляецца падсумаваннем усіх актуальна ўжываных практык, на якія маецца актуальны кансенсус аўтараў Вікіпедыі. Ад усіх карыстальнікаў чакаецца падпарадкаванне афіцыйным правілам і рэкамендацыям.
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:ПР

Прынцыпы функцыянавання і прыняцця правіл і рэкамендацый апісаны на старонцы Вікіпедыя:Правілы.

Паводзіны[правіць зыходнік]

Праўкі[правіць зыходнік]

Праўце смела
Калі нешта хочаце зрабіць — зрабіце самайстойна, не трэба чакаць дазволу ад іншых ці пакуль зробіць нехта іншы.
Дробная праўка
Пэўныя праўкі мае сэнс пазначаць як дробныя.
Вандалізм
Вандалізм — гэта ўсякае дадаванне, сціранне або змяненне змесціва, зробленае наўмысна, каб парушыць аўтарытэт энцыклапедыі. Вандалізм выдаляецца і будзе выдаляцца з Вікіпедыі.

Стыль і змест паведамленняў[правіць зыходнік]

Этыкет
У Вікіпедыі, на аснове яе базавых прынцыпаў і па ходзе яе развіцця, утварыўся свайго роду этыкет, званы вікі-этыкетам, якога рэкамендуецца прытрымлівацца для лепшага паразумення з іншымі ўдзельнікамі.
Старонкі размоў
На старонках размоў варта рабіць тэматычныя секцыі, адказваць з водступамі і падпісвацца.
Старонка ўдзельніка
Старонка ўдзельніка ствараецца для зручнай камунікацыі з супольнасцю, не варта яе выкарыстоўваць у іншых мэтах.

Вырашэнне канфліктаў[правіць зыходнік]

Этычныя паводзіны
Грубіянства, недалікатнасць або дробязнасць хвалюе людзей і не дае Вікіпедыі добра працаваць. Спрабуйце адгаворваць іншых ад некультурных паводзін і старайцеся не абражаць людзей, нават ненаўмысна. Калі трэба, то існуе і магчымасць пасрэдніцтва.
Недапушчальнасць абраз, пагроз і агрэсіі
Ніколі не рабіце асабістых нападаў на іншых удзельнікаў. Такім дзеянням няма ніякага апраўдання.
Вайна правак
Калі Вашая праўка была несправядліва адкочана, паспрабуйце знайсці Кансэнсус з апанентам. Працяг вайны можа скончыцца абаронай старонкі або блакаваннем удзельнікаў.
Правіла трох адкатаў
Не адкатвайце адной старонкі цалкам або часткова больш за тры разы на працягу 24 гадзін. Бо адміністратар можа заблакаваць ваш уліковы запіс.
Зыходзьце з сумленнасці ўдзельнікаў
Закладайце, што большасць людзей, якія працуюць у праекце, спрабуюць дапамагчы, а не нашкодзіць.
Не даводзьце да абсурду
Не ілюструйце абсурднасць правіл абсурднымі ж праўкамі, якія прытрымліваюцца гэтых правіл, не выпрабоўвайце на трываласць.

Змест[правіць зыходнік]

Тэкст[правіць зыходнік]

Правяраемасць
Мы не можам спраўдзіць дакладнасць сцверджанняў, але мы можам спраўдзіць, ці сцверджанні былі апублікаваны аўтарытэтным выданнем. Таму артыкулы мусяць спасылацца на крыніцы, калі толькі можна. Усякі матэрыял без спасылак можа быць аспрэчаны і выдалены.
Не ўласным даследаванням
Артыкулы не могуць утрымліваць ніякіх непублікаваных тэорый, дадзеных, цверджанняў, канцэпцый, довадаў ці ідэй; таксама ніякіх новых інтэпрэтацый, аналізаў, сінтэзаў публікаваных дадзеных, цверджанняў, канцэпцый, довадаў ці ідэй, якія, паводле словаў су-заснавальніка Вікіпедыі Джыма Уэйлса, раўняліся б «новаму расказу або гістарычнай інтэрпрэтацыі».
Нейтральны пункт гледжання
Артыкулы, разам з бачнымі чытачу шаблонамі, катэгорыямі, парталамі, мусяць складацца з Нейтральнага пункту гледжання.
Пераклад
Смела стварайце артыкулы шляхам перакладу з іншых раздзелаў, але абавязкова старанна правярайце атрыманы такім чынам пераклад.
Аўтабіяграфія
Не варта пісаць або рэдагаваць артыкулы пра самога сябе, за выключэннем выпраўлення відавочных фактычных памылак.

