Іосіп Броз Ціта

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Іосіп Броз)
Перайсці да: рух, знайсці
Іосіп Броз Ціта (1971)

Іосіп Броз (серба-харв. Јосип Броз, Josip Broz), партыйны псеўданім Ціта (серба-харв. Тито, Tito), пасля псеўданім і прозвішча злучыліся (25 мая 1892, Кумравец, Харватыя4 мая 1980, Любляна, Славенія) — лідар Югаславіі з канца Другой Сусветнай вайны да сваёй смерці (19451980), маршал (1943).

Нарадзіўся ў сяле Кумравец у аўстра-венгерскай Харватыі і Славоніі, у сям'і харвата і славенкі. Удзельнічаў у Першай Сусветнай вайне, трапіў у рускі плен. Удзельнік Грамадзянскай вайны ў Расіі (уступіў у Чырвоную гвардыю). У 1920 вярнуўся на радзіму, член КПЮ. У 1935-36 — у Маскве ў Камінтэрне. З 1937 узначальваў КПЮ.

У 1941 арганізаваў супраціўленне югаславаў нямецка-фашысцкай агрэсіі. Пад канец вайны югаслаўскі ўрад у выгнанні прызнаў Ціта вярхоўным камандуючым Народна-вызваленчай арміі Югаславіі (НВАЮ). Разам з савецкімі войскамі НВАЮ вызваліла Югаславію.

Пасля вызвалення краіны — прэм'ер-міністр і міністр замежных спраў. Выступіў супраць планаў савецкага кіраўніцтва стварэння Балканскай федэрацыі, што выклікала разрыў адносін паміж Югаславіяй і СССР.

З 1953 — прэзідэнт краіны. Адносіны паміж СФРЮ і СССР нармалізаваліся пры М.Хрушчове. Ціта падтрымаў аднаўленне парадку ў Венгрыі ў 1956, але выступіў супраць аналагічнай акцыі Арганізацыі Варшаўскага дагавора ў Чэхаславакіі ў 1968.

Адзін з ініцыятараў стварэння Руха недалучэння, у якім Югаславія заняла віднае месца.

[правіць] Спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў
Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах