Акіян (тытан)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Акіян, бог)
Статуя Акіяна, Археалагічны музей Стамбула

Акіян (грэч. Ὠκεανός) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі бажаство найвялікшай сусветнай ракі, якая амывае зямлю і мора, дае пачатак рэкам, крыніцам, марскім плыням, дае прытулак сонцу, месяцу і зоркам. З яго вод быў народжаны конь Пегас.

Акіян — тытан, сын Урана і Геі, брат і муж Тэфіды, з якой ён спарадзіў тры тысячы дочак — акіанід і гэтулькі жа сыноў — рачных струменяў. Акіян не ўдзельнічаў у бітве тытанаў супраць Зеўса і таму захаваў сваю ўладу.

Па Апаладору ён — бацька жонкі Зеўса, Метыды. Вядомы сваёй міралюбнасцю і дабрынёй (беспаспяхова спрабаваў пагадніць Праметэя з Зеўсам (Эсхіл, Прыкаваны Праметэй). Багі пачытаюць Акіяна як састарэлага бацьку, клапоцяцца аб ім, хоць ён жыве ў адзіноце.

На крайнім захадзе Акіян абмывае мяжу паміж мірам жыцця і смерці.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]