Сувязь артыкулаў[правіць зыходнік]

Перасылкі
Пажадана ствараць перасылкі з альтэрнатыўных назваў, прытрымліваючыся пэўных дамоўленасцей.
Катэгарызацыя
Сістэма катэгорый павінна адпавядаць пэўным прынцыпам.
Артыкулы-сіроты
Праца па ўстаноўцы спасылак на артыкулы-сіроты (на якія няма спасылак з іншых артыкулаў) усяляк вітаецца.

Афармленне артыкулаў, іх назвы[правіць зыходнік]

Найменне артыкулаў
Звычайна, пры выбары назвы артыкула аддаць перавагу належыць таму, што лёгка пазнае бальшыня чытачоў, з разумным узроўнем няпэўнасці. Гэта спрашчае і стварэнне спасылак на артыкул.
Апостраф
Друкарскі апостраф «’» (код U+2019) у назвах артыкулаў абавязковы, у тэкстах артыкулаў — пажаданы.
Зноскі
Зноскі ў Вікіпедыі варта афармляць з дапамогай адмысловых інструментаў.
Спасылкі на крыніцы
Спасылкі на крыніцы рэкамендуецца афармляць згодна з пэўнымі стандартамі, вітаецца карыстанне адмысловымі шаблонамі.

Выдаленне[правіць зыходнік]

Хуткае выдаленне
Артыкулы, файлы, катэгорыі і іншыя старонкі могуць «хутка выдаляцца», калі выразна трапляюць у пэўныя групы змесціва, што, наогул, зводзіцца да старонак без змесціва, або разбуральных старонак. Усё патэнцыйна неадназначнае належыць, замест гэтага, праводзіць праз працэс Выдалення старонак.
Значнасць
Прадмет ці тэма меркавана з’яўляюцца значнымі, калі яны досыць падрабязна асвятляюцца ў незалежных аўтарытэтных крыніцах. Для асобных тэм могуць існаваць спецыяльныя крытрэыі значнасці (Вікіпедыя:Значнасць асоб).

Выкананне правіл[правіць зыходнік]

Кансэнсус
Усе працэсы, якія праходзяць у Вікіпедыі, адбываюцца згодна з дасягнутымі дамоўленасцямі паміж удзельнікамі.
Правілы
Старонкі правіл і рэкамендацый існуюць у Вікіпедыі для замацавання перадавых практык і фіксацыі кансэнсусу.
Вырашэнне канфліктаў
першы крок да развязання спрэчкі гэта размова з тымі, хто з вамі не згаджаецца. Калі з гэтага нічога не атрымліваецца, існуюць і больш фармалізаваныя формы дыскусіі.
Догляд
Для павышэння агульнай якасці праекту існуюць адмысловыя патрабаванні да старонак, адпаведнасць якім пацвярджаецца пэўнымі ўдзельнікамі.
Правілы правядзення выбараў адміністратараў
Для атрымання сцяга адміністратара трэба каб унёсак адпавядаў пэўным патрабаванням, было бачна разуменне ўдзельнікам правіл выкіпедыі.

Юрыдычныя пытанні і аўтарскія правы[правіць зыходнік]

Аўтарскія правы
Матэрыял, які парушае аўтарскія правы іншых, нельга дадаваць. Юрыдычныя аспекты аўтарскіх правоў і добрасумленнага карыстання («fair use») занадта складаныя.
Крытэрыі добрасумленнага выкарыстання
Файлы, абароненыя аўтарскім правам, можна выкарыстоўваць у Вікіпедыі толькі пры выкананні шэрагу ўмоў.

Рознае[правіць зыходнік]

Пяць слупоў
Квінтэсэнцыя пяці асноўных правіл Вікіпедыі.
Ігнаруйце ўсе правілы
Кожнае правіла, рэкамендацыя або эсэ могуць быць праігнараваны, калі замінаюць паляпшэнню Вікіпедыі.
Чым не з’яўляецца Вікіпедыя
Вікіпедыя гэта найперш сеціўная энцыклапедыя, а як сродак дасягання гэтай мэты, сеціўная супольнасць. Не спакушайцеся выкарыстаннем Вікіпедыі для іншых мэтаў, або трактаваннем яе як нечага, чым яна не з’яўляецца.