Інгушэція

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці


Республика Ингушетия
ГIалгIай Мохк
Рэспубліка Інгушэція
герб
сцяг
RussiaIngushetia2007-07.png
Афіцыйная мова руская, інгушская
Тып суб'екту федэрацыі Рэспубліка
Федеральная акруга Паўночна-Каўказская
Эканамічная акруга Паўночна-Каўказская
Сталіца Магас
Прэзідэнт Мурат Зязікаў
Плошча
 - Усяго
 - % Вада
87 месца
4 000 км2
Насельніцтва
 - Усяго (2005)
 - Шчыльнасць
73 месца
467 294
116,8/км²
Аўтамабільны код 06
Часавы пояс UTC+3

ІНГУШЭЦІЯ — суб'ект Расійскай Федэрацыя, размешчаны на Паўночным Каўказе. Мяжуе з Чачнёй, Паўночнай Асеціяй і Грузіяй.

Інгушэція не мяжуе з Кабардына-Балкарыяй, нягледзячы на тое, што наяўнасць такой мяжы адзначана на афіцыйных сайтах абедзвюх рэспублік. Інгушэцію ад КБР аддзяляе (сапраўды вельмі вузкая) паласа зямлі, на якой знаходзіцца паселішча з асяцінскай назвай Хурыкау («Сонечнае сяло») пераважна населенае інгушамі. Хоць сітуацыя з гэтым пярэсмыкам няпростая, фармальна і юрыдычна ён адносіцца да Паўночнай Асеціі. Паміж Паўночнай Асеціяй і Інгушэціяй існуе тэрытарыяльная спрэчка — Інгушэція аспрэчвае частку Прыгараднага раёна Паўночнай Асеціі на ўсход ад Уладзікаўказа. Па тэрыторыі Інгушэція — самы маленькі рэгіён Расіі (не ўлічваючы гарадоў федэральнага падначалення Масквы і Санкт-Пецярбурга).

Інгушэція размешчаная на паўночных схілах перадгор'я Вялікага Каўказскага хрыбта, у цэнтральнай яго частцы. Назва рэспублікі паходзіць ад рускага наймення карэннага насельніцтва (інгушы — верагодня, ад назвы сяла Ангушт). Саманазва народа — «галагай».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць насельніцтва 465,0 тыс. чал. (2005); інгушы (77,3 %), чачэнцы (20,4 %), рускія (1,2 %). Шчыльнасць насельніцтва:141,6 чал./км2, удзельная вага гарадскога насельніцтва: 42,6 %.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Інгушэція ўвайшла ў склад Расійскай імперыі ў 1810 годзе. У 1860 году па ўказе імператара Аляксандра II ва ўсходняй частцы Паўночнага Каўказа была створана Церская вобласць, у склад якой увайшлі Чачэнская, Ічкерыйская, Інгушская і Нагорная акругі.

Пасля ўсталявання Савецкай улады, у сакавіку 1920, Церская вобласць была расфармавана, а Чачэнская (аб'яднаная з Ічкерыйскай) і Інгушская (аб'яднаная з Нагорнай) акругі сталі самастойнымі тэрытарыяльнымі ўтварэннямі. Праз год, 20 студзеня 1921 года, Чачня і Інгушэція разам з Карачаева-Чаркесіяй, Кабардына-Балкарыяй і Паўночнай Асеціяй увайшлі ў зноў створаную Горскую АССР. 7 лістапада 1924 года Горская АССР была ліквідаваная, у сувязі з чым была ўтворана Інгушская АА у складзе РСФСР.

Будынак адміністрацыі Прэзідэнта ў Магасе

15 студзеня 1934 была створана Чачэна-Інгушская аўтаномная вобласць, якая 5 снежня 1936 года стала Чачэна-Інгушскай АССР (ЧІАССР). У лютым 1944 года ў сувязі з дэпартацыяй чачэнцаў і інгушоў аўтаномія была расфармаваная, пры гэтым Інгушэція ўвайшла ў Паўночна-Асяцінскую АССР у якасці Назранскага раёна.

9 студзеня 1957 з вяртаннем дэпартаваных жыхароў Чачэна-Інгушская АССР была адноўлена (пры гэтым Прыгарадны раён, які да гэтага часу ўжо засялілі асяціны, быў уключаны ў склад Паўночнай Асеціі). 15 мая 1991 года ЧІАССР пераназвана ў Чачэна-Інгушскую Рэспубліку. 1 кастрычніка 1991 года рашэннем Вярхоўнага Савета РСФСР Чачэна-Інгушская Рэспубліка была падзеленая на Чачэнскую і Інгушскую Рэспублікі. У склад рэспублікі ўвайшлі тры адміністрацыйных раёна былой Чачэна-Інгушэціі: Сунжанcкі, Малгабекскі і Назранскі. Сталіцай абраны былы раённы цэнтр Назрань. Будуецца новая сталіца — горад Магас.

Адміністратыўны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Ingush03.png

Рэспубліка падзяляецца на 4 раёны:

У Інгушэціі 4 горада: Магас (сталіца рэспублікі), Назрань, Малгабек, Карабулак. На тэрыторыі рэспублікі знаходзіцца самы вялікі ў Расіі па колькасці жыхароў сельскі населены пункт — станіца Арджанікідзаўская (65,5 тысяч чалавек), а таксама самы маленькі ў Расіі горад — Магас (301 чалавек).

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons
герб Адміністрацыйны падзел Расіі сцяг

Рэспублікі: Адыгея | Алтай | Башкартастан | Бурація | Дагестан | Інгушэція | Кабардзіна-Балкарыя | Калмыкія | Карачаева-Чаркесія | Карэлія | Комі | Марый Эл | Мардовія | Паўночная Асеція | Татарстан | Тува | Удмуртыя | Хакасія | Чачня | Чувашыя | Якуція

Края: Алтайскі | Забайкальскі | Камчацкі | Краснадарскі | Краснаярскі | Пермскі | Прыморскі | Стаўрапольскі | Хабараўскі

Вобласці: Амурская | Арлоўская | Архангельская | Арэнбургская | Астраханская | Белгародская | Бранская | Валгаградская | Валагодская | Варонежская | Іванаўская | Іркуцкая | Калінінградская | Калужская | Кемераўская | Кіраўская | Кастрамская | Курганская | Курская | Ленінградская | Ліпецкая | Магаданская | Маскоўская | Мурманская | Ніжагародская | Наўгародская | Новасібірская | Омская | Пензенская | Пскоўская | Растоўская | Разанская | Самарская | Саратаўская | Сахалінская | Свярдлоўская | Смаленская | Тамбоўская | Томская | Тульская | Уладзімірская | Ульянаўская | Цвярская | Цюменская | Чалябінская | Яраслаўская

Гарады федэральнага значэння: Масква | Санкт-Пецярбург

Аўтаномная вобласць: Яўрэйская

Аўтаномныя акругі: Ненецкая | Ханты-Мансійская — Югра | Чукоцкая | Ямала-Ненецкая